Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы

спіс атыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.
Рэверс медаля, які ўручаецца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы і хіміі

Но́белеўская прэ́мія па фі́зіцы (шведск.: Nobelpriset i fysik) — прэстыжная ўзнагарода, якая штогод ўручаецца Нобелеўскім фондам за навуковыя дасягненні ў вобласці фізікі. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій.

ГісторыяПравіць

Нобелеўская прэмія па фізіцы была заснавана Альфрэдам Нобелем у яго завяшчанні, напісаным 27 лістапада 1895 года ў Парыжы, дзе яна згадваецца самай першай:

Указаныя даходы трэба падзяліць на пяць роўных частак, якія павінны размяркоўвацца наступным чынам: першая частка таму, хто зробіць найбольш важнае адкрыццё ці вынаходства ў вобласці фізікі.[1]

Нобелеўская прэмія па фізіцы прысуджаецца штогод з 1901 года і толькі шэсць разоў гэтага не адбывалася: у 1916, 1931, 1934, 1940, 1941 і 1942 гадах.[3] Першым лаўрэатам у 1901 годзе стаў Вільгельм Рэнтген. З тых часоў 203 чалавекі атрымаў 204 прэміі.[3]

Адбор кандыдатаўПравіць

Паводле статута Нобелеўскага фонду, высоўваць кандыдатаў на прэмію па фізіцы могуць наступныя асобы[4]:

  1. члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук;
  2. члены Нобелеўскага камітэта па фізіцы;
  3. лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы;
  4. Прафесары фізічных навук універсітэтаў і тэхнічных ВНУ Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, а таксама стакгольмскага Каралінскага інстытута;
  5. загадчыкі адпаведных кафедр, сама меней, у шасці ўніверсітэтах ці ўніверсітэцкіх каледжах, абраных Акадэміяй навук у відах належнага размеркавання паводле краін;
  6. іншыя вучоныя, ад якіх Акадэмія палічыць патрэбным прыняць прапановы.

Выбар асоб, згаданых у пунктах 5 і 6 для вылучэння кандыдатаў, павінен быць зроблены да канца верасня кожнага года, папярэдняга году ўзнагароджання.

Адбор кандыдатаў ажыцяўляе Нобелеўскі камітэт па фізіцы. З іх ліку Шведская каралеўская акадэмія навук выбірае лаўрэатаў.[4] Адначасова могуць быць узнагароджаны адна ці дзве працы, але пры гэтым агульная колькасць узнагароджаных не павінна перавышаць трох.[5]

УзнагароджаннеПравіць

Лаўрэаты прэміі па фізіцы звычайна аб'яўляюцца у пачатку кастрычніка адразу пасля лаўрэатаў прэміі па медыцыне і фізіялогіі. Цырымонія ўручэння прэміі праходзіць 10 снежня ў Стакгольме, у дзень смерці Альфрэда Нобеля. Як і лаўрэатам іншых нобелеўскіх прэмій, лаўрэатам прэміі па фізіцы ўручаюцца дыплом і медаль, а таксама грашовая ўзнагарода.[6] Медаль для лаўрэатаў у вобласці фізікі і хіміі адрозніваецца рэверсам, — на ім сярод аблокаў намалявана жанчына, якая ўвасабляе геній навукі, яна зрывае вэлюм з жаночай фігуры з рогам дастатку ў руках, што ўвасабляе прыроду.[7]

Спіс лаўрэатаўПравіць

1900-яПравіць

Год Партрэт Краіна, лаўрэат Абгрунтаванне ўзнагароды #
1901     Вільгельм Конрад Рэнтген

У знак прызнання выключных паслуг, якія ён аказаў навуцы адкрыццём выдатных прамянёў, названых пасля ў яго гонар

[8]
1902     Хендрык Антон Лорэнц

У знак прызнання выключных паслуг, якія яны аказалі навуцы сваімі даследаваннямі ўплыву магнетызму на з'явы выпраменьвання (Гл. эфект Зеемана)

[9]
    Пітэр Зееман
1903     Антуан Анры Бекерэль (1/2 прэміі)

У знак прызнання выключных паслуг, якія ён аказаў навуцы сваім адкрыццём самаадвольнай радыеактыўнасці

[10]
    П'ер Кюры (1/4 прэміі)

У знак прызнання выключных паслуг, якія яны аказалі навуцы сумеснымі даследаваннямі з'яў радыяцыі, адкрытай прафесарам Анры Бекерэлем

    Марыя Кюры (1/4 прэміі)
1904     Джон Уільям Стрэт (лорд Рэлей)

За даследаванні шчыльнасцей найбольш распаўсюджаных газаў і за адкрыццё аргону падчас гэтых даследаванняў

[11]
1905     Філіп Эдуард Антон фон Ленард

За даследчыя працы па катодных прамянях

[12]
1906     Джозеф Джон Томсан

У знак прызнання яго тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў, прысвечаных праводнасці электрычнасці газамі

