Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзе

масавы расстрэл у Менску 29—30 кастрычніка 1937 года

Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі (у культуры вядомы як Чорная ноч[1], Ноч расстраляных паэтаў[2]) праведзены 2930 кастрычніка 1937 года ў Менску, было забіта больш за 100 чалавек. Лічыцца, што прынамсі частка расстрэлаў адбылася ў сутарэннях унутранай турмы НКУС БССР (т. зв. «амерыканкі»). У ліку расстраляных дзеячы навукі, культуры, вайскоўцы, дзяржаўныя дзеячы і служачыя Беларускай ССР. Сярод расстраляных 22 беларускія літаратары[3]. Невінаватасць большасці з расстраляных пазней была прызнана савецкімі ўладамі, яны былі пасмяротна рэабілітаваныя. Масавыя расстрэлы адбываліся ў папярэднія і наступныя дні, у гэты перыяд рэпрэсіі 1937—1938 гадоў у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку[A].

Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзе
Месца нападу Менск
Мэта нападу знішчэнне людзей у рамках палітычных рэпрэсій у БССР
Дата 29 кастрычніка30 кастрычніка 1937
Спосаб нападу расстрэл
Загінулыя больш за 100
Тэрарысты супрацоўнікі НКУС БССР
Арганізатары Іосіф Сталін, Вячаслаў Молатаў, Лазар Кагановіч, Клімент Варашылаў, Мікалай Яжоў, Уладзімір Цэсарскі, Барыс Берман

Гісторыя

правіць

Бальшавіцкія рэпрэсіі на Беларусі пачаліся з 1917 года, спыняліся праз баявыя дзеянні і адступленне бальшавікоў з беларускіх тэрыторый. У перыяд НЭПу і палітыкі Беларусізацыі сістэмных палітычных рэпрэсій у Беларускай ССР не праводзілася. Сістэмныя рэпрэсіі аднавіліся з 1930-х гадоў, са згортваннем палітыкі Беларусізацыі і пачаткам хвалі прымусовай калектывізацыі. Жнівень 1936 года лічыцца пачаткам Вялікага тэрору ў СССР, які характарызуецца масавымі палітычнымі рэпрэсіямі і знішчэннем вялікай колькасці людзей, найбольшага піку ён дасягнуў у 1937—1938 гадах. Асобнай часткай Вялікага тэрору ёсць рэпрэсіі ў апараце Чырвонай арміі.

У архіве прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Спіс асоб, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР» (адзін з «сталінскіх расстрэльных спісаў[d]»). У спіс уключаныя «ворагі народа» з усяго Савецкага Саюза. Спіс датаваны 7 верасня 1937 года і падпісаны Іосіфам Сталіным, Вячаславам Молатавым, Лазарам Кагановічам, Кліментам Варашылавым, Мікалаем Яжовым. Спіс падсудных паводле першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, паводле другой катэгорыі (мусяць быць прыгавораны да 10 і болей гадоў зняволення ў лагерах) — 6 чалавек. Спіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасня 1937 года і падпісаны Іосіфам Сталіным, Вячаславам Молатавым і начальнікам 8-га аддзела Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бяспекі Уладзімірам Цэсарскім[5]. У спіс, які паступіў з Масквы, мясцовыя супрацоўнікі НКУС БССР дадалі шэраг дзеячаў (іх прозвішчы ў пераліку адзначаны «*»).

Уяўленне пра расстрэльную ноч 29—30 кастрычніка сфармавана ў кнізе даследчыка Леаніда Маракова «Толькі адна ноч» (2006), але ў пратаколах НКУС пазначалася дата без часу (29 ці 30 кастрычніка). Лічыцца, што прынамсі частка расстрэлаў адбылася ў сутарэннях унутранай турмы НКУС БССР (т. зв. «амерыканкі»), але расстрэлы маглі адбывацца за горадам, у тым ліку ў Курапатах. Далейшыя даследаванні ўскладнены закрытасцю архіваў КДБ у Беларусі. Дакладная колькасць расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года не вызначана. Лёс некаторых асоб з маскоўскага спісу невядомы, пры гэтым вядома, што частка з маскоўскага спісу была расстраляна ў іншы дзень, як ветэрынарны ўрач Канстанцін Гурскі (17 кастрычніка)[6], ці намеснік начальніка ўпраўлення Наркамзема БССР Аляксандр Васілевіч Іваноў (17 кастрычніка)[7]. Некаторыя падсуднай першай катэгорыі, як загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі Міхаіл Капітанакі, у выніку былі прыгавораны да зняволення ў лагерах[8], хоць гэта было хутчэй выключэнне. Былі ў спісе тыя, хто толькі асуджаны 30 кастрычніка, але расстраляны ўжо 31 кастрычніка, як дацэнт Віцебскага ветзааінстытута Герасім Качанаў[9][10] ці загадчык кафедры Віцебскага ветзааінстытута і медінстытута Віктар Клянціцкі[11], вайсковец Іван Сарокаш[12] і іншыя.

