Спіс карцін Яна Вермера

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Творчая спадчына нідэрландскага жывапісца Яна Вермера (1632—1675) уключае ў сябе карціны бытавога і рэлігійнага жанру, а таксама два пейзажы. Прадстаўлены ніжэй спіс яго карцін ахоплівае перыяд з 1653 года, калі мастак ажаніўся і ўступіў у Гільдыю Святога Лукі, і да смерці ў 1675 годзе. Спіс падзелены на працы з бясспрэчнай і сумнеўнай атрыбуцыяй.

Меркаваны аўтапартрэт Яна Вермера на карціне «Зводніца[en]» (1656, Галерэя старых майстроў, Дрэздэн).

Пасля смерці мастака яго імя было забыта на два стагоддзі. У 1860 годзе нямецкі арт-крытык Густаў Фрыдрых Вааген[en] атрыбутаваў палатно «Алегорыя жывапісу[en]» як працу Вермера, а ў 1866 годзе французскі арт-крытык Тэафіль Тарэ-Бюргер[en] выдаў каталог прац жывапісца[К 1], адкрыўшы яго для шырокай публікі. Каталог прыцягнуў міжнародную ўвагу, і палотны майстра сталі набывацца калекцыянерамі Еўропы і ЗША і трапляць у дзяржаўныя калекцыі. Пасля гэтага Ян Вермер быў прызнаны, нароўні з Рэмбрантам і Франсам Халсам, тытанам Залатога веку галандскага жывапісу[en][2][1]. Практычна ўсе творы мастака не датаваныя, таму год напісання магчыма вызначыць толькі прыблізна.

Карціны Яна Вермера знаходзяцца ў музеях васьмі краін: Аўстрыі, Вялікабрытаніі (Англіі і Шатландыі), Германіі, Ірландыі, Нідэрландаў, ЗША, Францыі і Японіі. Найбольшая колькасць палотнаў майстра сабрана ў музеях ЗША: 5 прац у Метраполітэн-музеі, 4 — у вашынгтонскай Нацыянальнай галерэі мастацтва, 3 працы захоўвае Калекцыя Фрыка[en] ў Нью-Ёрку, адна праца ўваходзіла ў збор Музея Ізабелы Сцюарт Гарднер[en] (карціна была скрадзена[en] ў 1990 годзе і да гэтага часу не знойдзена) і адна ў прыватнай калекцыі (усяго 14 прац). На радзіме жывапісца ў Нідэрландах яго карціны ўваходзяць у збор Рэйксмюзеума (4 працы) і Каралеўскай галерэі Маўрыцхёйс (3 працы).

Спіс карцін Яна ВермераПравіць

Галоўнай крыніцай спісу з’яўляецца адзін з найбольш новых каталогаў мастака, выдадзены ў 2017 годзе за аўтарствам Карла Шульца «Вермер: Поўны збор прац» (англ.: Vermeer: The Complete Paintings), які ўключае ў сябе 37 палотнаў рознай атрыбуцыі[3]. Парадак размяшчэння прац у спісе вызначаецца мяркуемай датай іх стварэння.