[13]
1907     Альберт Абрахам Майкельсан

За стварэнне дакладных аптычных інструментаў і спектраскапічныя і метралагічныя даследаванні, выкананыя з іх дапамогай (Гл. вопыт Майкельсана)

[14]
1908     Габрыэль Ліпман

За стварэнне метаду фатаграфічнай передачы колераў на аснове з'явы інтэрферэнцыі

[15]
1909     Гульельма Марконі

У знак прызнання іх унёску ў развіццё бесправадной тэлеграфіі

[16]
    Карл Фердынанд Браўн

1910-яПравіць

Год Партрэт Краіна, лаўрэат Абгрунтаванне ўзнагароды #
1910     Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс

За працу, прысвечаную ўраўненню стану газаў і вадкасцей

[17]
1911     Вільгельм Він

За адкрыцці, якія тычацца законаў, што кіруюць цеплавым выпраменьваннем (Гл. Закон зрушэння Віна)

[18]
1912     Нільс Густаў Дален

За вынаходства аўтаматычных рэгулятараў, якія выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з газавымі акумулятарамі для крыніц святла на маяках і буях

[19]
1913     Хейке Камерлінг-Онес

За даследаванні ўласцівасцей рэчыва пры нізкіх тэмпературах, што прывяло, сярод іншага, да атрымання вадкага гелію

[20]
1914     Макс фон Лаўэ (прысуджана ў 1915 г.)

За адкрыццё дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў на крышталях

[21]
1915     Уільям Генры Брэг

За заслугі ў даследаванні структуры крышталёў з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў

[22]
    Уільям Лорэнс Брэг
1916 Прэмія не прысуджалася Грашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі [23]
1917     Чарлз Гловер Баркла

За адкрыццё характарыстычнага рэнтгенаўскага выпраменьвання элементаў

[24]
1918     Макс Карл Эрнст Людвіг Планк

У знак прызнання паслуг, якія ён аказаў развіццю фізікі сваім адкрыццём квантаў энергіі

[25]
1919     Іаганес Штарк

За адкрыццё эфекту Доплера у каналавых прамянях і расшчаплення спектральных ліній у электрычным полі (Гл. эфект Штарка)

[26]

1920-яПравіць

Год Партрэт Краіна, лаўрэат Абгрунтаванне ўзнагароды #
1920     Шарль Эдуар Гіём

У знак прызнання паслуг, якія ён аказаў дакладным вымярэнням у фізіцы сваім адкрыццём анамалій у сплавах нікелю і сталі

[27]
1921       Альберт Эйнштэйн

За заслугі перад тэарэтычнай фізікай і асабліва за адкрыццё закона фотаэлектрычнага эфекту

[28]
1922     Нільс Бор

За заслугі ў даследаванні будовы атамаў і іх выпраменьвання

[29]
1923     Роберт Эндрус Мілікен

За працы па вызначэнню элементарнага электрычнага зараду і па фотаэлектрычнаму эфекту

[30]
1924     Манэ Сігбан

За адкрыцці і даследаванні ў вобласці рэнтгенаўскай спектраскапіі

[31]
1925     Джэймс Франк

За адкрыццё законаў сутыкнення электрона з атамам

[32]
    Густаў Людвіг Герц (прысуджана ў 1926 г.)
1926     Жан Батыст Перэн

За даследаванні дыскрэтнай структуры матэрыі і асабліва за адкрыццё седыментацыйнай раўнавагі

[33]
1927     Артур Холі Комптан

За адкрыццё эфекту, названага яго імем

[34]
    Чарлз Томсан Рыз Вільсан

За метад візуальнага выяўлення траекторый электрычна зараджаных часціц з дапамогай кандэнсацыі пары

1928     Оўэн Уіланс Рычардсан (прысуджана ў 1929 г.)

За працы, прысвечаныя тэрміённым з'явам, і асабліва за адкрыццё закона, які носіць яго імя

[35]
1929     Луі дэ Бройль

За адкрыццё хвалевай прыроды электронаў (Гл. Карпускулярна-хвалевы дуалізм)

[36]

1930-яПравіць

Год Партрэт Краіна, лаўрэат Абгрунтаванне ўзнагароды #
1930     Чандрасекхара Венката Раман

За працы па рассейванні святла і за адкрыццё эфекту, названага ў яго гонар

[37]
1931 Прэмія не прысуджалася Грашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі [38]
1932     Вернер Карл Гейзенберг

За стварэнне квантавай механікі, прымяненне якой прывяло, акрамя іншага, да адкрыцця алатрапічных форм вадароду

[39]
1933     Эрвін Шродзінгер

За адкрыццё новых прадуктыўных форм атамнай тэорыі

[40]
    Поль Адрыен Марыс Дзірак
1934 Прэмія не прысуджалася Грашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі (2/3) і Нобелеўскі фонд (1/3) [41]
1935     Джэймс Чэдвік

