Адкрыць галоўнае меню

Спіс кіраўнікоў Леона

спіс атыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Каралеўства Леон у 1030 годзе

Сярэднявечнае Каралеўства Леон (ісп.: Reino de León), якое размяшчалася ў паўночна-заходняй частцы Пірэнейскага паўвострава, было ўтворана ў 910 годзе пасля падзелу каралеўства Астурыя паміж сынамі караля Альфонса III. Старэйшы з іх, Гарсія, атрымаў Леон, другі сын Ардонья — Галісію, а малодшы Фруэла — Астурыю. У 914 годзе да Леона была далучана Галісія, а ў 924 годзе землі Леона, Галісіі і Астурыі зліліся ў каралеўства Леон, сталіцай якога стаў аднайменны горад.

У 923 годзе Кастылія, якая ўваходзіла ў склад Леона, атрымала статус графства, а ў 1035 годзе стала самастойным каралеўствам. У 1037—1065 і 1072—1157 гадах Леон і Кастылія ўваходзілі ў Леона-Кастыльскае каралеўства; канчатковае іх аб'яднанне адбылося ў 1230 годзе.

З другой паловы X стагоддзя да пачатку XI стагоддзя Каралеўства Леон, якое займала землі да ракі Дуэра, падвяргалася з поўдня набегам мусульман Кордаўскага халіфата.

У выніку рэканкісты да апошняй чвэрці XI стагоддзя да Леона былі далучаны тэрыторыі да ракі Таха.

У 1095 годзе партугальскія землі, якія ўваходзілі ў склад каралеўства, былі вылучаны ў графства, а ў XII стагоддзі Партугалія здабыла незалежнасць.

У 1516 годзе Леон разам з Кастыліяй увайшоў у склад Іспанскага каралеўства. Тытул караля Леона ўваходзіў у тытулатуру каралёў Іспаніі да 1707 года, калі канчаткова знік.