Бясспрэчная атрыбуцыяПравіць

Карціна Назва Тэхніка / Памер (см) Галерэя / Музей Спасылкі
1   «Дыяна з німфамі[en]»
(Diana en haar Nimfen)
каля 1653—1654
Холст, алей
97,8 × 104,6
Каралеўская галерэя Маўрыцхёйс, Гаага
(набыта ў 1876 годзе за 10 000 франкаў са збору Нэвіл Голдсмід[nl])
[4][5][6]
2   «Хрыстос у Марфы і Марыі[en]»
(Christus in het huis van Martha en Maria)
каля 1654—1656
Холст, алей
158,5 × 141,5
Нацыянальная галерэя Шатландыі[en], Эдынбург
(паступіла ў 1927 годзе са збору Уільяма Алана Коатса)
[7][8][9]
3   «Зводніца[en]»
(De koppelaarster)
1656
Холст, алей
143 × 130
Галерэя старых майстроў, Дрэздэн
(паступіла са збору курфюрста Саксонскага Фрыдрыха Аўгуста II)
[10][11][12]
4   «Дзяўчына, якая спіць[en]»
(Een slapent vrouwtje)
каля 1656—1657
Холст, алей
87,6 × 76,5
Метраполітэн-музей, Нью-Ёрк
(паступіла ў 1913 годзе са збору Бенжаміна Олтмана[en])
[13][14][15]
5   «Дзяўчына чытае ліст ля акна[en]»
(Brieflezend meisje bij het venster)
каля 1657—1659
Холст, алей
83 × 64,5
Галерэя старых майстроў, Дрэздэн
(паступіла са збору курфюрста Саксонскага Фрыдрыха Аўгуста II)
[16][17][18]
6   «Афіцэр і дзяўчына, якая смяецца[en]»
(De soldaat en het lachende meisje)
каля 1657
Холст, алей
50,5 × 46
Калекцыя Фрыка[en], Нью-Ёрк
(набыта ў 1911 годзе Генры Фрыкам з калекцыі Сэмюэла Джозефа)
[19][20][21]
7   «Келіх віна[en]»
(Het glas wijn)
каля 1658—1660
Холст, алей
67,7 × 79,6
Карцінная галерэя, Берлін
(набыта ў 1901 годзе з калекцыі Генры Фрэнсіса Пэлем-Клінтан-Хоўпа)
[22][23][24]
8   «Служанка са збаном малака[en]»
(Het melkmeisje)
каля 1660
Холст, алей
45,5 × 41
Рэйксмюзеум, Амстэрдам
(набыта ў 1908 годзе з калекцыі сям’і Сіксаў па распараджэнні Галандскага ўраду)
[25][26][27]
9   «Маленькая вуліца[en]»
(Het straatje)
каля 1658—1661
Холст, алей
54,3 × 44
Рэйксмюзеум, Амстэрдам
(паступіла ў 1921 годзе з калекцыі сэра Генрыха Дэтэрдзінга)
[28][29][30]
10   «Дама і два кавалеры[en]»
(Dame en twee heren)
каля 1658—1661
Холст, алей
78 × 67
Музей герцага Антона Ульрыха, Браўншвайг
(паступіла да 1710 года з калекцыі Антона Ульрыха Браўншвайгскага)
[31][32][33]
11   «Перапынены ўрок музыкі[en]»
(Onderbreking van de muziek)
каля 1659—1661
Холст, алей
39,4 × 44,5
Калекцыя Фрыка[en], Нью-Ёрк
(набыта ў 1901 годзе Генры Фрыкам з калекцыі місіс Левіс Фрай)
[34][35][36]
12   «Від Дэлфта[en]»
(Gezicht op Delft)
каля 1660—1661
Холст, алей
96,5 × 115,7
Каралеўская галерэя Маўрыцхёйс, Гаага
(набыта ў 1822 годзе каралём Нідэрландаў Вілемам I для Маўрыцхёйса)
[37][38][39]
13   «Урок музыкі[en]»
(De muziekles)
каля 1662—1665
Холст, алей
74,1 × 64,6
Каралеўская калекцыя[en], Лондан
(набыта ў 1762 годзе каралём Георгам III у Джозефа Сміта)
[40][41][42]
14   «Жанчына з гарлачом вады[en]»
(Vrouw met waterkan)
каля 1662—1664
Холст, алей
45,7 × 40,6
Метраполітэн-музей, Нью-Ёрк
(перададзена ў дар музею Генры Марквандам[en] у 1889 годзе)
[43][44][45]
15   «Лютністка[en]»
(De luitspeelster)
каля 1662—1664
Холст, алей
51,4 × 45,7
Метраполітэн-музей, Нью-Ёрк
(перададзена музею Колісам Хантынгтанам)
[46][47][48]
16   «Жанчына, якая чытае ліст[en]»
(Brieflezende vrouw)
каля 1663
Холст, алей
46,5 × 39
Рэйксмюзеум, Амстэрдам
(паступіла ў музей у 1885 годзе)
[49][50][51]
17   «Дама, якая прымярае каралі[en]»
(Vrouw met parelsnoer)
каля 1663—1664
Холст, алей
56,1 × 47,4
Карцінная галерэя, Берлін
(набыта ў 1874 годзе ў калекцыянера Бартольда Суэрмонта)