За адкрыццё нейтрона

[42]
1936     Віктар Франц Гес

За адкрыццё касмічных прамянёў

[43]
    Карл Дэйвід Андэрсан

За адкрыццё пазітрона

1937     Клінтан Джозеф Дэвісан

За эксперыментальнае адкрыццё дыфракцыі электронаў на крышталях (Гл. Карпускулярна-хвалевы дуалізм)

[44]
    Джордж Паджэт Томсан
1938     Энрыка Фермі

За доказ існавання новых радыеактыўных элементаў, атрыманых пры апрамяненні нейтронамі, і звязанае з гэтым адкрыццё ядзерных рэакцый, якія выклікаюцца павольнымі нейтронамі

[45]
1939     Эрнест Арланда Лоўрэнс

За вынаходства і ўдасканаленне цыклатрона і за атрыманыя з яго дапамогай вынікі, асабліва ў адносінах да штучных радыеактыўных элементаў

[46]

1940-яПравіць

Год Партрэт Краіна, лаўрэат Абгрунтаванне ўзнагароды #
1940 Прэмія не прысуджалася Грашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі (2/3) і Нобелеўскі фонд (1/3) [47]
1941 [48]
1942 [49]
1943     Ота Штэрн

За ўклад у развіццё метаду малекулярных пучкоў і за адкрыццё магнітнага моманту пратона

[50]
1944     Ісідар Айзек Рабі

За рэзанансны метад вымярэнняў магнітных уласцівасцей атамных ядраў

[51]
1945     Вольфганг Паўлі

За адкрыццё прынцыпу забароны, названага яго імем

[52]
1946     Персі Уільямс Брыджмен

За вынаходства апаратуры, якая дазваляе ствараць звышвысокія ціскі, і за адкрыцці, зробленыя ў сувязі з гэтым у фізіцы высокіх ціскаў

[53]
1947     Эдуард Віктар Эплтан

За даследаванні фізікі верхніх пластоў атмасферы, асабліва за адкрыццё так званага слою Эплтана

[54]
1948     Патрык Мейнард Сцюарт Блэкет

За ўдасканаленне метаду камеры Вільсана і зробленыя ў сувязі з гэтым адкрыцці ў вобласці ядзернай фізікі і фізікі касмічнага выпраменьвання

[55]
1949     Хідэкі Юкава

За прадказанне існавання мезонаў на аснове тэарэтычнай працы па ядзерных сілах (Гл. патэнцыял Юкавы)

[56]

1950-яПравіць

Год Партрэт Краіна, лаўрэат Абгрунтаванне ўзнагароды #
1950     Сесіл Фрэнк Паўэл

За распрацоўку фатаграфічнага метаду даследавання ядзерных працэсаў і адкрыццё мезонаў, ажыццёўленае з дапамогай гэтага метаду

[57]
1951     Джон Дуглас Кокрафт

За даследчую працу па ператварэнні атамных ядраў з дапамогай штучна паскораных атамных часціц

[58]
    Эрнест Томас Сінтан Уолтан
1952     Фелікс Блох

За развіццё новых метадаў для дакладных ядзерных магнітных вымярэнняў і звязаныя з гэтым адкрыцці

[59]
    Эдвард Мілс Пёрсел
1953     Фрыц Цэрніке

За абгрунтаванне фазава-кантрастнага метаду, асабліва за вынаходства фазава-кантрастнага мікраскопа

[60]
1954     Макс Борн

За фундаментальныя даследаванні па квантавай механіцы, асабліва за статыстычную інтэрпрэтацыю хвалевай функцыі

[61]
    Вальтэр Ботэ

За метад супадзенняў для выяўлення касмічных прамянёў і зробленыя ў сувязі з гэтым адкрыцці

1955     Уіліс Юджын Лэмб

За адкрыцці, звязаныя з тонкай структурай спектра вадароду (Гл. Лэмбаўскае зрушэнне)

[62]
    Палікарп Куш

За дакладнае вызначэнне магнітнага моманту электрона

1956     Уільям Брэдфард Шоклі

За даследаванні паўправаднікоў і адкрыццё транзістарнага эфекту

[63]
    Джон Бардзін
    Уолтэр Хаўзер Братэйн
1957       Янг Чжэньнін

За праніклівае даследаванне так званых законаў цотнасці, якое прывяло да важных адкрыццяў у фізіцы элементарных часціц

[64]
      Лі Чжэндаа
1958     Павел Аляксеевіч Чаранкоў

За адкрыццё і вытлумачэнне эфекту Вавілава — Чаранкова

[65]
    Ілья Міхайлавіч Франк
    Ігар Яўгенавіч Там
1959     Эміліа Джына Сегрэ

За адкрыццё антыпратона

[66]
    Оўэн Чэмберлен

1960-яПравіць

Год Партрэт Краіна, лаўрэат Абгрунтаванне ўзнагароды #
1960     Дональд Артур Глазер

