Спіс краін з некалькімі сталіцамі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Некаторыя краіны свету маюць або мелі раней некалькі сталіц. У пэўных выпадках краіна можа мець ад дзвюх і больш сталіц для розных мэт. Пры гэтым усе сталіцы або маюць адпаведны афіцыйны статус дэ-юрэ, або па розных прычынах некаторыя гарады могуць разам з афіцыйнай сталіцай выконваць сталічныя функцыі дэ-факта. Сёння большая частка краін свету мае толькі адзін сталічны горад.

     Краіны, якія сёння маюць некалькі сталіц дэ-юрэ     Краіны, якія сёння маюць некалькі сталіц дэ-факта      Краіны або іх пераемніцы, якія гістарычна мелі некалькі сталіц дэ-юрэ     Краіны або іх пераемніцы, якія гістарычна мелі некалькі сталіц дэ-факта

Сучасныя краіны з некалькімі сталіцамі правіць

Маюць некалькі сталіц дэ-юрэ правіць

Тры гарады: Прэторыя, Кейптаўн і Блумфантэйн (злева направа) — адначасова з’яўляюцца сталіцамі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Некалькі гарадоў могуць мець афіцыйны статус сталіцы па адной з наступных прычын:

  • дэцэнтралізацыя ўрадавага апарата;
  • барацьба з перанапружаннем сталіцы і развіццё эканомікі іншых рэгіёнаў;
  • перыядычны пераезд урада ў іншую рэзідэнцыю ў сувязі з кліматам;
  • некаторыя гарады ўваходзяць у агламерацыю з афіцыйнай сталіцай;
  • сімвалічны статус (напрыклад, гістарычнай сталіцы).

Наступныя краіны маюць некалькі сталіц афіцыйна, што зафіксавана ў канстытуцыі або іншых заканадаўчых актах, або на афіцыйным узроўні горад называецца сталіцай дзяржавы.

Краіна Сталіцы Падрабязнасці
  Гандурас[1] Тэгусігальпа Афіцыйная сталіца і рэзідэнцыя ўрадавых структур[заўв 1]
Камаягуэла[es] Падзяляе статус сталіцы[2][заўв 1]
  Кот-д’Івуар[3] Ямусукра Афіцыйная сталіца, заканадаўчы цэнтр
Абіджан Дэ-факта месцазнаходжанне ўрада, афіцыйна называецца як эканамічная сталіца і адміністрацыйны цэнтр (афіцыйная сталіца да 1983 года)
  Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка[4] Прэторыя Адміністрацыйна-выканаўчая сталіца
Кейптаўн Заканадаўчая сталіца (парламент[en])
Блумфантэйн Судовая сталіца
  Перу Ліма Афіцыйная сталіца; рэзідэнцыя ўрада і ўсіх галін улады
Куска Таксама прызнаецца ў Канстытуцыі як гістарычная сталіца[5]
  Рэспубліка Карэя[6] Сеул Афіцыйная сталіца
Седжон[en] Адміністрацыйная сталіца, рэзідэнцыя ўрада[заўв 2][заўв 3]
  Чарнагорыя[7] Падгорыца Афіцыйная сталіца, рэзідэнцыя ўрада
Цэтынэ Рэзідэнцыя прэзідэнта, гістарычная сталіца
  Чылі[8] Сант’яга Афіцыйная сталіца, рэзідэнцыя ўрада
Вальпараіса Рэзідэнцыя Кангрэса
  Шры-Ланка[9] Каломба Выканаўчая і судовая сталіца
Шры-Джаявардэнепура-Котэ Заканадаўчая сталіца
  Эсваціні[10] Мбабанэ Адміністрацыйная сталіца
Лабамба Заканадаўчая (парламент[es]) і каралеўская сталіца

Маюць некалькі сталіц дэ-факта правіць

Мантсерат — прыклад краіны з адной сталіцай дэ-юрэ, закінутай з-за катаклізму (Плімут, злева), і другой сталіцай дэ-факта (Брэйдс, справа).

Некаторыя краіны афіцыйна маюць адну сталіцу, але па розных прычынах некаторыя з галін улады ў значнай ступені або цалкам знаходзяцца ў іншых гарадах, з-за чаго яны могуць прэтэндаваць на званне другой сталіцы. Часта, з-за ваенных канфліктаў ці катаклізмаў, у краіны можа быць адна афіцыйная сталіца, але адміністрацыйныя функцыі выконвае іншы горад, што робіць яго часовай сталіцай[en].