Найбольш частымі артыкуламі Крымінальнага кодэкса БССР[13], інкрымінаванымі расстраляным, былі: артыкул 63 («здрада радзіме»), артыкул 69 («падрыў дзяржаўнай прамысловасці, транспарту, гандлю, грашовага звароту, крэдытнай сістэмы альбо кааперацыі, які зроблен з контррэвалюцыйнымі мэтамі»), артыкул 70 («учыненне тэрарыстычных актаў супроць прадстаўнікоў савецкай улады»), артыкул 76 («арганізацыйная дзейнасць, накірованая на падрыхтоўку альбо на ўчыненне прадугледжаных у артыкулах 63—75 злачынстваў, а таксама удзел у арганізацыі, утворанай для падрыхтоўкі або ўчынення аднаго з гэтых злачынстваў»). Пад артыкул 76 супрацоўнікамі НКУС фабрыкаваліся арганізаваныя «тэрарыстычныя» і «антысавецкія групы», «нацыянал-фашысцкія арганізацыі», «контррэвалюцыйныя арганізацыі» і да т.п., прызнанні ў сфабрыкаваных злачынствах выбіваліся праз катаванні зняволеных.

29—30 кастрычніка 1937 года адметныя вялікай колькасцю расстраляных літаратараў, але масавыя расстрэлы адбываліся ў папярэднія і наступныя дні[14]. Так, 31 кастрычніка, сярод іншых, былі расстраляныя беларускі палітык і Народны камісар асветы БССР у 1926—1929 гадах Антон Баліцкі, намеснік Народнага камісара асветы ў 1928—1930-х гадах і эканаміст Самуіл Слонім, сельскагаспадарчы дзеяч і рэдактар Сяргей Гесэн[15] і іншыя. 1 лістапада ў Менску адбыўся масавы расстрэл дзеячаў беларускай праваслаўнай царквы (11 чалавек) па справе «Беларуская аўтакефальная царква».

Спіс расстраляных 29—30 кастрычніка

правіць

Зорачкай (*) пазначаны прозвішчы, дададзеныя ў першапачатковы маскоўскі спіс мясцовым НКУС.