Партрэт Імя Гады жыцця Гады кіравання Каментары Спасылкі
Дынастыя Перэс
García I, rey de León.jpg Гарсія I каля 871 — 19 студзеня 914 910—19 студзеня 914 [1][2]
OrdoniusII.jpg Ардонья II каля 873 — чэрвень 924[3] 914—924 Таксама кароль Галісіі з 910 [4][5]
Miniatura de Fruela II el Leproso, rey de León.JPG Фруэла II Пракажоны каля 875 — ліпень 925 924—925 Таксама кароль Галісіі з 924 і Астурыі з 910. Ізноў аб'яднаў краіну пасля смерці старэйшых братоў. [6][7]
Leon Arms.svg Альфонса Фройлас[8] ? — пасля 932 925 Таксама кароль Галісіі ў 925—926. Зрынуты з трона стрыечнымі братамі. [9]
Alfonso IV de Leon.jpg Альфонса IV каля 899 — жнівень 933 925—931 Саступіў прастол свайму малодшаму брату Раміра II і выдаліўся ў кляштар. [10][11]
Ramiro2Leon.jpg Раміра II каля 900 — 1 студзеня 951 931 — 1 студзеня 951 [12][13]
Ordono III of León.jpg Ардонья III каля 926 — паміж 30 жніўня і 13 лістапада 956 951—956 [14][15]
Sancho I el Craso, rey de León.jpg Санча I Тоўсты ? — не пазней 19 снежня 966 956—958 У 958 быў зрынуты графам Фернанам Кастыльскім. [16][17][18]
Ordono IV of Leon big.jpg Ардонья IV Злы каля 926—962 958—960 Быў узведзены на прастол сваім цесцем Фернанам Кастыльскім. Пасля звяржэння бег спачатку ў Астурыю, а затым у Бургас і Кордаву. [19][20]
Sancho I el Craso, rey de León.jpg Санча I Тоўсты ? — не пазней 19 снежня 966 960—966 Вярнуў сабе трон пры дапамозе арабаў. Быў атручаны графам Гансала Манісам.
Ramiro III of León.jpg Раміра III Флавіа 961 — 26 чэрвеня 985 966—984 Да паўналецця каралеўствам кіравалі яго цётка манашка Эльвіра Рамірэс і маці Тэрэза Ансурэс. Быў зрынуты галісійскімі феадаламі-паўстанцамі. [21][22]
Bermudo II of León.jpg Бермуда II Падагрык каля 953 — верасень 999 984 — верасень 999 Таксама кароль Галісіі з 982. Абвешчаны каралём галісійскай арыстакратыяй. [23][24]
Alfonso V of Leon.jpg Альфонса V Высакародны 996 — 7 жніўня 1028 11 кастрычніка 999 — 7 жніўня 1028 Да паўналецця каралеўствам кіравалі яго маці Эльвіра Гарсія і граф Партугаліі Менендо II Гансалес. Самастойна стаў кіраваць з 1007 года. У 1017 годзе склікаў з'езд арыстакратыі, на якім была абвешчана «хартыя вольнасцей». Забіты падчас паходу на маўраў. [25][26]
Bermudo III de León (Ayuntamiento de León).jpg Бермуда III 1017/1018 — 4 верасня 1037 7 жніўня 1028 — 4 верасня 1037 [27][28]
Дынастыя Хіменес
Дынастыя Хіменесаў мае баскскае паходжанне. Яе прадстаўнікі ў IX—XIII стагоддзях таксама кіравалі ў каралеўствах Навара, Арагон і Кастылія і першымі змаглі часова аб'яднаць хрысціянскую Іспанію, а таксама высунуць яе на шырокую еўрапейскую палітычную сцэну. Створаная Хіменесамі палітычная структура захавалася да канца Сярэднявечча.
Ferdinand Leonsky.jpg Фердынанд I Вялікі 1017 — 27 снежня 1065 1037 — 27 снежня 1065 Таксама кароль Кастыліі (1035—1065). У 1037 годзе аб'яднаў Леон і Кастылію ў адну дзяржаву. У 1039 годзе прыняў тытул імператара Іспаніі. Вёў паспяховыя войны супраць арабаў. [29][30]
AlfonsoVI of Castile.jpg Альфонса VI Храбры 1043 — 29 чэрвеня 1109 27 снежня 1065—1072 Таксама кароль Кастыліі (1072—1109). У 1072 годзе пацярпеў паражэнне ад свайго брата Санча II у бітве пры Гальпехары і быў зняволены ім. [31]
Sancho II de Castilla (Ayuntamiento de León).jpg Санча II Моцны каля 1036 — 7 кастрычніка 1072 студзень 1072 — 7 кастрычніка 1072 Таксама кароль Кастыліі (27 снежня 1065 — 7 кастрычніка 1072). У 1072 годзе паланіў свайго брата Альфонса VI і стаў каралём Леона. Забіты рыцарам Вельіда Дальфосам падчас аблогі крэпасці Самора. [32]
AlfonsoVI of Castile.jpg Альфонса VI Храбры 1043 — 29 чэрвеня 1109 1072 — 29 чэрвеня 1109 Бег са зняволення і пасля смерці Санча II, зманам паланіўшы малодшага брата Гарсію Галісійскага, аб'яднаў Кастылію, Леон і Галісію.
UrracaRegina TumboA.jpg Урака 24 чэрвеня 1081 — 8 сакавіка 1126 29 чэрвеня 1109 — 8 сакавіка 1126 Таксама каралева Кастыліі (1109—1126). [33]
Бургундская дынастыя
Наступныя кіраўнікі з'яўляюцца нашчадкамі мужа Уракі, Раймунда Бургундскага.
Alfonso VII.jpg Альфонса VII Імператар 1 сакавіка 1105 — 21 жніўня 1157 8 сакавіка 1126 — 21 жніўня 1157 Таксама кароль Галісіі (1111—1157) і Кастыліі (1126—1157). У 1135 годзе ў Леоне каранаваўся як імператар Іспаніі. [34]
TumboA ferdinand.jpg Фердынанд II 1137 — 22 студзеня 1188 21 жніўня 1157 — 22 студзеня 1188 Быў храбрым воінам, але дрэнным арганізатарам і слабым палітыкам. [35]
Alfons9.jpg Альфонса IX 15 жніўня 1171 — 23 верасня 1230 22 студзеня 1188 — 23 верасня 1230 [36]
Fernando III el Santo (Ayuntamiento de León).jpg Фернанда III Святы 5 жніўня 1199 — 30 мая 1252 1230 — 30 мая 1252 Таксама кароль Кастыліі з 1217. У 1671 кананізаваны Папам Кліментам X. [37]
Усе наступныя манархі таксама былі кіраўнікамі Кастыліі
Alfonso X el Sabio (Ayuntamiento de León).jpg Альфонса X Мудры 23 лістапада 1221 — 4 красавіка 1284 30 мая 1252 — 4 красавіка 1284 Таксама імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1257—1273. Развіваў навуку, правёў уніфікацыю законаў, склаўшы «Законы сямі частак» у традыцыях рымскага права. [38]
Sancho IV de Castilla (Ayuntamiento de León).jpg Санча IV Храбры 12 мая 1258 — 25 красавіка 1295 4 красавіка 1284 — 25 красавіка 1295 [39]
Fernando IV de Castilla (Ayuntamiento de León).jpg Фердынанд IV Закліканы 6 снежня 1285 — 7 верасня 1312 12 красавіка 1295 — 7 верасня 1312 [40]
Alfonso XI de Castilla y León.jpg Альфонса XI Справядлівы 13 жніўня 1311 — 26 сакавіка 1350 7 верасня 1312 — 26 сакавіка 1350 Паспяхова ваяваў супраць маўраў з Гранадскага эмірата. Памёр падчас аблогі Гібралтара. [41][42]
Pedro I de Castilla (Ayuntamiento de León).jpg Педра I Жорсткі 30 жніўня 1334 — 23 сакавіка 1369 26 сакавіка 1350 — 23 сакавіка 1369 Забіты сваім зборным братам Энрыке. [43]
Дынастыя Трастамара
З 1516 года саюз іспанскіх каралеўстваў часцей за ўсё завецца Іспаніяй, а Карлас I лічыцца першым каралём Іспаніі.