[52][53][54]
18   «Жанчына з шалямі[en]»
(Vrouw met weegschaal)
каля 1663—1664
Холст, алей
40,3× 35,6
Нацыянальная галерэя мастацтва, Вашынгтон
(перададзена ў дар галерэі сям’ёй Уайднераў[en] у 1942 годзе)
[55][56][57]
19   «Канцэрт»
(Het concert)
каля 1663—1666
Холст, алей
75,2 × 64,7
месцазнаходжанне невядомае;
у 1990 годзе скрадзена з Музея Ізабелы Сцюарт Гарднер[en], Бостан
(набыта ў 1892 годзе на аўкцыёне калекцыі Тэафіля Тарэ-Бюргера[en])
[58][59][60]
20   «Дзяўчына з лістом[en]»
(Schrijvend meisje)
каля 1665—1667
Холст, алей
45 × 39,9
Нацыянальная галерэя мастацтва, Вашынгтон
(перададзена ў дар галерэі Гары і Хорасам Хэвемаерамі ў 1962 годзе)
[61][62][63]
21   «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай»
(Het meisje met de parel)
каля 1665—1667
Холст, алей
44,5 × 39
Каралеўская галерэя Маўрыцхёйс, Гаага
(паступіла ў 1903 годзе паводле завяшчання Арнольдуса Андрыса дэ Томба)
[64][65][66]
22   «Партрэт маладой дзяўчыны[en]»
(Meisjeskopje)
каля 1665—1667
Холст, алей
44,5 × 40
Метраполітэн-музей, Нью-Ёрк
(перададзена ў дар музею Чарльзам[en] і Джэйн Райтменамі[en] ў 1979 годзе)
[67][68][69]
23   «Жанчына ў чырвоным капелюшы[en]»
(Meisje met de rode hoed)
каля 1665—1667
Холст, алей
22,8 × 18
Нацыянальная галерэя мастацтва, Вашынгтон
(перададзена ў дар галерэі Эндру Уільямам Меланам у 1937 годзе)
[70][71][72]
24   «Гаспадыня і служанка[en]»
(Dame en dienstbode)
каля 1666—1667
Холст, алей
90,2 × 78,7
Калекцыя Фрыка[en], Нью-Ёрк
(набыта ў 1919 годзе Генры Фрыкам у невядомых асоб)
[73][74][75]
25   «Алегорыя жывапісу[en]»
(Allegorie der Malerei)
каля 1666—1668
Холст, алей
120 × 100
Музей гісторыі мастацтваў, Вена
(у калекцыі музея з 1945 года; раней належыла чэшскаму графскаму роду Чэрніны)
[76][77][78]
26   «Астраном[en]»
(De astronoom)
1668
Холст, алей
51,5 × 45,5
Луўр, Парыж
(паступіла ў 1982 годзе з калекцыі Ротшыльдаў)
[79][80][81]
27   «Географ»
(De geograaf)
1669
Холст, алей
51,6 × 45,4
Штэдэль, Франкфурт-на-Майне
(набыта ў 1885 годзе за 9.000 крон у Адольфа Іосіфа Боша)
[82][83][84]
28   «Каруначніца[en]»
(De kantwerkster)
каля 1669—1670
Холст, алей
23,9 × 20,5
Луўр, Парыж
(паступіла ў 1870 годзе з калекцыі барона Анны Вілема Карэла ван Нагела[nl])
[85][86][87]
29   «Любоўны ліст[en]»
(De liefdesbrief)
каля 1667—1670
Холст, алей
44 × 38
Рэйксмюзеум, Амстэрдам
(паступіла ў 1892 годзе)
[88][89][90]
30   «Дама, якая піша ліст, са служанкай[en]»
(Schrijvende vrouw met dienstbode)
каля 1670—1671
Холст, алей
72,2 × 59,7
Нацыянальная галерэя Ірландыі[en], Дублін
(паступіла ў 1993 годзе з калекцыі Альфрэда Бейта)
[91][92][93]
31   «Гітарыстка[en]»
(De gitaarspeelster)
каля 1669—1672
Холст, алей
51,4 × 45
Кенвуд-хаус, Лондан
(паступіла ў 1927 годзе з калекцыі Эдварда Гінеса, 1-га графа Айві[en])
[94][95][96]
32   «Дама, якая стаіць перад вёрджынелам[en]»
(Staande virginaalspeelster)
каля 1670—1672
Холст, алей
51,8 × 45,2
Нацыянальная галерэя, Лондан
(паступіла ў 1892 годзе з калекцыі Тэафіля Тарэ-Бюргера[en])
[97][98][99]
33   «Алегорыя веры[en]»
(Allegorie op het geloof)
каля 1671—1674
Холст, алей
114,3 × 88,9
Метраполітэн-музей, Нью-Ёрк
(паступіла ў 1931 годзе з калекцыі Майкла Фрыдсема)
[100][101][102]
34   «Дама, якая сядзіць за вёрджынелам[en]»
(Zittende virginaalspeelster)
каля 1672—1675
Холст, алей
51,5 × 45,6
Нацыянальная галерэя, Лондан
(паступіла ў 1909 годзе з калекцыі Джорджа Салтынга)
[103][104][105]

