Бактэрыяльныя споры

(Пасля перасылкі з Споры бактэрый)

Споры (грэч.: σπορά, σπόρος — сяўба, пасеў, семя) бактэрый — рэпрадуктыўныя клеткі, што знаходзяцца ў спакоі.

Калі ўмовы для жыцця бактэрый у месцах іх рассялення па тых або іншых прычынах пагаршаюцца (становіцца занадта холадна або суха ці расходуюцца ўсе пажыўныя рэчывы), некаторыя бактэрыі пераходзяць у своеасаблівую форму існавання. Для гэтага ўнутры іх клетак вакол храмасомы і невялікай колькасці цытаплазмы, якая да яе прылягае, утвараецца вельмі тоўстая абалонка. Пасля гэтага клетка разбураецца, а пакрытая абалонкай храмасома застаецца. Гэты стан бактэрый называецца бактэрыяльнай спорай. У стане споры бактэрыі не дыхаюць і не жывяцца, але пры гэтым застаюцца жыццяздольнымі сотні гадоў. Трапіўшы ва ўмовы, спрыяльныя для жыцця бактэрый, такія споры зноў становяцца звычайнымі клеткамі.

Бактэрыяльныя споры характарызуюцца паніжаным узроўнем метабалізму і асобнай ультраструктурнай арганізацыяй. Утвараюцца ў канцы жыццёвага цыкла. Асноўныя функцыі — рэпрадукцыя і (або) захаванне бактэрый у неспрыяльных умовах навакольнага асяроддзя. Устойлівыя да высокіх тэмператур, радыяцыі, высушвання, уздзеяння растваральнікаў і іншых неспрыяльных фактараў, што выклікаюць гібель вегетатыўных клетак. У пажыўным асяроддзі споры прарастаюць і даюць пачатак новым вегетатыўным бактэрыяльным клеткам.

ЛітаратураПравіць

  • Бельская С. Споры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В. М. Ціхаміраў [і інш.]; пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9