Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Аргенціне

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Аргенціне значацца 8 найменняў (на 2011 год), гэта складае 0,8 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год).

4 аб'екты ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях, 4 аб'екты — па прыродных. Лос-Гласьярэс і Ігуасу прызнаны прыроднымі феноменамі ці прасторамі выключнай прыроднай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii).

Акрамя гэтага, па стане на 2010 год, 8 аб'ектаў на тэрыторыі дзяржавы знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1], у тым ліку 5 — па культурных, 1 — па прыродных і 2 — па змяшаных крытэрыях.

Аргенціна ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 23 жніўня 1978 года[2]. Першы аб'ект на тэрыторыі Аргенціны быў занесены ў спіс у 1981 годзе на 5-ай сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спіс правіць

Аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны. Калі аб'екты дададзены адначасова, гэта значыць на адной сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, то аб'екты размяшчаюцца па нумарах.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год занясення ў спіс Крытэрыі
1   Нацыянальны парк Лос-Гласьярэс
(ісп.: Los Glaciares)
Правінцыя Санта-Крус 1981 145 vii, viii
2    Езуіцкія місіі на землях індзейцаў гуарані: Сан-Ігнасіа-Міні, Санта-Ана, Нуэстра-Сеньёра-дэ-Ларэта і Санта-Марыя-ла-Маёр (Аргенціна); руіны Сан-Мігел-дас-Місойнс (Бразілія)
(ісп.: Misiones jesuíticas de los guaraníes: San Ignacio Miní, Santa Ana, Nuestra Señora de Loreto y Santa María la Mayor (Argentina), ruinas de Sao Miguel das Missoes (Brasil))
Правінцыя Місьёнес, Аргенціна
Штат Рыу-Гранды-ду-Сул, Бразілія
XVIIXVIII стагоддзі 1983, 1984 275 iv
3   Нацыянальны парк Ігуасу
(ісп.: Parque nacional del Iguazú)
Правінцыя Місьёнес 1984 303 vii, x
4   Пячора Куэва-дэ-лас-Манас
(раён Рыа-Пінтурас, правінцыя Санта-Крус)
(ісп.: Cueva de las Manos del Río Pinturas)
Правінцыя Санта-Крус XIVIII тысячагоддзі да н.э. 1999 936 iii
5   Паўвостраў Вальдэс
(ісп.: Península Valdés)
Правінцыя Чубут 1999 937 x
6    Прыродныя паркі Ісчыгуаласта і Талампая
(ісп.: Parques naturales de Ischigualasto / Talampaya)
Правінцыі Сан-Хуан і Ла-Рыёха 2000 966 viii
7   Езуіцкі квартал і місіі Кордавы
(ісп.: Manzana y estancias jesuíticas de Córdoba)
Правінцыя Кордава XVIIXVIII стагоддзя 2000 995 ii, iv
8   Старажытны шлях Кебрада-дэ-Умаўака
(ісп.: Quebrada de Humahuaca)
Правінцыя Жужуй 2003 1116 ii, iv, v

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў правіць

Папярэдні спіс правіць

У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год занясення ў папярэдні спіс Крытэрыі
1   Асноўная частка горада Ла-Плата
(ісп.: Casco fundacional de la ciudad de La Plata)
Правінцыя Буэнас-Айрэс 1882 1998 1085 ii, iv, vi
2   Даліна Кальчакі
(ісп.: Valle Calchaquí)
Правінцыі Катамарка, Сальта, Тукуман 2001 1582 ii, iii, iv, v, vi
3   Кхапак Ньан — галоўная андская дарога
(ісп.: Qhapaq Ñan — Camino Principal Andino)
Правінцыі Жужуй, Сальта, Катамарка, Ла-Рыёха, Сан-Хуан, Мендоса
(ад мяжы з Балівіяй да горада Мендоса)
2001 1583 ii, iii, iv
4 Лас-Парынас
(ісп.: Las Parinas)
Правінцыя Катамарка 2001 1584 vii, ix, x
5   Нацыянальны парк Сьера-дэ-лас-Кіхадас
(ісп.: Parque Nacional Sierra de las Quijadas)
Правінцыя Сан-Луіс 1991 2005 2021 vii, viii, ix
6   Культурны ландшафт горада Буэнас-Айрэс
(ісп.: Paisaje cultural de la ciudad de Buenos Aires)
Федэральная сталіца Буэнас-Айрэс 1536 2005 2022 ii, iv, vi, vii
7   Дом Куручэт ў горадзе Ла-Плата
(ісп.: Casa Curutchet en La Plata)
Правінцыя Буэнас-Айрэс 19491953 2007 5140 i, ii, iv
8   Андская дарожная сістэма / Кхапак Ньан
(ісп.: Sistema Vial Andino / Qhapaq Ñan)
Правінцыі Жужуй, Сальта, Тукуман, Катамарка, Ла-Рыёха, Сан-Хуан, Мендоса 2010 5140 i, ii, iv

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў правіць

Зноскі

  1. Tentative (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO World Heritage Centre. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 28 верасня 2013.
  2. The States Parties — Argentina(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012. Праверана 28 верасня 2013.

Спасылкі правіць