Сумнеўная атрыбуцыяПравіць

Карціна Назва Тэхніка / Памер (см) Галерэя / Музей Спасылкі
1   «Святая Пракседа[en]»
(Sint Praxedis)
1655
Холст, алей
101,6 × 82,6
прыватная калекцыя; у карыстанні Нацыянальнага музея заходняга мастацтва[en] (Токіа) з 2014 года [106][107][108]
2   «Дзяўчына з флейтай[en]»[К 2]
(Meisje met de fluit)
каля 1665—1670
Холст, алей
20 × 17,8
Нацыянальная галерэя мастацтва, Вашынгтон
(паступіла ў 1939 годзе са збору Джозефа Уайдэнера)
[112][113][114]
3   «Дзяўчына за вёрджынелам[en]»
(Zittende vrouw aan het virginaal)
каля 1670—1672
Холст, алей
24,7 × 19,3
Лейдэнская калекцыя[nl] Томаса Каплана[en], Нью-Ёрк
(набыта на аўкцыёне Крысціс у 2008 годзе з калекцыі Стыва Уіна[en])
[115][116][117]

КаментарыіПравіць

  1. Дадзены каталог змяшчаў 70 карцін, бясспрэчна атрыбутаваных Вермеру[1].
  2. Паводле меркавання шэрагу даследчыкаў карціна «Дзяўчына з флейтай» была пачата Янам Вермерам, а скончана яго невядомым паслядоўнікам[109][110][111].

