Спрынт (англ.: sprint — бег на кароткія дыстанцыі) — від біятлоннай гонкі на 10 км, для мужчын[1] і юніёраў, на 7,5 км для жанчын[2], юніёрак і юнакоў, і на 6 км для дзяўчат з двума агнявымі рубяжамі.

Гісторыя

правіць

На зімовых Алімпійскіх гульнях спрынтарскія гонкі па біятлоне ўпершыню прайшлі ў 1980 годзе ў мужчын і ў 1992 годзе ў жанчын. Першым алімпійскім чэмпіёнам, якія ўзялі залаты медаль у спрынтарскай гонцы, стаў біятланіст з ГДР Франк Ульрых, а першай алімпійскай чэмпіёнкай у гэтым жа відзе гонак — якая выступала за зборную Садружнасці Незалежных Дзяржаў Анфіса Разцова. У праграму Чэмпіянатаў свету спрынтарскія гонкі былі ўключаны ў 1974 і 1984 гадах у мужчын і ў жанчын, адпаведна. Першым чэмпіёнам свету на гэтай дыстанцыі стаў фінскі біятланіст Юхані Суутарынен, а першай чэмпіёнкай свету — савецкая біятланістка Венера Чарнышова.

Рэгламент гонкі

правіць

Спартсмены праходзяць тры круга па 3,3 км у мужчын і юніёраў, 2,5 км у жанчын, юніёрак і юнакоў, і 2 км у дзяўчат. Біятланісты стартуюць з інтэрвалам ад 30 секунд. Дыстанцыя складаецца з 3 кругоў (часцей за ўсё аднолькавай даўжыні, аднак дапускаюцца правіламі і фактычна прымяняюцца кругі рознай даўжыні). Пасля першага круга ажыццяўляецца стральба з становішча лежачы, пасля другога — стоячы. Біятланісты самі выбіраюць агнявыя пазіцыі на стрэльбішчы для выканання стральбы. За кожны промах прадугледжана праходжанне штрафнога круга, роўнага 150 м. Як правіла, менавіта па выніках спрынту ў сучасным біятлоне праводзіцца гонка пераследвання, у якой прымаюць удзел 60 лепшых біятланістаў спрынтарскай гонкі.

Зноскі

  1. Спрынтарскія гонкі ў мужчын да 2001 года называліся індывідуальнымі гонкамі на 10 км.
  2. Да 1989 года дыстанцыі спрынту ў жанчын складала 5 км і насіла назву індывідуальнай гонкі на 5 км, з 1989 па 2000 гады — індывідуальнай гонкі на 7,5 км.