Спірыдон Марынатас
Спірыдо́н Нікала́у Марына́тас (грэч. Σπυρίδων Νικολάου Μαρινᾶτος; 4 лістапада 1901 — 1 кастрычніка 1974) — грэчаскі археолаг, адзін са стваральнікаў канцэпцыі разбурэння Мінойскай цывілізацыі вулканічным вывяржэннем.
Спірыдон Нікалау Марынатас | |
---|---|
Σπυρίδων Νικολάου Μαρινᾶτος | |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1901[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 1974[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Nanno Marinatos[d] |
Род дзейнасці | антраполаг, археолаг, мастацтвазнавец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | |
Вядомыя вучні | Ioanna Fokas-Metaxas[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
Біяграфія
правіцьРаспачаў навуковую кар’еру ў 1929 годзе на востраве Крыт, дзе пазнаёміўся з Артурам Джонам Эвансам, першаадкрывальнікам Мінойскай культуры. У 1932 годзе падчас раскопак за 6 км ад Кноса знайшоў рэшткі мінойскай пабудовы, дзе выявіў паклады пемзы. Прыйшоў да высновы, што старажытная цывілізацыя на Крыце была знішчана вывяржэннем вулкана на суседнім востраве Сантарын. Свой погляд здолеў абгрунтаваць у артыкуле, апублікаваным у 1934 г. Вёў пошукі на паўвостраве Пелапанес. У 1967—1974 гадах арганізаваў раскопкі на Сантарыне, дзе адкрыў мінойскі горад Акратыры. Памёр на месцы працы.
З 1937 года — прафесар Афінскага ўніверсітэта. У 1968—1973 гадах — міністр культуры Грэцыі.
Зноскі
- ↑ а б Spyridon Marinatos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Spyridon Marinatos // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #116781173 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.