Імя Занятак Партрэт
1 Абухоў Барыс Аляксандравіч загадчык кафедры анатоміі, Віцебскі ветэрынарны інстытут
2 * Арабей Мікалай загадчык школьнага аддзела ЦК КП(б)Б[16]
3 Аронаў Навум Мееравіч
4 * Аўгусціновіч Анатоль Ільіч начальнік упраўлення ваеннага будаўніцтва № 93, вайсковы інжынер 3 рангу[17]
5 Афанасьеў Ігнат Ільіч выкладчык Менскага Беларускага педагагічнага тэхнікума
6 Бабкоў Сямён Дзмітрыевіч вайсковец, камандзір 21-й механізаванай брыгады[18]
7 Барзуноў Георгій Фёдаравіч дырэктар трэста «Галоўхлеб» БССР
8 * Башкевіч Вадзім начальнік Упраўлення вышэйшай школы Наркамата асветы БССР
9 Бейлін Саламон Хаімавіч
10 Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч
11 * Бранштэйн Якаў Анатолевіч літаратурны крытык
12 Бурдыка Іван Сямёнавіч адказны сакратар СНК БССР
13 * Вайноў Віктар Лявонцьевіч загадчык экспедыцыі карамельнага цэху фабрыкі «Камунарка»; беларускі журналіст, сябра КПЗБ
14 * Варончанка Аляксандр Аўксенцевіч Народны камісар асветы БССР
15 Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч
16 Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч
17 Вольны Анатоль паэт, празаік, журналіст і драматург  
18 Габаеў Моўша-Нохім Ізраілевіч
19 Габрусёў Апанас Сцяпанавіч
20 * Галавач Платон Раманавіч празаік  
21 Гейштэрн Антон Міхайлавіч
22 * Гершон Іосіф Хаімавіч намеснік Народнага камісара асветы БССР
23 Гінзбург Якаў Яфімавіч
24 Госін Абрам Мендзелевіч
25 Гурэвіч Нохман Гіршавіч Наркам унутранага гандлю БССР, сябра ЦК КП(б)Б, сябра ЦВК БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП (б) з 1920
26 * Дзеніскевіч Мікалай Міхайлавіч партыйны работнік, другі сакратар ЦК КП(б)Б, сябра/кандыдат у сябры УКП(б)  
27 Дзмітраў Мікалай Андрэевіч
28 Дзякаў Ананій Іванавіч рэктар БДУ у 1934—1935 гг.  
29 Дракахруст Абрам Генрыхавіч вайсковы дзеяч, ваенны камісар[19]
30 Дудар Алесь паэт, крытык, перакладчык  
31 * Дунец Хацкель Майсеевіч крытык і публіцыст
32 Елянсон Гірш Борухавіч
33 Жывуцкі Іван Сцяпанавіч настаўнік
34 Замалін Навум Міхайлавіч дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута[20]
35 Зарэцкі Міхась празаік, драматург, перакладчык, крытык  
36 Зянковіч Аляксандр Сазонавіч
37 Іспраўнікаў Прохар Іванавіч намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела газеты «Віцебскі пралетарый»
38 * Кавалёў Захар сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б
39 Каваль Васіль празаік  
40 * Кавальчук Захар Захаравіч старшыня ЦК прафсаюзаў БССР  
41 * Кандрашук Мікалай Фёдаравіч начальнік упраўлення шкляной прамысловасці Наркамата лёгкай прамысловасці БССР
42 Кантар Саламон Мендзелевіч дырэктар Белпрамгандлю
43 * Каранеўскі Язэп Пятровіч дзяржаўны дзеяч, педагог, публіцыст  
44 Карпенка Іван Іванавіч загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі[21]
45 Кляшторны Тодар Тодаравіч паэт  
46 Кудзелька Язэп (Іосіф) Фадзеевіч начальнік упраўлення па ахове аўтарскіх праў пры Саюзе пісьменнікаў БССР
47 * Кульбак Майсей Саламонавіч празаік  
48 Кучынскі Аляксей Сцяпанавіч дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар
49 * Лабадаеў Міхаіл Гаўрылавіч намеснік першага сакратара, загадчык асобага сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б[22]
50 * Лашкевіч Леанард намеснік народнага камісара Наркамата саўгасаў БССР[23]
51 Левін Аляксандр Самойлавіч
52 Левін Саламон Вульфавіч літаратурны крытык[24]
53 Лейбін Піня Майсеевіч
54 Ліхтэнштэйн Сямён Давыдавіч
55 Лукашонак Мікіта Сяргеевіч
56 Лявонны Юрка паэт  
57 Лямперт Саламон Рыгоравіч студэнт 5 курса БДУ
58 * Ляўкоў Максім Архіпавіч Народны камісар юстыцыі БССР  
59 Мазель Элізар Якаўлевіч намеснік дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі
60 * Майсееў Леў сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б
61 Малаў Барыс Міхайлавіч загадчык аддзела хлебнай групы наркамата ўнутранага гандлю
62 Маракоў Валерый Дзмітрыевіч паэт  
63 Маргелаў Сцяпан Прохаравіч загадчык секцыі геаграфіі інстытута эканомікі АН БССР
64 Марголін Міхаіл Саламонавіч
65 * Мар’янаў Барыс сакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б, сябра ЦК КП(б)Б (з 1937)
66 Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч[d] вайсковы дзеяч[25]
67 Мірлін Абрам Навумавіч
68 Міснікоў Мікалай Данілавіч
69 * Міхайлаў Дзям’ян Мацвеевіч кансультант Упраўлення справамі СНК БССР[26]
70 * Міцькоў Сяргей Рыгоравіч дырэктар Гідролізнага доследнага завода Наркамата мясцовай прамысловасці БССР[27]
71 Мурзо Сяргей Мікітавіч паэт  
72 Мухін Павел Максімавіч загадчык лабараторыі Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі[28]
73 Нёманскі Янка празаік, грамадскі дзеяч  
74 Несцяровіч Іван Іванавіч
75 Падсявалаў Іван Іванавіч
76 Паплыка Іван Майсеевіч вайсковец, намеснік начальніка штаба, палкавы камісар 16-га стралковага корпуса[29]
77 * Петрушэня Васіль Аляксандравіч кансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах
78 Півавараў Зяма Раманавіч паэт  
79 * Пратасеня Рыгор Іванавіч вучоны-аграхімік[30]
80 Пурыс Ізраіль Лейзеравіч
81 Пуцілоўскі Аляксандр Андрэевіч
82 Пуцінцаў Іван Андрэевіч вайсковец, памочнік начальніка штаба 13 стралковага палка 5 стралковай дывізіі Беларускай вайсковай акругі, капітан[31]
83 Разумоўскі Арон-Лейб Сіманавіч
84 Рыдзеўскі Міхаіл Антонавіч загадчык вучэбнай часткі Менскага педагагічнага інстытута[32]
85 Самахвалаў Аляксандр Рыгоравіч
86 Сандамірскі Якаў Рыгоравіч загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута[33]
87 Сапрыцкі Оскар Абрамавіч намеснік Народнага камісара земляробства БССР[34]
88 Спектар Якаў Мееравіч загадчык сакратарыята СНК БССР[35]
89 Сташэўскі Васіль Пятровіч драматург, перакладчык  
90 Стрэле Георгій Уладзіміравіч дырэктар конесаўгаса № 120, у ранейшым намеснік Народнага камісара земляробства
91 Сялоў Дзмітрый Паўлавіч начальнік планава-фінансавага ўпраўлення наркама асветы БССР[36]
92 Сярдзюк Панцялей Іванавіч загадчык лабараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску
93 Таненбаум Мірон Барысавіч
94 Таўбін Юлій Абрамавіч паэт  
95 Трумпацкі Эля Хацкелевіч
96 * Турлай Андрэй Наркам саўгасаў БССР[37]
97 Успенскі Яўген Канстанцінавіч фізік[38]
98 Фалкін Рыгор Якаўлевіч
99 Фінкельштэйн Аба Алтэравіч
100 Фломбаўм Яўсей Еўнавіч вядома пра яго асуджаную жонку[39]
101 * Фрыдман Ісак Сямёнавіч начальнік аддзела землеўпарадкавання Наркамата земляробства БССР
102 Харлац Дзмітрый Сямёнавіч
103 * Харык Ізі паэт  
104 Хатулёў Пётр Фёдаравіч літаратурны крытык[40]
105 Чарнушэвіч Аляксандр Анікеевіч загадчык забеспячэннем, Белгеаразведка; Наркам асветы БССР у 1933—1936 гадах[41]  
106 Чарняк Мікалай Платонавіч ветэрынарны ўрач Віцебскай біяфабрыкі[42]
107 Чарот Міхась паэт[43]  
108 Шалай Макар Ксенафонтавіч літаратурны крытык[44]
109 Шапіра Юдаль Ісакавіч
110 Шастакоў Павел Пятровіч журналіст[45]
111 * Юдэльсон Арон Ісакавіч паэт  
112 Элькін Якаў Веньямінавіч
113 * Яркін Віктар Іванавіч начальнік службы Днепра-Дзвінскага параходства ў Гомелі, у 1918—1919 гадах старшыня ЧК Заходняй вобласці, а затым БССР, адначасова ў сакавіку-маі 1919 года старшыня Менскага гарсавета.