Аб некалькіх сталіцах можна казаць таксама ў выпадках, калі міжнародная супольнасць не мае кансэнсусу, які горад называць сталіцай дзяржавы.

У той жа час, на лакальным неафіцыйным узроўні часта можна сустрэць найменне нейкага горада другой сталіцай краіны (напрыклад, Рыа-дэ-Жанэйра ў Бразіліі або Кракаў у Польшчы, Нью-Ёрк у ЗША). Але без задавальнення крытэрыяў, апісаных вышэй, такія выпадкі звычайна не разглядаюцца як падстава лічыць такія гарады другімі сталіцамі фактычна.

Краіна Сталіцы Падрабязнасці
  Балівія[11] Сукрэ Канстытуцыйная сталіца
Ла-Пас Дэ-факта сталіца выканаўчай улады
  Бенін[12] Порта-Нова Афіцыйная сталіца
Катану Дэ-факта месцазнаходжанне ўрада
  Бурундзі[13] Гітэга Палітычная сталіца
Бужумбура Эканамічная сталіца, месцазнаходжанне ўрада (афіцыйная сталіца да 2019 года)
  Германія Берлін Афіцыйная сталіца
Бон З’яўляецца другім адміністрацыйным цэнтрам згодна з актам «Берлін-Бон»[14][15][16]
Карлсруэ Судовы цэнтр, рэзідэнцыя найвышэйшых судоў[17]
  Емен Сана Афіцыйная сталіца, кантралюецца хусітамі
Адэн Часовая сталіца[18]
  Заходняя Сахара[19] Эль-Аюн Афіцыйная сталіца[20]. Дэ-факта кантраляваны Марока як цэнтр Паўднёвых правінцый Марока[en]
Тыфарыці Часовая сталіца ўрада САДР
  Ізраіль[21] Іерусалім Рэзідэнцыя ўрада, не прызнана ўсёй міжнароднай супольнасцю[22]
Тэль-Авіў Рэзідэнцыя амбасад[заўв 4]
  Малайзія Куала-Лумпур Выканаўчая (парламент) і канстытуцыйная сталіца
Путраджая Адміністрацыйны цэнтр; часам узгадваецца як адміністрацыйная сталіца[23][24]
  Мантсерат[заўв 5] Плімут Сталіца дэ-юрэ, горад-прывід пасля вывяржэння вулкана Соўфрыерэ Хілз[en][25]
Брэйдс Часовая сталіца[en] краіны дэ-факта[26][заўв 6]
  Нідэрланды[27] Амстэрдам Канстытуцыйная сталіца
Гаага Традыцыйная рэзідэнцыя ўрада
  Палесціна Іерусалім Сталіца, абвешчаная дэ-юрэ[28]
Рамала Адміністрацыйная сталіца дэ-факта[29]
  Расія Масква Афіцыйная сталіца, адміністрацыйны цэнтр, рэзідэнцыя ўрада
Санкт-Пецярбург Рэзідэнцыя Канстытуцыйнага Суда[30]
  Танзанія[31] Дадома Афіцыйная сталіца, заканадаўчы цэнтр
Дар-эс-Салам Дэ-факта месцазнаходжанне ўрада
  Чэхія Прага Афіцыйная сталіца, рэзідэнцыя ўрада і парламента
Брно Рэзідэнцыя найвышэйшых нацыянальных судоў[32][33][34]
  Эстонія Талін Афіцыная сталіца згодна з канстытуцыяй
Тарту Месца знаходжання Вярхоўнага Суда Эстонскай Рэспублікі

Некалькі сталіц у мінулым правіць

У старажытных манархічных дзяржавах часта можна назіраць пераезд урадавага апарату разам з манархам, але сталіцамі ў такім выпадку лічыліся толькі пастаянныя рэзідэнцыі галоўнага манарха. Часамі, часцей за ўсё з-за клімату, такіх сталіц магло быць некалькі.

У гісторыі можна сустрэць шмат выпадкаў, калі краіны мелі некалькі гарадоў, якія адначасова служылі адміністрацыйнымі сталіцамі па розных прычынах, такіх як:

  • вайна, акупацыя і іншыя палітычныя крызісы,
  • надвор’е,
  • пераезд урада да новай сталіцы,
  • падзел урадавага апарату,
  • палітычны падзел дзяржавы.