За вынаходства пузырковай камеры

[67]
1961     Роберт Хофштатэр

За асноватворныя даследаванні рассейвання электронаў на атамных ядрах і за звязаныя з імі адкрыцці, якія тычацца структуры нуклонаў

[68]
    Рудольф Людвіг Мёсбаўэр

За даследаванні рэзананснага паглынання гама-выпраменьвання і адкрыццё ў сувязі з гэтым эфекту, які носіць яго імя

1962     Леў Давідавіч Ландау

За наватарскія тэорыі кандэнсаваных асяроддзяў, асабліва вадкага гелію

[69]
1963     Юджын Вігнер (1/2 прэміі)

За ўклад у тэорыю атамнага ядра і элементарных часціц, асабліва з дапамогай адкрыцця і прымянення фундаментальных прынцыпаў сіметрыі

[70]
    Марыя Гёперт-Маер (1/4 прэміі)

За адкрыцці, якія тычацца абалонкавай структуры ядра

    Ганс Енсен (1/4 прэміі)
1964     Чарлз Хард Таўнс (1/2 прэміі)

За фундаментальныя працы ў вобласці квантавай электронікі, якія прывялі да стварэння генератараў і узмацняльнікаў на лазерна-мазерным прынцыпе

[71]
    Мікалай Генадзевіч Басаў (1/4 прэміі)
    Аляксандр Міхайлавіч Прохараў (1/4 прэміі)
1965     Сін'ітыра Таманага

За фундаментальныя працы па квантавай электрадынаміцы, якія мелі глыбокія вынікі для фізікі элементарных часціц

[72]
    Джуліян Швінгер
    Рычард Філіпс Фейнман
1966     Альфрэд Кастлер

За адкрыццё і распрацоўку аптычных метадаў даследавання рэзанансаў Герца ў атамах

[73]
1967     Ханс Альбрэхт Бетэ

За ўклад у тэорыю ядзерных рэакцый, асабліва за адкрыцці, якія тычацца крыніц энергіі зорак

[74]
1968     Луіс Уолтэр Альварэс

За вырашальны ўклад у фізіку элементарных часціц, у прыватнасці за адкрыццё вялікай колькасці рэзанансаў, што стала магчымым дзякуючы распрацаванай ім методыцы выкарыстання вадароднай пузырковай камеры і апрацоўцы даных

[75]
1969     Мюрэй Гел-Ман

За адкрыцці, звязаныя з класіфікацыяй элементарных часціц і іх узаемадзеянняў (Гл. Васьмярковы шлях)

[76]

1970-яПравіць

Год Партрэт Краіна, лаўрэат Абгрунтаванне ўзнагароды #
1970     Ханес Альфвен

За фундаментальныя працы і адкрыцці ў магнітнай гідрадынаміцы і плённыя прыкладанні іх у розных абласцях фізікі плазмы

[77]
    Луі Эжэн Фелікс Неель

За фундаментальныя працы і адкрыцці ў вобласці антыферамагнетызму і ферамагнетызму, якія прывялі да важных прыкладанняў у вобласці фізікі цвёрдага цела

1971     Дэніс Габар

За вынаходства і ўдасканаленне галаграфічнага метаду

[78]
1972     Джон Бардзін

За стварэнне тэорыі звышправоднасці, вядомай як БКШ-тэорыя

[79]
    Леон Нейл Купер
    Джон Роберт Шрыфер
1973     Браян Дэвід Джозефсан (1/2 прэміі)

За тэарэтычнае прадказанне ўласцівасцей току звышправоднасці праз тунэльны бар'ер, у прыватнасці з'яў, вядомых як эфект Джозефсана

[80]
    Леа Эсакі (1/4 прэміі)

За эксперыментальныя адкрыцці тунэльных з'яў у паўправадніках і звышправадніках адпаведна

    Айвар Джаевер (1/4 прэміі)
1974     Марцін Райл

За вынікі навуковых назіранняў і вынаходствы, у прыватнасці метаду апертурнага сінтэзу

[81]
    Энтані Х'юіш

За яго вызначальную ролю ў адкрыцці пульсараў

1975     Оге Нільс Бор

За адкрыццё ўзаемасувязі паміж калектыўным рухам і рухам асобнай часціцы ў атамным ядры і развіццё тэорыі будовы атамнага ядра, заснаванай на гэтай узаемасувязі

[82]
    Бен Рой Мотэльсан
    Леа Джэймс Рэйнуотэр
1976     Бертан Рыхтэр

За асноватворны ўклад у адкрыццё цяжкай элементарнай часціцы новага тыпу (Гл. J/ψ-мезон)

[83]
    Сэмюэл Тынг
1977     Філіп Уорэн Андэрсан

За фундаментальныя тэарэтычныя даследаванні электроннай структуры магнітных і неўпарадкаваных сістэм

[84]
    Невіл Франсіс Мот
    Джон Ван Флек
1978     Пётр Леанідавіч Капіца (1/2 прэміі)

