Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Паўночнай Македоніі
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Паўночнай Македоніі значыцца 1 найменне (на 2014), гэта складае 0,1 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). Адзіны аб’ект уключаны ў спіс па змяшаных крытэрыях, прычым ён прызнаны як шэдэўрам чалавечага генія (крытэрый i), так і прыродным феноменам выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 3 аб’екта на тэрыторыі Македоніі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Паўночная Македонія, у якасці незалежнай дзяржавы, ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 30 красавіка 1997 года[2]. Аднак адзіны аб’ект, размешчаны на тэрыторыі Паўночнай Македоніі, быў занесены ў спіс яшчэ ў 1979 годзе на 3-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, калі краіна з’яўлялася часткай СФРЮ.
Спіс
правіць# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Год занясення ў спіс | № | Крытэрыі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Горад Охрыд і возера — культурна-гістарычныя славутасці і прыроднае асяроддзе (макед.: Природно и културно богатство на Охридскиот регион) |
Паўднёва-Заходні рэгіён |
IX стагоддзе | 1979, 1980 гады | 99 | i, iii, iv, vii |
Папярэдні спіс
правіцьУ табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У даным спісе паказаны аб’екты, прапанаваныя ўрадам Македоніі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Год занясення ў папярэдні спіс | № | Крытэрыі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Пячора Слацінскі Ізвар (макед.: Пештера Слатински извор) |
Рэгіён: Паўднёва-Заходні | — | 2004 | 1917 | vii, viii, ix | |
2 | Крэпасць Маркаві Кулі (макед.: Маркови Кули) |
Рэгіён: Пелаганійскі | XIII—XIV стагоддзі | 2004 | 1918 | vii, viii, ix | |
3 | Археа-астранамічны помнік Кокіна (макед.: Мегалитската опсерваторија Кокино) |
Рэгіён: Паўночна-Усходні | XVIII стагоддзе да н.э. | 2009 | 5413 | i, ii, iii |
Зноскі
- ↑ Tentative (англ.). UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб’екты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Паўночнай Македоніі. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 6 снежня 2010.
- ↑ The States Parties - the Former Yugoslav Republic of Macedonia . unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 6 снежня 2010.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Паўночнай Македоніі
- Macedonia (англ.). UNESCO World Heritage Centre (1992-2012). — Спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Паўночнай Македоніі. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 13 лютага 2012.