Памяць

правіць
 
Акцыя «Ноч расстраляных паэтаў» у Быдгашчы (Польшча), 29 кастрычніка 2022 г.

У 2017 годзе палітык Мікалай Статкевіч арганізаваў ушанаванне забітых ля будынка КДБ[46], «ланцугі памяці» адбываліся і ў наступныя гады[47]. З 2017 года група актывістаў, якія абаранілі ахоўную зону Курапатаў ад забудовы бізнес-цэнтра, ва ўрочышчы распачалі 29 кастрычніка ладзіць «Ноч расстраляных паэтаў» з чытаннем іх вершаў і выступамі. У 2017 годзе быў выдадзены музычны альбом «(Не)расстраляныя» на вершы расстраляных аўтараў. Іх праспявалі і паклалі на музыку такія беларускія выканаўцы, як Лявон Вольскі, Святлана Бень і Павел Аракелян, а таксама гурты «Тонкі Ход», «Akute» і «Naka»[48].

У 2020 годзе было праведзена апошняе такое масавае мерапрыемства ў «Курапатах»[49], у наступныя гады праз палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі дата адзначаецца беларускай эміграцыяй[50].

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Паводле даследчыка Леаніда Маракова, З 4 сакавіка 1937 г. да 22 траўня 1938 г. (444 дні) у Беларусі было рэпрэсавана каля 100 тысяч чалавек, у сярэднім за ноч арыштоўвалі 230 чалавек[4].