За фундаментальныя вынаходствы і адкрыцці ў вобласці фізікі нізкіх тэмператур

[85]
    Арно Алан Пензіяс (1/4 прэміі)

За адкрыццё мікрахвалевага рэліктавага выпраменьвання

    Роберт Вудра Вільсан (1/4 прэміі)
1979     Шэлдан Лі Глэшау

За ўклад у аб'яднаную тэорыю слабых і электрамагнітных узаемадзеянняў паміж элементарнымі часціцамі, у тым ліку прадказанне слабых нейтральных токаў

[86]
    Абдус Салам
    Стывен Вайнберг

1980-яПравіць

Год Партрэт Краіна, лаўрэат Абгрунтаванне ўзнагароды #
1980     Джэймс Уотсан Кронін

За адкрыццё парушэнняў фундаментальных прынцыпаў сіметрыі ў распадзе нейтральных K-мезонаў (Гл. парушэнне CP-сіметрыі)

[87]
    Вал Логсдан Фіч
1981     Нікалас Бломберген (1/4 прэміі)

За ўклад у развіццё лазернай спектраскапіі

[88]
    Артур Леанард Шаўлаў (1/4 прэміі)
    Кай Сігбан (1/2 прэміі)

За ўклад у развіццё электроннай спектраскапіі высокага распазнавання

1982     Кенет Вільсан

За тэорыю крытычных з'яў у сувязі з фазавымі пераходамі

[89]
1983      Субрахманьян Чандрасекар

За тэарэтычныя даследаванні фізічных працэсаў, істотных для будовы і эвалюцыі зорак (Гл. Мяжа Чандрасекара)

[90]
    Уільям Алфрэд Фаўлер

За тэарэтычнае і эксперыментальнае даследаванне ядзерных рэакцый, істотных для ўтварэння хімічных элементаў у Сусвеце

1984     Карла Рубіа

За вырашальны ўклад у вялікі праект, ажыццяўленне якога прывяло да адкрыцця квантаў поля W і Z — пераносчыкаў слабага ўзаемадзеяння

[91]
    Сімон ван дэр Мер
1985     Клаус фон Клітцынг

За адкрыццё квантавага эфекту Хола

[92]
1986     Эрнст Руска (1/2 прэміі)

За фундаментальную працу па электроннай оптыцы і за стварэнне першага электроннага мікраскопа

[93]
    Герд Бініг (1/4 прэміі)

За вынаходства сканіруючага тунэльнага мікраскопа

    Генрых Рорэр (1/4 прэміі)
1987     Георг Беднарц

За важны прарыў у адкрыцці звышправоднасці ў керамічных матэрыялах

[94]
    Карл Мюлер
1988     Леон Ледэрман

За метад нейтрыннага пучка і доказ дублетнай структуры лептонаў праз адкрыццю мюоннага нейтрына

[95]
    Мелвін Шварц
    Джэк Стэйнбергер
1989     Норман Рамзей (1/2 прэміі)

За вынаходства метаду разнесеных асцылюючых палёў і яго выкарыстанне ў вадародным мазеры і іншых атамных гадзінніках

[96]
    Ханс Дэмельт (1/4 прэміі)

За распрацоўку метаду ўтрымання адзіночных іонаў

    Вольфганг Паўль (1/4 прэміі)

1990-яПравіць

Год Партрэт Краіна, лаўрэат Абгрунтаванне ўзнагароды #
1990     Джэром Фрыдман

За піянерскія даследаванні глыбоканяпругкага рассейвання электронаў на пратонах і звязаных нейтронах, што мела вялікае значэнне для развіцця кваркавай мадэлі ў фізіцы часціц

[97]
    Генры Кендал
    Рычард Тэйлар
1991     П'ер Жыль дэ Жэн

За выяўленне таго, што метады, развітыя для вывучэння з'яў упарадкаванасці ў простых сістэмах, могуць быць абагульнены на больш складаныя формы матэрыі, у прыватнасці, на вадкія крышталі і палімеры

[98]
1992     Жорж Шарпак

За вынаходства і ўдасканаленне дэтэктараў часціц, у прыватнасці шматдрацяной прапарцыянальнай камеры

[99]
1993     Расел Халс

За адкрыццё новага тыпу пульсараў, якое дало новыя магчымасці ў вывучэнні гравітацыі

[100]
    Джозеф Тэйлар мал.
1994     Бертрам Брокхаўз

За стварэнне нейтроннай спектраскапіі

[101]
    Кліфард Шал

За стварэнне метаду нейтроннай дыфракцыі

1995     Марцін Перл

За адкрыццё тау-лептона

[102]
    Фрэдэрык Райнес

За эксперыментальнае выяўленне нейтрына

1996     Дэвід Лі

За адкрыццё звышцякучасці гелію-3

[103]
    Дуглас Ошэраў
    Роберт Рычардсан
1997     Стывен Чу

За стварэнне метадаў ахаладжэння і ўтрымання атамаў з дапамогай лазернага святла

[104]
    Клод Коэн-Тануджы
    Уільям Філіпс
1998     Роберт Лафлін

За адкрыццё новай формы квантавай вадкасці з дробна зараджанымі ўзбуджэннямі (Гл. квантавы эфект Хола)