Мелі некалькі сталіц дэ-юрэ правіць

 
Карта Дуранійскай імперыі з пазначэннем дзвюх сталіц
 
Карта 1861 года Аб’яднанага княства Валахіі (жоўтая) і Малдовы (сіняя)[35], дзе чырвонымі кропкамі адзначаны 2 сталіцы (Бухарэст і Ясы), а таксама Факшаны, як меркаваная заканадаўчая сталіца, якая знаходзілася бы на мяжы дзвюх адзінак
Краіна Гады Сталіцы Падрабязнасці
  Аб’яднанае княства Валахіі і Малдовы (сённяшняя   Румынія)[36] 1859—1862 Бухарэст Цэнтр Валахіі
Ясы Цэнтр Малдовы
  Аўстра-Венгрыя 1873—1918 Вена Цыслейтанія
Будапешт Каралеўства Венгрыя[37]
  Аютхайскае каралеўства[th]

(сённяшні   Тайланд)[38]

Аютхая 1488 — раннія 1680-я Галоўная сталіца
Пхітсанулок 1488—1590 Другая сталіца (або «падсталіца»)
  Брытанская Індыя

(сённяшняя   Індыя)

1858—1947 Калькута (1858—1911)[39] Адміністрацыйная сталіца
Нью-Дэлі (1911—1947)[40]
Шымла Летняя сталіца[41]
  Бутан[42][43][44] 1527—1995 Тхімпху У розныя перыяды — афіцыйная сталіца
Пунакха-дзонг[en] У розныя перыяды быў або зімняй рэзідэнцыяй манарха, або афіцыйнай сталіцай. Сёння з’яўляецца «зімняй сталіцай» для бутанскіх будыстаў[en]
  Грузія 2012—2019 Тбілісі Афіцыйная сталіца
Кутаісі Рэзідэнцыя парламента[45]
  Дуранійская імперыя

(сённяшнія   Афганістан і   Пакістан)

1776—1823 Кабул Летняя сталіца
Пешавар Зімовая сталіца[46][47]
  Лівія[48] 1951—1969 Трыпалі Адна з дзвюх афіцыйных сталіц Каралеўства Лівія
Бенгазі
  Рымская імперыя[49] Кожны ў розныя перыяды паміж 27 да н.э. і 476 н.э. Рым У розныя перыяды былі сталіцамі Заходняй Рымскай імперыі.
Равена
286—330 Медыёлан[en]
286—330 Нікамедыя[en] Сталіцы Візантыі (або Усходняй Рымскай імперыі)
330—395, 395—1453 Канстанцінопаль
  Сербія і Чарнагорыя[50] 2003—2006 Бялград Адміністрацыйная і заканадаўчая сталіца
Падгорыца Судовая сталіца
  Філіпіны[51][заўв 7] 1948—1976 Кесан-Сіці Афіцыйная сталіца[52]
Маніла Дэ-факта месцазнаходжанне ўрада
1901—1976 Багіё[en] Летняя сталіца[en] (усё яшчэ нефармальна вядома як летняя сталіца)[53][54][55]

Мелі некалькі сталіц дэ-факта правіць

Краіна Гады Сталіцы Падрабязнасці
  Аўстралія 1901—1927 Канбера Афіцыйная сталіца[56]
Мельбурн Рэзідэнцыя парламента[57]
  Бангладэш[58] 1971—1972 Дака Афіцыйная сталіца, кантраляваная Пакістанам[59][60]
Муджыбнагар[en] Абвешчаная часовая сталіца падчас Вайны за незалежнасць[61]
Калькута Дэ-факта сталіца ў выгнанні[заўв 8]
  Бенгальскі султанат[62] 1352—1450 Пандуа[en] Першая сталіца султаната
1390—1411 Санаргаон[en] Афіцыйная сталіца і рэзідэнцыя суда пры султане Гіясуддзіне Азам-шаху
  Дзяржава Ахеменідаў[63] 550—330 да н.э. Вавілон Адна з чатырох рэзідэнцый Ахеменідаў
Пасаргады або Персепаліс
Экбатана
Сузы
  Імперыя Вялікіх Маголаў[64][заўв 9] 1526—1530, 1560 — 1571, 1598—1605, 1605—1627, 1628—1648 Агра Сітуацыі, калі ў Імперыі Маголаў было адначасова дзве сталіцы здараліся часта і па розных прычынах. Часцей за ўсё, з-за частых пераездаў манархаў
1530—1540, 1554—1556, 1556—1560, 1639—1658, 1658—1677 Дэлі (з 1639 па 1658 гады насіў назву Шахджаханабад)
1571—1585 Фатэхпур-Сікры[en]
1540—1554, 1584—1596 Лахор
1526—1681 Кабул Летняя сталіца[65]
  Італьянская сацыяльная рэспубліка[66] 1943—1944 Сала Сталіца дэ-факта да 1944 года, калі яна стала асноўнай сталіцай
Рым Сталіца дэ-юрэ да 1944 года, калі яна была вызвалена Саюзнікамі[en]
  Каралеўства Італія[67][68] 1943—1944 Брындызі (1943 — люты 1944) Часовая сталіца дэ-факта
Салерна (люты—чэрвень 1944)
Рым Сталіца дэ-юрэ да 1944 года, калі яна была вызвалена Саюзнікамі[en]
  Каралеўства Лаос

