Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ
Справа студэнтаў («Суд над маладосцю») — палітычна матываваная крымінальная справа супраць студэнтаў і выкладчыкаў шэрагу мінскіх вышэйшых навучальных устаноў у Беларусі, якія прымалі ўдзел у пратэстах 2020 года. Арыштаваныя ў лістападзе 2020 года 12 чалавек былі асуджаны на тэрміны ад 2 да 2,5 гадоў у ліпені 2021 года. Праваабарончай супольнасцю Беларусі ўсе яны былі прызнаны палітычнымі зняволенымі.
Змест
правіць12 лістапада 2020 года ў Мінску прайшлі арышты лідараў студэнцкіх пратэстаў, у тым ліку прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай па справах моладзі Аланы Гебрэмарыям і Ксеніі Сырамалот, чальцоў Рады Задзіночання беларускіх студэнтаў. Таксама была затрыманая выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава. Студэнтаў і выкладчыцу адвезлі ў СІЗА КДБ[1][2]. Усяго па справе студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ ў СІЗА кінулі 12 чалавек: дзесяць студэнтаў з БДУ, БДПУ, БНТУ, МДЛУ і БДАМ, выпускніцу БДМУ Гебрэмарыям і выкладчыцу БДУІР Філатчанкаву[3]. Усіх абвінавацілі ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК РБ)[4]. Яшчэ як мінімум двое актывістаў, Даніла Лаўрэцкі і Анастасія Крывашэева, якія праходзілі па справе, змаглі пазбегнуць зняволення і ўцяклі ва Украіну[5][6].
У лістападзе 2020 года праваабарончай супольнасцю Беларусі (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, Прававая ініцыятыва і інш.; усяго дзве сумесныя заявы падпісалі дзесяць і 15 арганізацый адпаведна) усе яны былі прызнаны палітычнымі зняволенымі[7][8][9].
20 студзеня 2021 года сумеснай заявай 14 ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў , Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека , Харкаўская праваабарончая група , Восток-SOS , арышты Марыі Каленік, Ксеніі Сырамалот, Касі Будзько, Яны Арабейка, Ягора Канецкага, Глеба Фіцнера, Ільі Трахтэнберга, Вікторыі Гранкоўскай, Анастасіі Булыбенка былі прызнаны незаконнымі і кваліфікаваны як гвалтоўныя знікненні[10][11].
14 мая 2021 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска пачаліся першыя судовыя пасяджэнні па справе[4]. Каля будынка суда падтрымаць палітвязняў сабраліся іншыя студэнты і сваякі затрыманых, а таксама журналісты, якія планавалі асвятляць працэс, але АМАП рассеяў натоўп і затрымаў 14 чалавек, у тым ліку палітыка Анатолія Лябедзьку, якога арыштавалі на 30 содняў, журналістку TUT.BY Любоў Каспяровіч, якую арыштавалі на 15 содняў, за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве»[12][13]. У той жа дзень спынілі працу сайты БДУІР, БДУ і БНТУ, адказнасць за акцыю ўзялі на сябе кіберпартызаны. 29 мая затрымалі журналістку «Народнай Волі» Глафіру Жук, якая перад гэтым таксама асвятляла справу ў Доме правасуддзя ў Мінску, за гэта яе абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце і асудзілі на 30 содняў[14].
16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска (суддзя — Марына Фёдарава, ужо ўнесеная ў Чорны спіс Еўрасаюза 17 снежня 2020 года за шматлікія палітычна матываваныя прысуды, пракуроры: Анастасія Маліко, Раман Чабатароў) прысудзіў абвінавачаным турэмныя тэрміны: два гады пазбаўлення волі студэнту Глебу Фінцэру, адзінаму, хто прызнаў віну, і два з паловай гады пазбаўлення волі астатнім[15][16]. Паводле «Белсату», толькі блізкіх сваякоў пусцілі на абвяшчэнне прысуду праз «недахоп месцаў», а да будынка суда сцягнулі тры мікрааўтобусы з АМАПам і патрулі міліцыі[16]. У калідоры суда была чарга больш за 50 чалавек; таксама на абвяшчэнне прысуду прыехалі паслы Чэхіі, Швецыі, ЗША і Вялікабрытаніі, але і іх не пусцілі[16].