[105]
    Хорст Штормер
    Дэніел Цуі
1999     Герард ’т Хоафт

За праясненне квантавай структуры электраслабых узаемадзеянняў

[106]
    Марцінус Велтман

2000-яПравіць

Год Партрэт Краіна, лаўрэат Абгрунтаванне ўзнагароды #
2000     Жарэс Іванавіч Алфёраў
(1/4 прэміі)

За распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур, якія выкарыстоўваюцца ў высокачастотных схемах і оптаэлектроніцы

[107]
    Герберт Кромер (1/4 прэміі)
90px   Джэк Кілбі (1/2 прэміі)

За ўдзел у вынаходстве інтэгральнай схемы

2001     Эрык Корнел

За дасягненне кандэнсацыі Бозэ — Эйнштэйна ў разрэджаных газах шчолачных металаў і за пачатковыя фундаментальныя даследаванні ўласцівасцей кандэнсатаў

[108]
    Вольфганг Кетэрле
    Карл Віман
2002     Райманд Дэвіс мал. (1/4 прэміі)

За піянерскі ўклад у астрафізіку, у прыватнасці, за выяўленне касмічных нейтрына

[109]
    Масатосі Косіба (1/4 прэміі)
    Рыкарда Джаконі (1/2 прэміі)

За пошукі ў вобласці астрафізікі, якія прывялі да адкрыцця касмічных крыніц рэнтгенаўскага выпраменьвання

2003       Аляксей Аляксеевіч Абрыкосаў

За піянерскі ўклад у тэорыю звышправаднікоў і звышцякучых вадкасцей

[110]
    Віталь Лазаравіч Гінзбург
      Энтані Легет
2004     Дэвід Грос

За адкрыццё асімптатычнай свабоды ў тэорыі моцных узаемадзеянняў

[111]
    Дэвід Політцэр
    Фрэнк Вільчэк
2005     Рой Глаўбер (1/2 прэміі)

За ўклад у квантавую тэорыю аптычнай кагерэнтнасці

[112]
    Джон Хол (1/4 прэміі)

За ўклад у развіццё лазернай дакладнай спектраскапіі, уключаючы тэхніку прэцызіённага разліку светлавога зруху ў аптычных стандартах частаты (аптычных грабянёў)

    Тэадор Хэнш (1/4 прэміі)
2006     Джон Мазер

За адкрыццё чарнацельнай формы спектра і анізатрапіі касмічнага мікрахвалевага фонавага выпраменьвання

[113]
    Джордж Смут
2007     Альбер Ферт

За адкрыццё эфекту гіганцкага магнетасупраціўлення

[114]
    Петэр Грунберг
2008       Ёіціра Намбу (1/2 прэміі)

За адкрыццё механізму спантаннага парушэння сіметрыі ў субатамнай фізіцы

[115]
    Макота Кабаясі (1/4 прэміі)

За адкрыццё крыніцы парушэння сіметрыі, якое дазволіла прадказаць існаванне ў прыродзе сама меней трох пакаленняў кваркаў

    Тосіхідэ Масукава (1/4 прэміі)
2009       Чарльз Као (1/2 прэміі)

За рэвалюцыйныя дасягненні, якія тычацца перадачы святла ў валокнах для патрэб аптычнай сувязі

[116]
    Уілард Бойл (1/4 прэміі)

За вынаходства паўправадніковай схемы для рэгістрацыі выяў — ПЗС-сэнсара

    Джордж Элвуд Сміт (1/4 прэміі)

2010-яПравіць

Год Партрэт Краіна, лаўрэат Абгрунтаванне ўзнагароды #
2010       Андрэй Гейм

За наватарскія эксперыменты па даследаванні двухмернага матэрыялу графену

[117]
[118]
      Канстанцін Навасёлаў
2011     Сол Перлмутэр (1/2 прэміі)

За адкрыццё паскоранага пашырэння Сусвету праз назіранні далёкіх звышновых

[119]
      Браян Шміт (1/4 прэміі)
    Адам Рыс (1/4 прэміі)
2012     Серж Арош

За стварэнне прарыўных тэхналогій маніпулявання квантавымі сістэмамі, якія зрабілі магчымымі вымярэнне асобных квантавых сістэм і кіраванне імі

[120]
    Дэвід Вайнленд
2013     Франсуа Энглер

За тэарэтычнае адкрыццё механізма, які дапамагае нам зразумець паходжанне масы субатамных часціц і быў нядаўна пацверджаны выяўленнем прадказанай фундаментальнай часціцы ў эксперыментах ATLAS і CMS на Вялікім адронным калайдары ў ЦЕРН

[121]
   Пітэр Хігс
2014     Ісаму Акасакі

За вынаходніцтва эфектыўных блакітных святлодыёдаў, якое прывяло да з'яўлення яркіх і энергазберагальных белых крыніц святла

[122]
   Хіросі Амана
   ,  Сюдзі Накамура
2015    Такаакі Кадзіта

За адкрыццё нейтрынных асцыляцый, якія даказваюць наяўнасць масы нейтрына.

