Справа Бейліса — судовы працэс па абвінавачванні яўрэя Менахема Мендэля Бейліса ў рытуальным забойстве 12-гадовага вучня Кіева-Сафійскага духоўнага вучылішча Андрэя Юшчынскага 12 сакавіка 1911 года.

Бейліс на судзе

Абвінавачванне ў рытуальным забойстве было ініцыявана актывістамі чарнасоценных арганізацый і падтрыманае часткай правых палітыкаў і чыноўнікаў, у тым ліку міністрам юстыцыі Іванам Шчэглавітавым. Мясцовыя следчыя, якія лічылі, што гаворка ідзе аб крымінальным забойстве з помсты, былі адхіленыя ад справы. Праз 4 месяцы пасля выяўлення трупа Юшчынскага Бейліс, які працаваў непадалёку ад гэтага месца на заводзе прыганятым, быў арыштаваны ў якасці падазраванага і правеў у турме 2 гады[1].

Працэс адбыўся ў Кіеве 23 верасня28 кастрычніка 1913 года і суправаджаўся, з аднаго боку, актыўнай антысеміцкай кампаніяй, а з другога — грамадскімі пратэстамі усерасійскага і сусветнага маштабу. Бейліс быў апраўданы. Даследчыкі лічаць, што сапраўднымі забойцамі былі пакупніца крадзенага Вера Чабярак і крымінальнікі з яе прытону[1][2][3][4][5], аднак гэтае пытанне так і застаўся невысветленым[6][7]. Справа Бейліса стала самым гучным судовым працэсам у дарэвалюцыйнай Расіі[8].

Зноскі

  1. а б Бейліса справа (укр.). Енциклопедія історії України. Т. 1. Інститут історії України НАН України (2003). .
  2. Дело Менделя Бейлиса 1999, с. 10, 13, 49.
  3. Тагер 1934, с. 96-99, 154, 295.
  4. Артыкул «Бейлис, Менахем Мендель» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  5. Brent E. Turvey. «Criminal Profiling, Third Edition» in Criminal Profiling: An Introduction to Behavioral Evidence Analysis, by Brent E. Turvey (San Diego, CA: Academic Press, 2002), p 5.
  6. Лурье 2011, с. 162-163.
  7. Степанов 2005, с. 393.
  8. Лурье 2011, с. 151.

Літаратура правіць