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 Wheelock, Broos. «Johannes Vermeer», 1995, p. 59
  2. Gaskell, Jonker. «Vermeer Studie», 1998, pp. 19—20
  3. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 217, 242
  4. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 218
  5. Johannes Vermeer — Diana and her Nymphs, ca. 1653-1656(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  6. Detailgegevens: Johannes Vermeer, Diana en haar nimfen, c. 1653 - 1654(гал.) . Сайт Каралеўскай галерэі Маўрыцхёйс. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2021. Праверана 31 ліпеня 2021.
  7. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 218—219
  8. Johannes Vermeer — Christ in the House of Martha and Mary, ca. 1654-1656(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  9. Johannes Vermeer — Christ in the House of Martha and Mary(англ.) . Сайт Нацыянальнай галерэі Шатландыі[en]. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 31 ліпеня 2021.
  10. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 219
  11. Johannes Vermeer — The Procuress, 1656 gedateerd(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  12. Bei der Kupplerin(ням.) . Сайт Галерэі старых майстроў. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2021. Праверана 31 ліпеня 2021.
  13. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 219—220
  14. Johannes Vermeer — A maid asleep, ca. 1656-1657(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  15. A Maid Asleep(англ.) . Сайт Метраполітэн-музея. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  16. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 220
  17. Johannes Vermeer — Young Woman Reading a Letter, ca. 1657-1658(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  18. Brieflesendes Mädchen am offenen Fenster(ням.) . Сайт Галерэі старых майстроў. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2021. Праверана 31 ліпеня 2021.
  19. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 220—221
  20. Johannes Vermeer — Officer and Laughing Girl, ca. 1657-1660(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  21. Officer and Laughing Girl(англ.) . Сайт Калекцыі Фрыка[en]. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  22. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 221
  23. Johannes Vermeer — The Glass of Wine, ca. 1658-1660(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  24. Herr und Dame beim Wein(ням.) . Сайт Берлінскай карціннай галерэі. Праверана 1 жніўня 2021.
  25. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 221—222
  26. Johannes Vermeer — The Milkmaid, ca. 1657-1660(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  27. Het melkmeisje, Johannes Vermeer, ca. 1660(гал.) . Сайт музея Рэйксмюзеум. Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 31 ліпеня 2021.
  28. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 222—223
  29. Johannes Vermeer — The Little Street, ca. 1657-1661(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  30. Gezicht op huizen in Delft, bekend als ‘Het straatje’, Johannes Vermeer, ca. 1658(гал.) . Сайт музея Рэйксмюзеум. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2021. Праверана 31 ліпеня 2021.
  31. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 223
  32. Johannes Vermeer — Young Woman with a Wine Glass, ca. 1659-1662(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  33. Gemäldesammlung Alte Meister(ням.) . Сайт Музея герцага Антона Ульрыха. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  34. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 223—224
  35. Johannes Vermeer — Girl Interrupted at her Music, ca. 1658-1661(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  36. Girl Interrupted at Her Music(англ.) . Сайт Калекцыі Фрыка[en]. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2020. Праверана 1 жніўня 2021.
  37. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 224—225
  38. Johannes Vermeer — View of Delft, ca. 1660-1663(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  39. Detailgegevens: Johannes Vermeer, Gezicht op Delft, c. 1660 - 1661(гал.) . Сайт Каралеўскай галерэі Маўрыцхёйс. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2021. Праверана 31 ліпеня 2021.
  40. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 225
  41. Johannes Vermeer — Woman at the Virginal with a Gentleman, ca. 1662-1665(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  42. Lady at the Virginals with a Gentleman early 1660s(англ.) . Сайт Каралеўскай калекцыі[en]. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  43. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 226
  44. Johannes Vermeer — Young Woman with a Water Pitcher, ca. 1662-1665(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  45. Young Woman with a Water Pitcher(англ.) . Сайт Метраполітэн-музея. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  46. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 226—227
  47. Johannes Vermeer — Woman with a Lute, ca. 1662-1665(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  48. Young Woman with a Lute(англ.) . Сайт Метраполітэн-музея. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  49. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 227
  50. Johannes Vermeer — Woman Reading a Letter, ca. 1662-1665(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  51. Brieflezende vrouw, Johannes Vermeer, ca. 1663(гал.) . Сайт музея Рэйксмюзеум. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 31 ліпеня 2021.
  52. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 227—228
  53. Johannes Vermeer — Woman with a Pearl Necklace, ca. 1662-1665(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  54. Junge Dame mit Perlenhalsband(ням.) . Сайт Берлінскай карціннай галерэі. Праверана 1 жніўня 2021.
  55. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 228—229
  56. Johannes Vermeer — Woman Holding a Balance, ca. 1663-1664(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  57. Woman Holding a Balance, c. 1664(англ.) . Сайт Нацыянальнай галерэі мастацтва. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  58. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 229—230
  59. Johannes Vermeer — The Concert, ca. 1663-1666(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  60. THE CONCERT, 1663-1666(англ.) . Сайт Музея Ізабелы Сцюарт Гарднер[en]. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  61. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 230