[123]
    Артур Мак-Дональд
2016       Дэвід Таўлес

За тэарэтычныя адкрыцці тапалагічных фазавых пераходаў і тапалагічных фаз рэчыва.

[124]
      Данкан Холдэйн
      Джон Майкл Костэрліц
2017     Райнер Вайс

За назіранні за гравітацыйнымі хвалямі.

[125]
    Бары Бэрыш
    Кіп Торн

Статыстыка паводле краінПравіць

         
 
                         
 лаўрэаты з адным грамадзянствам
 лаўрэаты, якія не маюць вызначанай дзяржаўнай прыналежнасці

Цікавыя фактыПравіць

  • За ўсю гісторыю Нобелеўскай прэміі па фізіцы яе лаўрэатамі сталі толькі дзве жанчыны — Марыя Кюры ў 1903 годзе, якая стала таксама першай жанчынай-лаўрэатам Нобелеўскай прэміі наогул, і Марыя Гёперт-Маер у 1963 годзе.[3]
  • Адзіным чалавекам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы два разы, быў Джон Бардзін — у 1956 і 1972 гадах.[3]
  • Самым маладым на момант прысуджэння лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы і Нобелеўскай прэміі наогул стаў Уільям Лорэнс Брэг, які атрымаў яе ў 1915 годзе разам са сваім бацькам Уільямам Генры Брэгам ва ўзросце ўсяго 25 гадоў.[3]
  • Самым старым на момант прысуджэння лаўрэатам стаў Райманд Дэвіс, ганараваны прэміяй 2002 года ва ўзросце 88 гадоў.[3]
  • Найбольш доўгае жыццё дасталася лаўрэату 1967 года Хансу Бетэ, які пражыў 98 гадоў. Менш за ўсіх пражыў лаўрэат 1903 года П'ер Кюры, які ўжо ў 1906 годзе трагічна загінуў у дарожным здарэнні ва ўзросце 46 гадоў.
  • Даўжэй за ўсіх з моманту атрымання Нобелеўскай прэміі па фізіцы і Нобелеўскай прэміі наогул пражыў лаўрэат 1929 года Луі дэ Бройль, які памёр у 1987 годзе.

