Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Харватыі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Харватыя значыцца 7 найменняў (на 2014 год), што складае 0,7 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 6 аб'ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, прычым 2 з іх прызнаны шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i), а 1 аб'ект уключаны па прыродных крытэрыях, прычым ён прызнаны прыродным феноменам выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 17 аб'ектаў на тэрыторыі Харватыі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1]. Рэспубліка Харватыя, у якасці незалежнай дзяржавы, ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 6 ліпеня 1992 года[2]. Аднак, першыя тры аб'екты, размешчаныя на тэрыторыі Харватыі, былі занесены ў спіс яшчэ ў 1979 годзе на 3-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, калі краіна з'яўлялася часткай СФРЮ.

Спіс правіць

У гэтай табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1   Стары горад Дуброўніка
(харв.: Stari grad Dubrovnika)
Жупанія: Дуброўніцка-Нярэтванская З XII стагоддзя 1979 № 95 i, iii, iv
2   Гістарычны цэнтр горада Спліт і палац Дыяклетыяна
(харв.: Split s Dioklecijanovom palačom)
Жупанія: Спліцка-Далмацінская III ст. н.э. 1979 № 97 ii, iii, iv
3   Нацыянальны парк Плітвіцкія азёры
(харв.: Nacionalni park Plitvička jezera)
Найбліжэйшы горад: Слунь
Жупанія: Ліцка-Сенская, невялікая частка Карлавацкай
1949 1979 № 98 vii, viii, ix
4   Еўфразіева базіліка ў горадзе Порач
(харв.: Biskupska zgrada Eufrazijeve bazilike u Poreču)
Жупанія: Істрыйская VI стагоддзе 1997 № 809 ii, iii, iv
5   Гістарычны цэнтр горада Трогір
(харв.: Grad Trogir)
Жупанія: Спліцка-Далмацінская З XII стагоддзя 1997 № 810 ii, iv
6   Сабор Святога Якава ў Шыбеніку
(харв.: Katedrala sv. Jakova u Šibeniku)
Жупанія: Шыбенска-Кнінская 1431 2000 № 963 i, ii, iv
7   Старыградская раўніна на востраве Хвар
(харв.: Starogradsko polje na Hvaru)
Найбліжэйшае паселішча: Урбоска
Жупанія: Спліцка-Далмацінская
2008 № 1240 ii, iii, v

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў правіць

Папярэдні спіс правіць

У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У гэтым спісе прыведзены аб'екты, прапанаваныя ўрадам Харватыі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1   Біскупскі комплекс у Задары
(харв.: Biskupovog kompleks u Zadaru)
Горад: Задар
Жупанія: Задарская
З IX стагоддзя да н.э. 2005 157 i, ii, iii, iv, vi
2   Культурна-гістарычны ансамбль абшчыны Стон з наваколлямі
(харв.: Ston)
Жупанія: Дуброўніцка-Нярэтванская З XV стагоддзя 2005 160 i, iii, iv, v
3   Тврджа — старая частка горада Осіек
(харв.: Osječka Tvrđa)
Город: Осіек
Жупанія: Осіецка-Бараньская
З 1687 года 2005 161 i, iv, vi
4   Старая частка горада Вараждзін
(харв.: Stari grad Varaždin)
Жупанія: Вараждзінская З XII стагоддзя 2005 162 i, iii, iv, vi
5   Замак Велікі Табар
(харв.: Veliki Tabor)
Найбліжэйшы горад: Прэграда
Жупанія: Крапінска-Загарская
З XII стагоддзя 2005 1167 iv
6   Прыродны парк Лоньска поле
(харв.: Park prirode Lonjsko polje)
Найбліжэйшы горад: Сісак
Жупанія: Сісацка-Мославацкая
2005 2012 не паказаны
7   Горны масіў Велебіт
(харв.: Velebit)
Жупанія: Ліцка-Сенская жупанія, Задарская, Шыбенска-Кнінская 2005 2013 vii, viii, ix, x
8   Дунайскі лімес
(харв.: Dunavski limes)
Жупанія: Осіецка-Бараньская З I стагоддзя да н.э. 2005 2014 i, ii, iii, iv, v
9   Пашырэнне: Гістарычны цэнтр горада Спліт і палац Дыяклетыяна
(харв.: Split s Dioklecijanovom palačom)
Жупанія: Спліцка-Далмацінская III ст. н.э. 2005 2015 i, ii, iii, iv, v
10   Любеніцы
(харв.: Lubenice)
Жупанія: Прыморска-Горанская XV стагоддзе 2007 2017 v
11   Вінаграднікі ў Прымаштане
(харв.: Vinogradima u Primoštenu)
Жупанія: Шыбенска-Кнінская 2005 5102 v, vi
12   Блацкі манастыр на востраве Брач
(харв.: Pustinja Blaca)
Жупанія: Спліцка-Далмацінская 1305 2007 5103 ii, v
13   Мотавун
(харв.: Motovun)
Жупанія: Істрыйская XIIXIII стагоддзі 2007 5104 ii, iv
14   Гістарычны цэнтр горада Корчула
(харв.: Korčula)
Жупанія: Дуброўніцка-Нярэтванская XVXVI стагоддзі 2007 [1] ii, iii, iv, v
15   Прыродны парк Тэлашчыца і нацыянальны парк Корнаты
(харв.: Nacionalni park Kornati i Park prirode Telašćica)
Жупанія: Задарская 2007 [2] vii, viii, x
16   Сярэдневяковыя магілы («стэчкі»)
(харв.: Stećak)
Жупаніі: Дуброўніцка-Нярэтванская XIIXVI стагоддзі 2011 5618 ii, iii, vi
17   Венецыянскія абарончыя збудаванні XV—XVII стагоддзяў
(харв.: Mletačke utvrde XV - XVII stoljeća)
* Задар
* Шыбенік
* Корчула
Жупаніі: Задарская, Шыбенска-Кнінская, Дуброўніцка-Нярэтванская XIIXVI стагоддзі 2013 5846 ii, iii, vi

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Tentative (англ.). UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб'екты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Харватыі. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 1 лістапада 2010.
  2. The States Parties - Croatia. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 1 лістапада.

Спасылкі правіць