  62. Johannes Vermeer — A Lady Writing, ca. 1662-1667(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  63. A Lady Writing, c. 1665(англ.) . Сайт Нацыянальнай галерэі мастацтва. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  64. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 230—231
  65. Johannes Vermeer — Girl with a Pearl Earring, c. 1665-1667(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  66. Detailgegevens: Johannes Vermeer, Meisje met de parel, c. 1665(гал.) . Сайт Каралеўскай галерэі Маўрыцхёйс. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 31 ліпеня 2021.
  67. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 231—232
  68. Johannes Vermeer — Study of a Young Woman, ca. 1665-1668(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  69. Study of a Young Woman(англ.) . Сайт Метраполітэн-музея. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  70. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 232
  71. attributed to Johannes Vermeer — Girl with the Red Hat, ca. 1665-1667(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  72. Girl with the Red Hat, c. 1665/1666(англ.) . Сайт Нацыянальнай галерэі мастацтва. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  73. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 233
  74. Johannes Vermeer — Mistress and Maid, ca. 1666-1668(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  75. Mistress and Maid(англ.) . Сайт Калекцыі Фрыка[en]. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  76. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 234—235
  77. Johannes Vermeer — The Art of Painting, ca. 1666-1669(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  78. Die Malkunst(ням.) . Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  79. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 235—236
  80. Johannes Vermeer — The Astronomer, 1668 gedateerd(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  81. L'Astronome(фр.) . Сайт Луўра. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  82. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 236
  83. Johannes Vermeer — The Geographer, 1669 gedateerd(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  84. JOHANNES VERMEER — Der Geograf, 1669(ням.) . Сайт музея Штэдэль. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  85. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 236—237
  86. Johannes Vermeer — The Lacemaker, ca. 1669-1671(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  87. La Dentellière(фр.) . Сайт Луўра. Праверана 1 жніўня 2021.
  88. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 237—238
  89. Johannes Vermeer — The Love Letter, ca. 1668-1670(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  90. De liefdesbrief, Johannes Vermeer, ca. 1669 - ca. 1670(гал.) . Сайт музея Рэйксмюзеум. Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2021. Праверана 31 ліпеня 2021.
  91. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 238
  92. Johannes Vermeer — Woman Writing a Letter, with her Maid, ca. 1670-1671(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  93. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 238—239
  94. Johannes Vermeer — The Guitar Player, ca. 1670-1673(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  95. Kenwood Collection Highlights(англ.) . Сайт «English Heritage[en]». Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  96. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 239—240
  97. Johannes Vermeer — A Young Woman Standing at a Virginal, ca. 1670-1674(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  98. Johannes Vermeer — A Young Woman standing at a Virginal(англ.) . Сайт Лонданскай нацыянальнай галерэі. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2017. Праверана 31 ліпеня 2021.
  99. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 240—241
  100. Johannes Vermeer — Allegory of the Catholic Faith, ca. 1670-1674(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  101. Allegory of the Catholic Faith(англ.) . Сайт Метраполітэн-музея. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  102. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 241
  103. Johannes Vermeer — Young Woman Seated at a Virginal, ca. 1670-1675(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  104. Johannes Vermeer — A Young Woman seated at a Virginal(англ.) . Сайт Лонданскай нацыянальнай галерэі. Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2017. Праверана 31 ліпеня 2021.
  105. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 242
  106. Johannes Vermeer — Saint Praxedis, 1655 gedateerd(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  107. What's New(англ.) . Сайт Нацыянальнага музея заходняга мастацтва[en]. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  108. Leidtke. «Vermeer: The Complete Paintings», 2008, p. 141
  109. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 234
  110. Wheelock, Broos. «Johannes Vermeer», 1995, pp. 204—208
  111. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, pp. 233—234
  112. attributed to Johannes Vermeer — Girl with a Flute, ca. 1665-1670(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  113. Girl with a Flute, probably 1665/1675(англ.) . Сайт Нацыянальнай галерэі мастацтва. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
  114. Schütz. «Vermeer: The Complete Works», 2017, p. 244
  115. Johannes Vermeer — Young woman seated at a virginal, ca. 1670-1672(англ.) . Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 ліпеня 2021.
  116. Young Woman Seated at a Virginal(англ.) . Сайт Лейдэнскай калекцыі[nl]. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2021. Праверана 1 жніўня 2021.

ЛітаратураПравіць

  • Pascal Bonafoux[en]. Vermeer. — New York: Konecky & Konecky, 1992. — ISBN 1-56852-308-4.
  • Serena Cant. Vermeer and His World 1632–1675. — Quercus Publishing Plc, 2009. — ISBN 978-1-84866-001-4.
  • Ivan Gaskell, Michiel Jonker. Vermeer Studie. — National Gallery Washington, 1998. — 372 p. — ISBN 0300075219, 978-0300075212.
  • Walter Leidtke. Vermeer: The Complete Paintings. — Abrams, 2008. — 208 p. — ISBN 0810983362, 978-0810983366.
  • Karl Schütz. Vermeer: The Complete Works. — Cologne: Taschen, 2017. — 258 p. — ISBN 3836566583, 978-3836566582.
  • Arthur Wheelock, Ben Broos. Johannes Vermeer. — National Gallery of Art, 1995. — 232 p. — ISBN 0894682199, 978-0894682193.
  • Arthur K. Wheelock. Vermeer: The Complete Works. — New York: Harry N. Abrams, 1997. — ISBN 0-8109-2751-9.