Прысуды
правіць- Ксенія Сырамалот — 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
- Ягор Канецкі — 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
- Ілья Трахтэнберг — 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
- Таццяна Екельчык — 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
- Кася Будзько — 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
- Яна Арабейка — 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
- Вікторыя Гранкоўская — 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
- Анастасія Булыбенка — 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
- Марыя Каленік — 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
- Алана Гебрэмарыям — 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
- Вольга Філатчанкава — 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
- Глеб Фіцнер — 2 гады пазбаўлення волі.
Наступныя падзеі
правіцьДзяўчаты знаходзіліся ў жаночай калоніі Гомеля, Ілья Трахтэнберг — у магілёўскай калоніі.
Глеб Фіцнер, які атрымаў два гады, вызваліўся летам 2022 года.
10 чалавек вызваліліся 30 лістапада 2022 года. Першай вызвалілі Алану Гебрэмарыям. Пазней стала вядома пра вызваленне Касі Будзько, Анастасіі Булыбенка, Вікторыі Гранкоўскай, Марыі Каленік, Яны Арабейка, Ксеніі Сырамалот, Ягора Канецкага і Ільі Трахтэнберга. Выйшла на волю таксама выкладчыца Вольга Філатчанкова. Таццяна Екельчык, якая была затрыманая пазней за іншых фігурантаў, вызвалілася 23 снежня.
Крыніцы
правіць- ↑ https://euroradio.pl/vyasna-pradstaunica-cihanouskay-i-aktyvisty-zbs-u-kdb Архівавана 31 сакавіка 2022.
- ↑ https://news.tut.by/society/707634.html Архівавана 3 лютага 2021.
- ↑ 20 лет, светит 3 года лишения свободы. Рассказываем о молодых людях, которые проходят обвиняемыми по «делу студентов» Архівавана 3 лютага 2021. // Onliner.by
- ↑ а б Две клетки, ходатайство Филатченковой. Как проходил суд по «делу студентов» // dev.by
- ↑ https://reform.by/194825-nelegalom-cherez-granicu-za-100-na-gruzovike-studencheskij-aktivist-o-svoem-pobege-jemigracii-i-kollegah-v-sizo
- ↑ https://belsat.eu/ru/news/14-06-2021-moih-druzej-zabral-kgb-istoriya-studentki-kotoraya-smogla-sbezhat-ot-presledovaniya-po-delu-studentov/
- ↑ Белорусский хельсинкский комитет. Заявление протеста против наступления на ЗБС (руск.). Беларускі Хельсінкскі камітэт (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021.
- ↑ "Таму і па сотні іншых прычын маім апошнім словам будзе – свабода". Палітвязні па "справе студэнтаў" выступілі з апошнім словам . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволеных студэнтаў і выкладчыцы БДУІР . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ Заява правозахисних організацій щодо незаконно утримуваних білоруських студентів (укр.). Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
- ↑ Правозахисники України закликають міжнародну спільноту захистити незаконно утримуване в Білорусі студентство (укр.). Новинарня (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
- ↑ В Минске рассматривают большое «дело студентов». К зданию суда пришли более ста человек, прошли задержания Архівавана 17 мая 2021. // TUT.BY
- ↑ Палітык Анатоль Лябедзька выйшаў на волю пасля 30 содняў адміністрацыйнага арышту • . Наша Ніва. Voice of Belarus (13 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ Задержали в салоне красоты, всю камеру отправили в карцер. Журналистка Глафира Жук рассказала о 30 сутках на Окрестина (руск.). Наша Ніва (28 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.
- ↑ Неведомская, Татьяна. Родные обвиняемых по "делу студентов": Приговор не удивляет (руск.). Deutsche Welle (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
- ↑ а б в Вынесены прысуд па “справе студэнтаў”: 11 фігурантам - па два з паловай гады калоніі, аднаму - два гады . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.