(сённяшні   Лаос)

1947—1975 В’енцыян Афіцыйная адміністрацыйная сталіца[69]
Луангпхабанг[en] Каралеўская сталіца, рэзідэнцыя караля дэ-факта[70][71]
  Каралеўства Румынія[36] 1916—1918 Бухарэст Афіцыйная сталіца, акупаваная немцамі
Ясы Часовая сталіца з эвакуяваным урадам
  КНДР 1948—1972 Пхеньян Адміністрацыйная сталіца дэ-факта
Сеул Афіцыйная (канстытуцыйная) сталіца да 1972 года[72]
  Лівія 2014—2020 Трыпалі Месца пасяджэння Новага Усеагульнага нацыянальнага кангрэса (да 2016) і Урада нацыянальнай згоды (з 2016)
Табрук Месца пасяджэння Палаты прадстаўнікоў
  Літва[73] 1920—1939 Вільнюс Афіцыйная сталіца. Знаходзілася пад кантролем Польшчы
Каўнас Часовая сталіца дэ-факта
  Малаві[74] 1974—1994 Лілонгвэ Адміністрацыйная і судовая сталіца, новая афіцыйная сталіца
Зомба[en] Заканадаўчая сталіца дэ-факта (старая сталіца)
  Нарвегія[75] 1940 Осла Афіцыйная сталіца
Хамар Часовая сталіца на адзін дзень, дзе засядаў парламент
  Тайвань[заўв 10] 1937—1945 Нанкін Сталіца марыянеткавая дзяржавы[en], кантраляванай Японіяй
Чунцын Часовая сталіца[en] кіраванай Гаміньданам Кітайскай Рэспублікі[76]
1945—1991 Нанкін Адміністрацыйная, заканадаўчая і судовая сталіца (заяўлялася паміж эвакуацыяй 1949 года[en] і Кансэнсусам 1992 года[en])
Тайбэй Часовая сталіца[en] кіраванай Гаміньданам Кітайскай Рэспублікі на Тайвані
  ФРГ 1949—1990 Берлін Афіцыйная сталіца згодна з Канстытуцыяй[77]
Бон Часовая сталіца дэ-факта, якая з 1970-х гадоў пачала на афіцыйным узроўні называцца «федэральнай сталіцай» (Bundeshauptstadt)[78]
  Фінляндыя[79] 1939—1940 Хельсінкі Афіцыйная сталіца
Каўхаёкі[en] Часовая заканадаўчая сталіца падчас эвакуацыі парламента ў вайне з СССР
  Францыя[80] 1940—1944 Вішы Адміністрацыйная сталіца дэ-факта
Парыж Канстытуцыйная сталіца дэ-юрэ, а таксама сталіца Нямецкай ваеннай адміністрацыі[en]

Складаныя выпадкі правіць

 
Карта атола Тарава, сталіцы Кірыбаці, з падзелам на паўночную і паўднёвую Тараву

Асобным надзвычайным выпадкам з’яўляецца сталіца Кірыбаці, атол Тарава (дэ-факта — паўднёвая яго частка[81]), якая складаецца з шэрагу паселішчаў, сярод якіх размеркаваны ўрадавы апарат (Баірыкі фактычна з’яўляецца галоўным адміністрацыйным цэнтрам, але некаторыя дзяржаўныя ўстановы знаходзяцца і ў іншых паселішчах)[82][83]. Такім чынам, у Кірыбаці юрыдычна адна сталіца, якая складаецца з некалькіх населеных пунктаў.