Асобным колерам вылучаны рэгенты.

Enrique II de Castilla (Ayuntamiento de León).jpg Энрыке II Кастыльскі 13 студзеня 1334 — 29 мая 1379 23 сакавіка 1369 — 29 мая 1379 [44][45]
Juan I de Castilla (Ayuntamiento de León).jpg Хуан I Кастыльскі 24 жніўня 1358 — 9 кастрычніка 1390 29 мая 1379— 9 кастрычніка 1390 Беспаспяхова вёў вайну за партугальскую карону. [46]
Enrique III de Castilla (Ayuntamiento de León).jpg Энрыке III Кастыльскі 4 кастрычніка 1379 — 25 снежня 1406 1390—1406 [47]
Juan II de Castilla (Ayuntamiento de León).jpg Хуан II Кастыльскі 6 сакавіка 1405 — 20 ліпеня 1454 1406—1454 [48]
Enrique IV de Castilla (Ayuntamiento de León).jpg Энрыке IV 25 студзеня 1425 — 11 снежня 1474 1454—1474 [49]
Isabel la Católica-2.jpg Ізабела I 22 красавіка 1451 — 26 лістапада 1504 1474—1504 [50]
Johanna I van Castilië.JPG Хуана I Вар'ятка 6 лістапада 1479 — 12 красавіка 1555 1504—1555 [51]
Juan de Flandes 004.jpg Філіп I Прыгожы 22 ліпеня 1478 — 25 верасня 1506 1504—1506 [52]
Michel Sittow 004.jpg Фердынанд V 10 сакавіка 1452 — 23 студзеня 1516 1506—1516 [53]
Karl V.-Carlos I. 1548 (Tiziano Vecellio?) 066.jpg Карлас I Габсбург 24 лютага 1500 — 21 верасня 1558 1516—1556 [54]