ЗноскіПравіць

  1. Завяшчанне Альфрэда Нобеля (руск.) . nobeliat.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 6 ліпеня 2012.
  2. Alfred Nobels testamente (шведск.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 6 ліпеня 2012.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Facts on the Nobel Prize in Physics. Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012. Праверана 18 чэрвеня 2012.
  4. 4,0 4,1 Nomination and Selection of Physics Laureates. Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2012.
  5. Statutes of the Nobel Foundation, § 4. Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 8 ліпеня 2012.
  6. The Nobel Prize Award Ceremonies. Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 8 ліпеня 2012.
  7. The Nobel Medal for Physics and Chemistry. Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012. Праверана 18 чэрвеня 2012.
  8. The Nobel Prize in Physics 1901 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  9. The Nobel Prize in Physics 1902 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  10. The Nobel Prize in Physics 1903 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  11. The Nobel Prize in Physics 1904 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  12. The Nobel Prize in Physics 1905 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  13. The Nobel Prize in Physics 1906 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  14. The Nobel Prize in Physics 1907 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  15. The Nobel Prize in Physics 1908 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  16. The Nobel Prize in Physics 1909 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  17. The Nobel Prize in Physics 1910 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  18. The Nobel Prize in Physics 1911 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  19. The Nobel Prize in Physics 1912 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  20. The Nobel Prize in Physics 1913 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  21. The Nobel Prize in Physics 1914 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  22. The Nobel Prize in Physics 1915 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  23. The Nobel Prize in Physics 1916 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  24. The Nobel Prize in Physics 1917 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  25. The Nobel Prize in Physics 1918 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  26. The Nobel Prize in Physics 1919 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  27. The Nobel Prize in Physics 1920 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  28. The Nobel Prize in Physics 1921 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  29. The Nobel Prize in Physics 1922 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  30. The Nobel Prize in Physics 1923 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  31. The Nobel Prize in Physics 1924 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  32. The Nobel Prize in Physics 1925 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  33. The Nobel Prize in Physics 1926 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  34. The Nobel Prize in Physics 1927 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  35. The Nobel Prize in Physics 1928 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  36. The Nobel Prize in Physics 1929 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  37. The Nobel Prize in Physics 1930 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  38. The Nobel Prize in Physics 1931 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  39. The Nobel Prize in Physics 1932 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  40. The Nobel Prize in Physics 1933 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  41. The Nobel Prize in Physics 1934 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  42. The Nobel Prize in Physics 1935 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  43. The Nobel Prize in Physics 1936 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  44. The Nobel Prize in Physics 1937 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  45. The Nobel Prize in Physics 1938 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  46. The Nobel Prize in Physics 1939 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  47. The Nobel Prize in Physics 1940 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  48. The Nobel Prize in Physics 1941 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  49. The Nobel Prize in Physics 1942 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  50. The Nobel Prize in Physics 1943 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  51. The Nobel Prize in Physics 1944 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  52. The Nobel Prize in Physics 1945 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  53. The Nobel Prize in Physics 1946 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  54. The Nobel Prize in Physics 1947 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  55. The Nobel Prize in Physics 1948 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  56. The Nobel Prize in Physics 1949 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  57. The Nobel Prize in Physics 1950 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  58. The Nobel Prize in Physics 1951 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  59. The Nobel Prize in Physics 1952 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  60. The Nobel Prize in Physics 1953 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  61. The Nobel Prize in Physics 1954 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  62. The Nobel Prize in Physics 1955 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  63. The Nobel Prize in Physics 1956 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  64. The Nobel Prize in Physics 1957 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  65. The Nobel Prize in Physics 1958 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  66. The Nobel Prize in Physics 1959 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  67. The Nobel Prize in Physics 1960 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  68. The Nobel Prize in Physics 1961 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  69. The Nobel Prize in Physics 1962 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  70. The Nobel Prize in Physics 1963 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  71. The Nobel Prize in Physics 1964 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  72. The Nobel Prize in Physics 1965 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  73. The Nobel Prize in Physics 1966 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  74. The Nobel Prize in Physics 1967 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  75. The Nobel Prize in Physics 1968 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  76. The Nobel Prize in Physics 1969 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  77. The Nobel Prize in Physics 1970 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  78. The Nobel Prize in Physics 1971 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  79. The Nobel Prize in Physics 1972 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  80. The Nobel Prize in Physics 1973 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  81. The Nobel Prize in Physics 1974 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  82. The Nobel Prize in Physics 1975 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  83. The Nobel Prize in Physics 1976 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  84. The Nobel Prize in Physics 1977 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  85. The Nobel Prize in Physics 1978 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  86. The Nobel Prize in Physics 1979 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  87. The Nobel Prize in Physics 1980 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  88. The Nobel Prize in Physics 1981 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  89. The Nobel Prize in Physics 1982 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  90. The Nobel Prize in Physics 1983 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  91. The Nobel Prize in Physics 1984 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  92. The Nobel Prize in Physics 1985 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  93. The Nobel Prize in Physics 1986 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  94. The Nobel Prize in Physics 1987 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  95. The Nobel Prize in Physics 1988 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  96. The Nobel Prize in Physics 1989 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  97. The Nobel Prize in Physics 1990 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  98. The Nobel Prize in Physics 1991 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  99. The Nobel Prize in Physics 1992 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  100. The Nobel Prize in Physics 1993 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  101. The Nobel Prize in Physics 1994 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  102. The Nobel Prize in Physics 1995 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  103. The Nobel Prize in Physics 1996 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  104. The Nobel Prize in Physics 1997 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  105. The Nobel Prize in Physics 1998 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  106. The Nobel Prize in Physics 1999 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  107. The Nobel Prize in Physics 2000 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  108. The Nobel Prize in Physics 2001 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  109. The Nobel Prize in Physics 2002 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  110. The Nobel Prize in Physics 2003 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  111. The Nobel Prize in Physics 2004 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  112. The Nobel Prize in Physics 2005 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  113. The Nobel Prize in Physics 2006 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  114. The Nobel Prize in Physics 2007 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  115. The Nobel Prize in Physics 2008 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  116. The Nobel Prize in Physics 2009 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  117. Нобелеўская прэмія па фізіцы прысуджана выхадцам з Расіі за стварэнне графену — «Расійская газета», 5 кастрычніка 2010
  118. The Nobel Prize in Physics 2010 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  119. The Nobel Prize in Physics 2011 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.
  120. The Nobel Prize in Physics 2012 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2012. Праверана 9 кастрычніка 2012.
  121. The Nobel Prize in Physics 2013 (англ.) . Нобелеўскі фонд. Праверана 8 кастрычніка 2013.
  122. The Nobel Prize in Physics 2014
  123. The Nobel Prize in Physics 2015
  124. The Nobel Prize in Physics 2016
  125. The Nobel Prize in Physics 2017

ЛітаратураПравіць

  • Чолаков В. Нобелевские премии: Учёные и открытия / Валерий Чолаков; Пер. с болг. А. С. Никольского; Под ред. и с предисл. д-ра хим. наук А. Н. Шамина. — М.: Мир, 1987. — 270 с. — (Библиотечная серия). — Доп, тир, 100 000 экз. (у зав.)

СпасылкіПравіць