Заўвагі правіць

  1. а б Абодва гарады ствараюць Метрапольную зону Тэгусігальпы і Камаягуэлы[es]
  2. Працэс пераезду ўрада да новай сталіцы яшчэ не скончаны і сутыкаецца з крытыкай — Julian Ryall. New South Korean president wants to relocate capital city (англ.). dw.com (18 сакавіка 2022). Праверана 29.01.2023.
  3. Пераезд урада плануецца на 2027 год, але ў 2023 годзе плануецца пабудова другога офіса Прэзідэнта ў горадзе — Son Ji-hyoung. Plan for 2nd presidential office in Sejong to roll out next year (англ.). koreaherald.com (6 снежня 2022). Праверана 29.01.2023.
  4. За выключэннем Гватэмалы, Гандураса, Косава і ЗША, у якіх ёсць амбасады ў Іерусаліме
  5. Краіна з’яўляецца залежнай тэрыторыяй са сваім урадавым апаратам. Афіцыйна, гэта заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  6. На дадзены момант будуецца новая сталіца і порт у Літл Бэй[en] — Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2016. Праверана 1 лютага 2023.
  7. З 1910 па 1975 гады Маніла, імаверна, была зімовай сталіцай, а Багіё[en] — летняй
  8. Часовы ўрад размяшчаўся ў Індыі
  9. Акрамя пералічаных гарадоў, у манархаў бывалі іншыя часовыя паселішчы і імперскія лагеры падчас пераездаў, паходаў і экспедыцый. Падчас гэтых паездак манархаў звычайна суправаджаў весь адміністрацыйны апарат, таму такія месцы з’яўляліся фактычнымі сталіцамі дзяржавы.
  10. Chris Wang. Schools to teach Nanjing is ROC capital: ministry (англ.). taipeitimes.com (4 снежня 2013). Праверана 29.01.2023. — пасля 1991 года задакументаваны спробы ўрада прасоўваць ідэі Нанкіна як сапраўднай сталіцы Кітайскай Рэспублікі і Тайбэя — як сталіцы ў выгнанні ў тайваньскіх школах, што супярэчыць канстытуцыі краіны, аднак не з’яўляецца афіцыйнай пазіцыяй дзяржавы на міжнароднай арэне.

Зноскі

  1. Honduras (англ.). The World Factbook. cia.gov (24 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
  2. constituteproject.org. Honduras's Constitution of 1982 with Amendments through 2013 (англ.). — гл. арт. 8 і 295. Праверана 27.02.2023.
  3. Données sur la Côte d'Ivoire (фр.). Présidence de la République de Côte d'Ivoire. Праверана 29.01.2023.
  4. South Africa (англ.). The World Factbook. cia.gov (24 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
  5. CONSTITUCION POLÍTICA DEL PERÚ 1993 con reformas hasta 2005 (ісп.) (17 ліпеня 2011). Праверана 29.01.2023. — гл. Artículo 49º
  6. Korea, South (англ.). The World Factbook. cia.gov (24 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
  7. Montenegro (англ.). The World Factbook. cia.gov (23 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
  8. Chile (англ.). The World Factbook. cia.gov (24 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
  9. Sri Lanka (англ.). The World Factbook. cia.gov (24 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
  10. Eswatini (англ.). The World Factbook. cia.gov (24 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
  11. Bolivia profile - Facts (англ.). BBC News Latin America & Carribean. BBC (25 лютага 2015). Праверана 29.01.2023.
  12. Benin Government 2020 (англ.). theodora.com (27 студзеня 2020). Праверана 29.01.2023.
  13. Burundi (англ.). The World Factbook. cia.gov (11 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023. — у студзені 2019 года Парламент Бурундзі прагаласаваў за тое, каб зрабіць Гітэгу палітычнай сталіцай, а Бужумбуру пакінуць эканамічнай сталіцай
  14. Gesetz zur Umsetzung des Beschlusses des Deutschen Bundestages vom 20. Juni 1991 zur Vollendung der Einheit Deutschlands (Berlin/Bonn-Gesetz) (ням.). Bundesministerium der Justiz.
  15. Alan Cowell. Архіўная копія (англ.) (23 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2021. Праверана 31 студзеня 2023.
  16. German civil servants took more flights in 2019 (англ.). dw.com (8 лютага 2020). Праверана 31.01.2023.
  17. Stadt Karlsruhe Stadtarchiv (рэд.). Karlsruhe. Die Stadtgeschichte (ням.). — Badenia, Karlsruhe, 1998. — С. 591–594. — ISBN 3-7617-0353-8.
  18. President Hadi says Aden is Yemen’s ‘capital’ (англ.). Alarabiya News (7 сакавіка 2015). Праверана 29.01.2023.
  19. Countries With Two or More Capitals, or Other Interesting Capital Situations (англ.). geoguessr.com (11 кастрычніка 2017). Праверана 29.01.2023.
  20. THE CONSTITUTION OF THE SAHRAWI ARAB DEMOCRATIC REPUBLIC (англ.). — гл. арт. 4. Праверана 16-20 снежня 2015.
  21. [Bílková]. Recognition of Jerusalem as the capital city of Israel – an acknowledgement of the obvious or an unlawful act? (англ.). Institute of International Relations Prague (22 студзеня 2018). Праверана 29.01.2023.
  22. Australia drops recognition of Jerusalem as Israeli capital (англ.). dw.com (18 кастрычніка 2022). Праверана 29.01.2023.
  23. Putrajaya | Smart Putrajaya. smart.putrajaya.my. Праверана 6 снежня 2022.
  24. Malaysia (англ.). The World Factbook. cia.gov (18 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023. — Путраджая афіцыйна называецца як Федэратыўны ўрадавы цэнтр, але не сталіца
  25. Montserrat (Hansard, 5 November 1997). api.parliament.uk. Праверана 01.02.2023.
  26. Leonard, T. M. Encyclopedia of the Developing World. Routledge (англ.). — 2005. — С. 1083. — ISBN ISBN 978-1-57958-388-0.
  27. Netherlands (англ.). The World Factbook. cia.gov (24 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
  28. Palestine's Constitution of 2003 with Amendments through 2005 (англ.). constituteproject.org (27 красавіка 2022). — гл. арт. 3. Праверана 29.01.2023.
  29. Eqeiq, Amal (1 May 2019). "From Haifa to Ramallah (and Back): New/Old Palestinian Literary Topography". Journal of Palestine Studies [англійская]. 48 (3): 26–42. doi:10.1525/jps.2019.48.3.26. ISSN 0377-919X. S2CID 197823144. Праверана 22 November 2020.
  30. Указ Президента Российской Федерации от 23.12.2007 № 1740 «О месте постоянного пребывания Конституционного Суда Российской Федерации» Архівавана 4 студзеня 2012.
  31. Tanzania (англ.). The World Factbook. cia.gov (17 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
  32. Parliament of the Czech Republic (1993). Act No. 182/1993 Coll., On Constitutional Court, Art. 11. Joštova 8, Brno, Česká republika: Ústavní soud. Архівавана з арыгінала 26 July 2014. Праверана 14 September 2014.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: месца (link) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2014. Праверана 29 студзеня 2023.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2014. Праверана 29 студзеня 2023.
