Спярыжжа

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Спяры́жжа[1] (трансліт.: Spiaryžža, руск.: Сперижье) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Брагінцы. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.

Вёска
Спярыжжа
Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны
Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (2008)
СААТА
3203874012
Спярыжжа на карце Беларусі ±
Спярыжжа (Беларусь)
Спярыжжа
Спярыжжа (Гомельская вобласць)
Спярыжжа

Геаграфія

правіць

Знаходзілася за 9 км на поўдзень ад Брагіна, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 139 км ад Гомеля.

Планіроўка складалася з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з усходу пад вострым кутом далучалася кароткая просталінейная вуліца. На поўдні была адасоблена змесцавана ледзь выгнутая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова была прадстаўлена драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Каля вёскі ёсць радовішчы торфу.

Гісторыя

правіць
 
Абраз Бога Айца са Спярыжжа. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Выяўленыя ў XIX стагоддзі археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя, калі вёска Спарыж у складзе Брагінскай воласці прыналежала Вішнявецкім, а ва 2-й палове XVII стагоддзя перайшла да Каняцпольскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: капліца, школа граматы, 2 вятракі, крама, у Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года па 1987 год цэнтр Спярыжскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. Дзейнічала школа.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Спярыжжа», працавалі гамарня і поўсцечасальня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 91 мясцовы жыхар. У памяць пра загінулых у 1970 годзе збудаваны помнік — скульптура жанчыны з пальмавай галінай. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясені).

У склад Спярыжскага сельсавета ў 1938 годзе ўваходзіла цяпер не існае мястэчка Рэпішча.

 
Закінутыя хаты

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання частка жыхароў (125 сем’яў) у 1986 годзе перасяліліся ў чыстыя месцы.

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Дублінскага сельсавета[2]. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года[3].

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе: 1850 год — 28 двароў; 1897 год — 73 двары, 483 жыхары (паводле перапісу).
  • XX стагоддзе: 1908 год — 88 двароў, 570 жыхароў; 1959 год — 594 жыхары (паводле перапісу).
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 4 гаспадаркі, 8 жыхароў.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць