Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Глускага раёна

Гісторыка-культурныя каштоўнасці Глускага раёна — аб’екты архітэктуры, археалогіі, гісторыі і мастацтва, помнікі горадабудаўніцтва і запаведныя мясціны на тэрыторыі Глускага раёна Магілёўскай вобласці, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай Рэспублікі Беларусь.

У Глускім раёне гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі прызнаны 29 аб’ектаў, з якіх 27 — помнікі археалогіі, 1 — помнік архітэктуры, 1 — помнік гісторыі.

Усе аб’екты — гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіянальнага значэння.

Гісторыка-культурныя каштоўнасці Глускага раёна правіць

Фота
Шыфр
Назва
Датаванне
Населены пункт
Месцазнаходжанне
Катэгорыя
Каардынаты
 
 
Замак
513В000404
     
Замак XVI—XVIII стагоддзі г.п. Глуск на правым беразе р. Пціч, на ўсход ад цэнтральнай плошчы, у межах р. Пціч — вул. Камсамольская, завулкаў Берагавы і Паркавы 3 52°53′55″ пн. ш. 28°41′29″ у. д.HGЯO


513В000405
   
Культурны слой гістарычнай часткі г. Глуска XVI—XVIII стагоддзі г.п. Глуск у межах поймы р. Пціч — вуліц К. Маркса, Пушкінскай і Чапаева 3


513В000406
   
Селішча II—IX стагоддзі г.п. Глуск на паўднёвай ускраіне гораду, паміж поймай р. Пціч і могілкамі 3


513В000407
   
Бескурганны могільнік бронзавы век в. Барысаўшчына 2 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе р. Камарынка 3


 
Свята-Казьмадзям’янаўская царква
513Г000408
     
Свята-Казьмадзям’янаўская царква 1814 год в. Гарадок 3 53°02′32″ пн. ш. 28°45′52″ у. д.HGЯO


513В000409
   
Гарадзішча VI—XIII стагоддзі в. Гарадзішча 0,15 км на поўдзень ад вёскі, на высокім беразе р. Пціч пры ўпадзенні р. Красная 3


513В000410
   
Гарадзішча VII стагоддзе да н.э. — II стагоддзе н.э. в. Даколь 9—10 км на паўднёвы захад ад вёскі, урочышча Гарадзішча 3


513В000411
   
Селішча II—XIII стагоддзі в. Жалвінец на правым беразе р. Пціч 3


513В000412
   
Селішча II—V стагоддзі в. Жалвінец 0,4 км на ўсход ад вёскі, урочышча Старыя Клады, на левым беразе р. Пціч 3


513В000413
   
Стаянка перыяд бронзавага веку в. Згода 1 км на ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Пціч, на пясчаных узгорках 3


513В000414
   
Гарадзішча VII стагоддзе да н.э. — II стагоддзе н.э. в. Зелянковічы 5 км на поўнач ад вёскі, урочышча Дзеружкі (Гарадок) 3


513В000415
   
Курганны могільнік IX—XIII стагоддзі в. Зелянковічы 0,3 км на поўнач ад вёскі 3


513В000416
   
Гарадзішча VII стагоддзе да н.э. — II стагоддзе н.э. в. Зелянковічы 6 км на ўсход ад вёскі, урочышча Старына 3


513В000417
   
Селішча VI—IX стагоддзі в. Кастрычнік 1—1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі 3


513В000418
   
Стаянка перыяд бронзавага веку в. Кнышы 1 км на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе р. Пціч, каля дарогі на в. Гарадок 3


513В000419
   
Селішча II—IX стагоддзі в. Падлужжа урочышча Замікальшчына, 0,4 км на поўнач ад вёскі 3


513В000420
   
Селішча II—IX стагоддзі в. Падлужжа на ўсходняй ускраіне вёскі, на правым беразе р. Пціч 3


513В000421
   
Стаянка перыяд неаліту і бронзавага веку в. Падлужжа 0,5 км на захад ад вёскі, на правым беразе р. Пціч, на пясчаных узгорках 3


513В000422
   
Селішча II—IX стагоддзі в. Поблін 1 км на поўнач ад могілак 3


513В000423
   
Стаянка перыяд бронзавага веку в. Поблін на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, на правым беразе р. Пціч, у хваёвым лесе паміж могілкамі і жывёлагадоўчай фермай 3


513В000424
   
Селішча-1 перыяд жалезнага веку, ранняга феадалізму в. Сіманавічы урочышча Селішча, 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі 3


513В000425
   
Селішча-2 II—V стагоддзі в. Сіманавічы урочышча Цёмшавае Поле, 0,1—0,2 км на ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Пціч 3


513В000426
   
Бескурганны могільнік перыяд ранняга жалезнага веку в. Сіманавічы на тэрыторыі паселішча-2 3


513В000427
   
Стаянка перыяд бронзавага веку в. Сіманавічы на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі, на першай надпойменнай тэрасе правага берагу р. Пціч 3


513В000428
   
Курганны могільнік в. Сіманавічы на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі, на першай надпойменнай тэрасе правага берагу р. Пціч, на месцы стаянкі 3


513Д000429
   
Брацкая магіла 1943—1944 гады в. Сіманавічы 3


513В000430
   
Селішча II—IX стагоддзі в. Уюнішча 0,5 км на захад ад вёскі, урочышча Гарадзішча 3


513В000431
   
Гарадзішча 1-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э. в. Халопенічы урочышча Замчышча, 1 км на паўднёвы захад ад вёскі 3


513В000432
   
Селішча перыяд ранняга жалезнага веку, феадалізму в. Халопенічы 0,7 км на паўднёвы ўсход ад гарадзішча 3

Літаратура правіць

Спасылкі правіць