  33. The Supreme Court of the Czech Republic(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2011. Праверана 8 September 2011.
  34. The Supreme Administrative Court(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2011. Праверана 8 September 2011.
  35. Charta Principateloru Unite ale României — Вікісховішча
  36. а б Iaşi, Romania's historical capital, looking to find the path to its former glory. Romania Insider. City Compass Media (24 студзеня 2019). Праверана March 8, 2021.
  37. Török, András. "Budapest". Encarta [венгерская]. Архівавана з арыгінала 29 October 2009. Праверана 6 April 2008.
  38. Baker, Chris; Phongpaichit, Pasuk (2017). A History of Ayutthaya: Siam in the Early Modern World [англійская]. Cambridge University Press. p. 64. ISBN 978-1-316-64113-2.
  39. "Calcutta (Kalikata)". The Imperial Gazetteer of India. Vol. IX. Published under the Authority of His Majesty's Secretary of State for India in Council, Oxford at the Clarendon Press. 1908. p. 260. —Capital of the Indian Empire, situated in 22° 34' N and 88° 22' E, on the east or left bank of the Hooghly river, within the Twenty-four Parganas District, Bengal
  40. "86 years ago New Delhi took over as power capital of India". The Times of India.
  41. Шымла была сталіцай не Брытанскага Раджа, а ўрада Брытанскай індыйскай імперыі — "Simla Town". The Imperial Gazetteer of India. Vol. XXII. Published under the Authority of His Majesty's Secretary of State for India in Council, Oxford at the Clarendon Press. 1908. p. 260. —Head-quarters of Simla District, Punjab, and the summer capital of the Government of India, situated on a transverse spur of the Central Himālayan system system, in 31° 6' N and 77° 10' E, at a mean elevation above sea-level of 7,084 feet.
  42. Wangchuck, Ashi Dorji Wangmo (2006). Treasures of the thunder dragon: a portrait of Bhutan [англійская]. Penguin, Viking. pp. 40–41, 102. ISBN 0-670-99901-6. Архівавана з арыгінала 2022-10-13. Праверана 2010-04-01.
  43. Brown, Lindsay; Bradley Mayhew; Stan Armington; Richard Whitecros (2007). Bhutan [англійская]. Lonely Planet. pp. 146–147. ISBN 978-1-74059-529-2. Архівавана з арыгінала 2022-10-13. Праверана 2010-04-01.
  44. Bisht, Ramesh Chandra (2008). International Encyclopaedia Of Himalayas (5 Vols. Set) [англійская]. Mittal Publications. p. 45. ISBN 978-81-8324-265-3. Архівавана з арыгінала 2022-10-13. Праверана 2010-04-01.
  45. Lana Kokaia. Kutaisi’s broken dreams: the fate of Georgia’s abandoned parliament (англ.). oc-media.org (9 жніўня 2019). Праверана 31.01.2023.
  46. Hanifi, Shah Mahmoud (2011). Connecting Histories in Afghanistan: Market Relations and State Formation on a Colonial Frontier [англійская]. Stanford University Press. p. 185. ISBN 9780804777773. Архівавана з арыгінала 15 August 2021. Праверана 2012-08-04. Цімур-шах перанёс дуранійскую сталіцу з Кандагара ў 1775–76. Кабул і Пешавар падзялялі статус дзвюх сталіца, першая — падчас лета, другая — на перыяд зімовага сезона. {{cite book}}: no-break space character у |quote= на пазіцыі 138 (даведка)
  47. Singh, Sarina (2008). Pakistan and the Karakoram Highway. p. 191. ISBN 9781741045420. Архівавана з арыгінала 25 November 2016. Праверана 2012-08-10. Як і Кушаны, Афганскія каралі аддавалі перавагу Пешавару як зімовай рэзідэнцыі, і былі прыгнечаныя, калі новаз’яўленае каралеўства Сікхаў паспрабавала захапіць яго ў 1818 годзе і пазносіла яго пабудовы.
  48. Libya's Constitution (англ.). — гл. арт. 188. Праверана 31.01.2023.
  49. Gillett, Andrew (2001). "Rome, Ravenna and the Last Western Emperors". Papers of the British School at Rome [англійская]. 69: 131–167. doi:10.1017/S0068246200001781. ISSN 0068-2462. S2CID 129373675.
  50. Serbia and Montenegro (10/03) (англ.). 2009-2017.state.gov. Праверана 31.01.2023.
  51. Pante, Michael. A Capital City at the Margins: Quezon City and Urbanization in the Twentieth-Century Philippines. Academia. Праверана August 7, 2021.
  52. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка) (12 кастрычніка 1939). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2023. Праверана 31 студзеня 2023.
  53. About Baguio City. City Government of Baguio. Архівавана з першакрыніцы September 3, 2018. Праверана March 29, 2019.
  54. Sakakida, Richard; Kiyosaki, Wayne S. (July 3, 1995). A Spy in Their Midst: The World War II Struggle of a Japanese-American Hero. Madison Books. p. 165. ISBN 978-1-4616-6286-0.
  55. Baguio City Ecological Profile; History. City Government of Baguio. 2018. Архівавана з першакрыніцы June 5, 2020. Праверана 14 September 2022.
  56. Museum of Australian Democracy: The Building: Events. Museum of Australian Democracy. Архівавана з першакрыніцы 4 March 2022. Праверана 15 March 2017.
  57. Otto, Kristin.. When Melbourne was Australia’s capital city. (англ.)(недаступная спасылка). The University of Melbourne/. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2007. Праверана 8 лютага 2010.
  58. Islam, Barrister Amir-ul (1985). "৯: ব্যারিস্টার আমিরুল ইসলাম (সাক্ষাৎকার)" [9: Barrister Amir-ul Islam (Interview)]. In —— (рэд.). বাংলাদেশের স্বাধীনতা যুদ্ধ: দলিলপত্র [History of Bangladesh War of Independence: Documents] (PDF) [Bengali]. Vol. 15. Dhaka: Ministry of Information, Government of the People's Republic of Bangladesh. pp. 51–110. ISBN 9844330912.
  59. Roy, Mihir, K (1995). War in the Indian Ocean. New Delhi: Lancer Publisher & Distributor. p. 154. ISBN 978-1-897829-11-0.
  60. Robi, Mir Mustak Ahmed (2008). Chetonai Ekattor [Bengali]. Dhaka: Zonaki Publisher. p. 69.
  61. Faiquzzaman, Mohammad (2012). "Mujibnagar Government". In Islam, Sirajul; Jamal, Ahmed A. (рэд-ры). Banglapedia: National Encyclopedia of Bangladesh [англійская] (Second ed.). Asiatic Society of Bangladesh.
  62. Sonargaon. Banglapedia.
  63. Yarshater, Ehsan (1993). The Cambridge History of Iran, Volume 3. Cambridge University Press. p. 482. ISBN 978-0-521-20092-9. З чатырох рэзідэнцый Ахеменідаў Герадот узгадваў Экбатана, Пасаргады або Персепаліс, Сузы і Вавілон — апошні [знаходзіцца ў Іраку] трактаваўся як самая галоўная сталіца, сталая зімовая рэзідэнцыя, цэнтр бюракратыі, якая мянялася толькі ў сонечную жару на больш халаднаватыя месцы на ўзгорках.
  64. Sinopoli, Carla M. (1994). "Monumentality and Mobility in Mughal Capitals". Asian Perspectives. 33 (2): 294–295. ISSN 0066-8435. JSTOR 42928323.
  65. Samrin, Farah (2005). "The City of Kabul Under the Mughals". Proceedings of the Indian History Congress [англійская]. 66: 1307. JSTOR 44145943.
  66. De Grand, Alexander J., Italian fascism: its origins & development, 3d edition (illustrated), Publisher: University of Nebraska Press, Year: 2000, ISBN 0-8032-6622-7, p. 131
  67. Brindisi as Capital of Italy (англ.). brindisiweb.it. Праверана 15.02.2023.
  68. 11 febbraio 1944, Salerno capitale. (італ.)(недаступная спасылка). ilvescovado.it (11 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 15 лютага 2023.
  69. Архіўная копія(недаступная спасылка). — Згодна з арт. 1 Канстытуцыі афіцыйнай сталіцай з’яўляўся толькі В’енцыян. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2022. Праверана 31 студзеня 2023.
  70. The Kingdom of Laos and the Story of Luang Prabang (англ.). mekongsustainabletourism.com. Праверана 31.01.2023.
  71. Rakow, Meg Regina. LAOS AND LAOTIANS (англ.). — Honolulu: Center for Southeast Asian Studies, School of Hawaiian, Asian and Pacific Studies, University of Hawaii at Manoa, 1992. — 181 с.
  72. CONSTITUTION OF THE DEMOCRATIC PEOPLE'S REPUBLIC OF KOREA (англ.). — гл. арт. 103. Праверана 31.01.2023.
  73. Kaunas - laikinoji sostinė (літ.). IstorinePrezidentura.lt. Праверана 12 January 2023.
  74. MALAWI’S OLD CAPITAL – ZOMBA (англ.) (30 кастрычніка 2018). Праверана 31.01.2023.
  75. Kongens nei - 9. april (нарв.). annomuseum.no, Anno museum AS. Праверана 31.01.2023.
  76. Danielson, Eric N. (2005). "Revisiting Chongqing: China's Second World War Temporary National Capital". Journal of the Royal Asiatic Society Hong Kong Branch. 45: 175. JSTOR 23889883.
  77. Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland (ням.). Bundesministerium der Justiz. — гл. арт. 22. Праверана 31.01.2023.
  78. The Bonn Republic — West German democracy, 1945–1990, Anthony James Nicholls, Longman, 1997
  79. Parliament to recreate Winter War evacuation (англ.). Yle Uutiset (30 лістапада 2019). Праверана 30 красавіка 2019.
  80. Julian T. Jackson. France: The Dark Years, 1940–1944 (англ.). — Oxford University Press, 2001. — ISBN 9780191677465.
  81. OFFICE OF TE BERETITENTI. 6. South Tarawa (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20.12.2022.
  82. Kiribati (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online. Праверана Sophie Foster.
  83. Kiribati for travelers. About Kiribati (англ.). Праверана 27.02.2023.

Спасылкі правіць