ЗноскіПравіць

  1. Garcias I (ням.) . Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 15 сакавіка 2012.
  2. Garcia I (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 1 ліпеня 2012.
  3. Па іншых даных, кароль Ардонья II сканаў у студзені 924 года.
  4. Ordogno II. (ням.) . Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 18 сакавіка 2012.
  5. Ordonius II (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 1 ліпеня 2012.
  6. Fruela II (англ.) . Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  7. Fruela II (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 1 ліпеня 2012.
  8. Froilaz з'яўляецца яго імем па бацьку, на галісійскай мове яно азначае сын Фруэла (галіс.: Froila)
  9. ORDONO II 914-924, ALFONSO IV 925-931, ORDONO IV 958-960 (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  10. Alfonso IV (англ.) . Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
  11. Alfonso IV (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 1 ліпеня 2012.
  12. Ramiro II (англ.) . Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
  13. Ramiro II (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 1 ліпеня 2012.
  14. Ordogno III (ням.) . Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
  15. Ordono III (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 1 ліпеня 2012.
  16. Sancho I (англ.) . Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
  17. Sancho I (ням.) . Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  18. Sancho I (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 1 ліпеня 2012.
  19. Ordogno IV (ням.) . Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
  20. Ordono IV (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 1 ліпеня 2012.
  21. Ramiro III. (ням.) . Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2012. Праверана 22 сакавіка 2012.
  22. Ramiro III (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 1 ліпеня 2012.
  23. Bermudo II. der Gichtige (ням.) . Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 23 сакавіка 2012.
  24. Bermudo II (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 1 ліпеня 2012.
  25. Alfons V (ням.) . Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2012. Праверана 23 сакавіка 2012.
  26. Alfonso V (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 1 ліпеня 2012.
  27. Bermudo III (ням.) . Genealogia Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2012. Праверана 23 сакавіка 2012.
  28. Bermudo III (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 1 ліпеня 2012.
  29. Шаблон:Кніга:Рыжов К.: Усе манархі свету. Заходняя Еўропа
  30. Ferdinand I (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 1 ліпеня 2012.
  31. Alfonso VI (англ.) . Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 24 сакавіка 2012.
  32. Шаблон:Кніга:Рыжов К.: Усе манархі свету. Заходняя Еўропа
  33. Urraca (англ.) . Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
  34. Alfonso VII (англ.) . Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
  35. Ferdinand II (англ.) . Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
  36. Alfonso IX (англ.) . Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
  37. St. Ferdinand III (англ.) . Catholic Encyclopedia. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 26 сакавіка 2012.
  38. Альфонс X (руск.) . Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 26 сакавіка 2012.
  39. Sancho IV (англ.) . Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 27 сакавіка 2012.
  40. Ferdinand IV (англ.) . Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  41. Alfonso XI (англ.) . Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  42. ALFONSO XI 1312-1350, PEDRO I 1350-1369 (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  43. Peter of Castile (англ.) . Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  44. Энрыке II быў незаконнанароджаным сынам Альфонса XI і стаў графам Трастамарскім.
  45. Henry II (англ.) . Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  46. Шаблон:Кніга:Рыжов К.: Усе манархі свету. Заходняя Еўропа
  47. Heinrich III. der Krankliche (ням.) . Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  48. Johann II. (ням.) . Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  49. Heinrich IV. der Impotente (ням.) . Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  50. Isabella I. die Katholische (ням.) . Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  51. Johanna I. die Wahnsinnige (ням.) . Genealogie Mittelalter. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  52. Philip I (англ.) . Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  53. Ferdinand II (англ.) . Encyclop?dia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  54. Charles V (англ.) . Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць


Спіс манархаў хрысціянскіх каралеўстваў Іберыйскага паўвострава, ад Рэканкісты да нашых дзён
Партугалія Іспанія
Карона Кастыліі Навара Карона Арагона
Галісія Астурыя Леон Кастылія Арагон Барселона Валенсія Маёрка

Шаблон:Кіраўнікі Леона