Крыніцы

правіць
  1. «Чорная ноч» Беларусі: што, дзе, калі . Новы Час (29 кастрычніка 2017). Праверана 29 кастрычніка 2023.
  2. Ноч растраляных паэтаў - 2023. Дзе і калі?. budzma.org. Праверана 29 кастрычніка 2023.
  3. Ларыса Цімошык Жылі з адкрытаю душою // Звязда : Газета. — 29 кастрычніка 2009. — № 205 (26563). — С. 2. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2014.
  4. Маракоў Л. 2007, с. 380.
  5. Список лиц: Белорусская ССР // 15 сентября 1937 года (руск.). stalin.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  6. Списки жертв — Гурский Константин Иосифович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  7. Маракоў Л. 2007, с. 119.
  8. Списки жертв — Капитанаки Михаил Васильевич(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2021. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  9. Списки жертв — Качанов Герасим Артамонович. base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  10. Качанаў Герасім Артамонавіч (1907) . Адкрыты спіс. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  11. Списки жертв — Кленицкий Виктор Семенович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  12. Списки жертв — Сорокош Иван Иустинович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  13. Крымінальны Кодэкс Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1928. Архівавана 15 мая 2022.
  14. Маракоў Л. 2007, с. 92.
  15. Гессен Сергей Михайлович (1898) (руск.). Открытый список. Праверана 1 лістапада 2023.
  16. Списки жертв — Арабей Николай Леонтьевич. base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  17. Списки жертв — Августинович Анатолий Ильич. base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  18. Бабкоў Сямён Дзмітрыевіч (1901) . Адкрыты спіс. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  19. Дракохруст Абрам Генрихович + 30.10.1937 | 1937-й и другие годы. 1937god.info. Праверана 29 кастрычніка 2023.
  20. Замалін Навум Міхайлавіч (1905) . Адкрыты спіс. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  21. Списки жертв — Карпенко Иван Иванович. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  22. Списки жертв — Лободаев Михаил Гаврилович. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  23. Списки жертв — Лашкевич Леонард Янович. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  24. Списки жертв — Левин Соломон Вульфович. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  25. Мелик-Шахназаров Андрей Павлович + 30.10.1937 | 1937-й и другие годы. 1937god.info. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  26. Списки жертв — Михайлов Демьян Матвеевич. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  27. Списки жертв — Митьков Сергей Григорьевич. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  28. Списки жертв — Мухин Павел Максимович. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  29. Списки жертв — Поплыко Иван Моисеевич. base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  30. Пратасеня Рыгор Іванавіч (1898) . Адкрыты спіс. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  31. Списки жертв — Путинцев Иван Андреевич. base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  32. Списки жертв — Рыдзевский Михаил Антонович. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  33. Списки жертв — Сандомирский Яков Григорьевич. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  34. Списки жертв — Саприцкий Оскар Абрамович. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  35. Списки жертв — Спектор Яков Меерович. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  36. Списки жертв — Селов Дмитрий Павлович. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  37. Списки жертв — Турлай Андрей Алексеевич. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  38. Списки жертв — Успенский Евгений Константинович. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  39. Списки жертв — Фломбаум Сара Абрамовна. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  40. Списки жертв — Хотулев Петр Федорович. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  41. Списки жертв — Чернушевич Александр Аникеевич. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  42. Списки жертв — Черняк Николай Платонович. base.memo.ru. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  43. Списки жертв — Куделько-Чарот Михаил Семенович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2021. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  44. Списки жертв — Шалаев Макар Ксенофонтович. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  45. Списки жертв — Шестаков Павел Петрович. base.memo.ru. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  46. «Ланцуг памяці» каля будынка КДБ. ФОТА і ВІДЭА . Радыё Свабода (29 кастрычніка 2017). Праверана 31 кастрычніка 2023.
  47. 16 чалавек утварылі «ланцуг памяці» каля будынка КДБ . Радыё Свабода (29 кастрычніка 2018). Праверана 31 кастрычніка 2023.
  48. Беражны, Сяргей. Ноч расстраляных паэтаў. Хто і за што забіў 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі? - Лайфстайл Onlíner (руск.)(недаступная спасылка). Onlíner (29 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2023. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  49. Як беларусы сёлета правядуць Ноч расстраляных паэтаў. Расклад . Радыё Свабода (26 кастрычніка 2022). Праверана 31 кастрычніка 2023.
  50. Ноч растраляных паэтаў - 2023. Дзе і калі?. budzma.org. Праверана 31 кастрычніка 2023.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць