Спіс заказнікаў Беларусі
На 2007 год Беларусь мела 487 заказнікаў. Заказнікі з'яўляюцца катэгорыяй асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ), на іх долю прыпадае 68,5% агульнай плошчы ААПТ (1080,4 тыс. га). Заказнікі рэспубліканскага значэння займаюць 4,0% тэрыторыі краіны і 52,9% агульнай плошчы ААПТ. У складзе гэтай катэгорыі ААПТ найбольшая плошча прыпадае на ландшафтныя заказнікі. Па колькасці пераважаюць біялагічныя заказнікі.
Біялагічныя заказнікі
правіцьНа Беларусі 52 біялагічных заказніка агульнай плошчай 412,5 тыс. га (1995). Падзяляюцца на батанічныя і заалагічныя заказнікі: y Брэсцкай вобласці — Баранавіцкі, Борскі, Лукава, Міхалінска-Бярозаўскі, Радастаўскі, Спораўскі, Тырвовічы, Ялоўскі і інш., y Віцебскай — Асвейскі, Вялікае Балота, Забалацце, Запольскі, Казьянскі, Лонна, Мошна, Фаміно, Чысцік, y Гомельскай — Бабінец, Буда-Кашалёўскі, Букчанскі, Веткаўскі, Жыткавіцкі, Струменскі, Чачэрскі, Чыркавіцкі, Шабрынскі, Нізоўе Случы (часткова ў Брэсцкай вобласці), y Гродзенскай — Гожаўскі, Дубатоўскае, Парэцкі, Сапоцкінскі, Слонімскі, Дакудаўскі і інш., y Мінскай — Амяльнянскі, Дзянісавіцкі, Копыш, Ленінскі (часткова ў Брэсцкай вобласці), Мацеевіцкае, Налібоцкі (часткова ў Гродзенскай вобласці), Фаліцкі Мох, Чэрнеўскі, Антонава, Кайкаўскі, Лебядзіны і інш.
У розных зонах рэспублікі створаны заказнікі-журавіннікі пераважна на вярховых балотах (каля 20) і заказнікі лекавых раслін (каля 10).
Заказнікі рэспубліканскага значэння
правіцьЗаказнікі пазначаны колерам у залежнасці ад тыпу: Біялагічны Ландшафтны Гідралагічны Водна-балотны Геалагічны
Ніжэй прыведзены спіс заказнікаў станам на 10 верасня 2019 года[1].
Брэсцкая вобласць
правіцьВіцебская вобласць
правіцьГомельская вобласць
правіцьТып | Назва | Выява | Раён | Плошча, га | Год стварэння | Міжнародны статус |
---|---|---|---|---|---|---|
Буда-Кашалёўскі | Буда-Кашалёўскі | 6720,63 | 1988 | |||
Пойма ракі Сож | Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Чачэрскі |
8563,72 | 2015 | ТВП | ||
Стары Жадзен | Жыткавіцкі, Лельчыцкі | 17048,39 | 2015 | Рамсарскія ўгоддзі, ТВП | ||
Сярэдняя Прыпяць | Жыткавіцкі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі |
93062,15 | 1999 | Рамсарскія ўгоддзі | ||
Выдрыца | Жлобінскі, Светлагорскі | 17560 | 1999 | Рамсарскія ўгоддзі, ТВП | ||
Смычок | Жлобінскі, Рэчыцкі | 2635 | 2000 | |||
Стрэльскі | Калінкавіцкі, Мазырскі | 12161 | 1999 | |||
Букчанскі | Лельчыцкі | 4990,31 | 1979 | |||
Днепра-Сожскі | Лоеўскі | 14556 | 1999 | ТВП | ||
Мазырскія яры | Мазырскі | 1019,77 | 1986 | |||
Бабінец | Акцябрскі | 830,7 | 1979 | |||
Акцябрскі | Акцябрскі | 4070,2 | 2003 | ТВП | ||
Чыркавіцкі | Светлагорскі | 461,63 | 1979 |
Гродзенская вобласць
правіцьТып | Назва | Выява | Раён | Плошча, га | Год стварэння | Міжнародны статус |
---|---|---|---|---|---|---|
Замкавы лес | Ваўкавыскі, Зэльвенскі | 3839,52 | 1988 | |||
Гродзенская пушча | Гродзенскі | 20515,59 | 2007 | Біясферны рэзерват ЮНЕСКА | ||
Азёры | Гродзенскі, Шчучынскі | 23364,05 | 1990 | |||
Ліпічанская пушча | Дзятлаўскі, Мастоўскі, Шчучынскі |
15153 | 2002 | |||
Медухава | Зэльвенскі | 1375,34 | 1996 | |||
Налібоцкі | Іўеўскі, Навагрудскі, Валожынскі, Стаўбцоўскі |
86892 | 2012 | ТВП, КБТ | ||
Міранка | Карэліцкі | 3548,74 | 1996 | |||
Свіцязянскі | Карэліцкі, Навагрудскі | 1193,79 | 1970 | |||
Дакудаўскі | Лідскі | 630,34 | 1990 | |||
Навагрудскі | Навагрудскі | 1827,07 | 1994 | |||
Белы Мох | Астравецкі | 887,5 | 2015 | |||
Сарачанскія азёры | Астравецкі | 14738,97 | 2008 | |||
Слонімскі | Слонімскі | 4812,73 | 1978 | |||
Дубатоўскае | Смаргонскі | 839,5 | 1978 | |||
Котра | Шчучынскі | 10463,5 | 2003 | Рамсарскія ўгоддзі |
Мінская вобласць
правіцьТып | Назва | Выява | Раён | Плошча, га | Год стварэння | Міжнародны статус |
---|---|---|---|---|---|---|
Чарневіцкі | Бярэзінскі, Барысаўскі, Крупскі |
10180 | 2005 | |||
Чарнеўскі | Барысаўскі | 1026,53 | 1979 | |||
Барысаўскі | Барысаўскі, Смалявіцкі | 2731,4 | 2015 | ТВП | ||
Налібоцкі | Валожынскі, Стаўбцоўскі, Іўеўскі, Навагрудскі |
86892 | 2012 | ТВП, КБТ | ||
Дзянісавіцкі | Крупскі | 3059,59 | 1979 | |||
Сялява | Крупскі | 19364,83 | 1993 | |||
Белая Русь | Лагойскі | 4460 | 2015 | |||
Купалаўскі | Лагойскі, Мінскі | 3834 | 2000 | |||
Глебкаўка | Мінскі | 964 | 2001 | |||
Лебядзіны | Мінскі | 43,49 | 2015 | |||
Падсады | Мінскі | 1079 | 1999 | |||
Прылуцкі | Мінскі | 523,06 | 1977 | |||
Сціклева | Мінскі | 428 | 2001 | |||
Юхнаўскі | Мінскі | 221 | 2001 | |||
Прылепскі | Мінскі | 3242 | 2000 | |||
Траскоўшчына | Мінскі | 745,39 | 2001 | |||
Копыш | Пухавіцкі | 1222,34 | 1979 | |||
Мацеевіцкі | Пухавіцкі | 1802,19 | 1979 | |||
Амговіцкі | Пухавіцкі, Старадарожскі | 2556,8 | 2009 | |||
Амяльнянскі | Пухавіцкі | 2011,57 | 1979 | |||
Вароніцкі востраў | Пухавіцкі | 828,44 | 2015 | |||
Валмянскі | Смалявіцкі | 614,5 | 2001 | |||
Пекалінскі | Смалявіцкі | 2128,9 | 2000 | |||
Гайна-Бродня | Смалявіцкі | 1196,22 | 2015 | ТВП | ||
Фаліцкі Мох | Старадарожскі | 1947,21 | 2007 |
Магілёўская вобласць
правіцьТып | Назва | Выява | Раён | Плошча, га | Год стварэння | Міжнародны статус |
---|---|---|---|---|---|---|
Заазер'е | Бялыніцкі | 4172,1 | 1968 | Рамсарскія ўгоддзі | ||
Астравы Дулебы | Бялыніцкі, Клічаўскі | 26600 | 1998 | Рамсарскія ўгоддзі | ||
Старыца | Быхаўскі | 2033 | 1997 | |||
Свіслацка-Бярэзінскі | Кіраўскі, Клічаўскі, Асіповіцкі |
17479 | 2015 | Рамсарскія ўгоддзі, ТВП, КБТ |
Скасаваныя рэспубліканскія заказнікі
правіцьНазва | Год стварэння | Год скасавання | Прычыны |
---|---|---|---|
Рудакова | 1991[2] | 2001[3] | Уключаны ў склад Нацыянальнага парку «Нарачанскі» |
Антонава | 1983 | 2007 | Створаны з мэтай захавання ўнікальнай калоніі бабровых паселішчаў. Скасаваны пасля знікнення пагроз для папуляцыі баброў. |
Сапоцкінскі | 1978 | 2007 | Уключаны ў склад заказніка «Гродзенская пушча». |
Кайкаўскі | 1986 | 2007[4] |
Глядзіце таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Заказнікі рэспубліканскага і мясцовага значэння (руск.) (DOC). Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Праверана 10 верасня 2019.
- ↑ Пастанова Савета Міністраў БССР ад 9 студзеня 1991 г. № 13 «Аб утварэнні дзяржаўных заказнікаў „Некасецкі“, „Пасынкі“ и „Рудакова“» (руск.). Беларускі Прававы Партал. Праверана 10 верасня 2019.
- ↑ Аб унясенні зменаў ў пастанову Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 1996 года № 631 і спыненні функцыянавання некаторых рэспубліканскіх заказнікаў (руск.). Праверана 10 верасня 2019.(недаступная спасылка)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27.12.2007 N 1833 "О республиканских заказниках"
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Заказьнікі Беларусі(бел. (тар.)) |