Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па хіміі

Гэта старонка — інфармацыйны спіс.
Медаль, які атрымліваюць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Быў упершыню адчаканены ў 1902 годзе.

Но́белеўская прэ́мія па хі́міі (шведск.: Nobelpriset i kemi) — найвышэйшая ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галіне хіміі, якая штогод прысуджаецца Шведскай каралеўскай акадэміяй навук у Стакгольме. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны[1]. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Фонду Нобеля і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў, якія выбіраюцца Шведскай каралеўскай акадэміяй навук[2]. Лаўрэатам першай Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1901 годзе стаў Якаб Хендрык вант Гоф з Нідэрландаў. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу[3]. У 1901 годзе вант Гоф атрымаў 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Пачынаючы з 2001 года кожная грашовая ўзнагарода складала 10 мільёнаў шведскіх крон. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня, у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля[4].

Па меншай меры 25 лаўрэатаў атрымалі Нобелеўскую прэмію за ўклад у галіне арганічнай хіміі — больш, чым у любой іншай з абласцей хіміі[5]. Двум пераможцам Нобелеўскай прэміі па хіміі, немцам Рыхарду Куну (1938) і Адольфу Бутэнанту (1939), урад не дазволіў атрымаць прэмію. Пазней яны атрымалі медалі і дыпломы, але не грошы. Фрэдэрык Сенгер з'яўляецца адным з двух лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, які атрымаў прыз двойчы ў адной галіне ў 1958 і 1980 гадах. Другім з'яўляецца Джон Бардзін, які атрымліваў Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 1956 і 1972 гадах. Яшчэ двое вучоных станавіліся Нобелеўскімі лаўрэатамі і па хіміі, і ў іншай галіне: Марыя Складоўская-Кюры (атрымала Нобелеўскія прэміі па фізіцы ў 1903 годзе і па хіміі ў 1911 годзе) і Лайнус Карл Полінг (атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 1954 годзе і прэмію міру ў 1962 годзе)[6]. З 1901 года Нобелеўская прэмія не прысуджалася толькі 8 разоў: у 1916, 1917, 1919, 1924, 1933, 1940, 1941 і 1942 гадах. Па стане на 2016 год прэмію атрымлівалі 175 вучоных, з якіх толькі чатыры былі жанчынамі: Марыя Складоўская-Кюры (1911), Ірэн Жаліё-Кюры (1935), Дораці Кроўфут-Ходжкін (1964) і Ада Ёнат (2009)[7]. Самым маладым лаўрэатам прэміі на момант атрымання стаў Фрэдэрык Жаліё-Кюры ва ўзросце 35 гадоў у 1935 годзе, а самым узроставым быў лаўрэат 2002 года Джон Фен, якому на момант прысуджэння было 85 гадоў[8].

ЛаўрэатыПравіць


1901–19101911–19201921–19301931–19401941–19501951–19601961–19701971–19801981–19901991–20002001–20102011–...


1901–1910Правіць

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1901   Якаб Хендрык вант Гоф
(1852–1911)
  Нідэрланды «У знак прызнання велізарнай важнасці адкрыцця законаў хімічнай дынамікі і асматычнага ціску ў растворах»[9]
1902   Герман Эміль Фішэр
(1852–1919)
  Германія «За эксперыменты па сінтэзе рэчываў з сахарыднымі і пурынавымі групамі»[10]
1903   Свантэ Аўгуст Арэніус
(1859–1927)
  Швецыя «Як факт прызнання асаблівага значэння тэорыі электралітычнай дысацыяцыі для развіцця хіміі»[11]
1904   Уільям Рамзай
(1852–1916)
  Вялікабрытанія «У знак прызнання адкрыцця ім у атмасферы розных інертных газаў і вызначэння іх месца ў перыядычнай сістэме»[12]
1905   Іаган Фрыдрых Вільгельм Адольф фон Баер
(1835–1917)
  Германія «За заслугі ў развіцці арганічнай хіміі і хімічнай прамысловасці дзякуючы працам па хіміі арганічных фарбавальнікаў і гідраараматычных злучэнняў»[13]
1906   Анры Муасан
(1852–1907)
  Францыя «За атрыманне элемента фтору і ўвядзенне ў лабараторную і прамысловую практыку электрычнай печы названай яго імем»[14]
1907   Эдуард Бухнер
(1860–1917)
  Германія «За праведзеную навукова-даследчую працу ў біялагічнай хіміі і адкрыццё пазаклетачнай ферментацыі»[15]
1908   Эрнэст Рэзерфорд
(1871–1937)
  Вялікабрытанія,
  Новая Зеландыя (нарадзіўся ў горадзе Нельсан, Новая Зеландыя)
«За даследаванні ў галіне распаду элементаў у хіміі радыеактыўных рэчываў»[16]
1909   Вільгельм Оствальд
(1853–1932)
  Германія (нарадзіўся ў Рызе (сучасная   Латвія), якая ўваходзіла ў склад   Расійскай імперыі) «Знак прызнання праведзенай ім работы па вывучэнню каталізу, а таксама за даследаванні асноўных прынцыпаў кіравання хімічнай раўнавагай і скарасцямі рэакцыі»[17]
1910   Ота Валах
(1847–1931)
  Германія «У знак прызнання яго дасягненняў у галіне развіцця арганічнай хіміі і хімічнай прамысловасці, а таксама за тое, што ён першым ажыццявіў працу ў галіне аліцыклічных злучэнняў»[18]

1911–1920Правіць

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1911   Марыя Складоўская-Кюры
(1867–1934)
  Францыя (нарадзілася ў Варшаве,   Царства Польскае (сучасная   Польшча)) «За выдатныя заслугі ў развіцці хіміі: адкрыццё элементаў радыю і палонію, вылучэнне радыю і вывучэнне прыроды і злучэнняў гэтага выдатнага элемента»[19]
1912   Віктор Грыньяр
(1871–1935)
  Францыя «За адкрыццё рэактыву Грыньяра, які спрыяў развіццю арганічнай хіміі»[20]
  Поль Сабацье
(1854–1941)
  Францыя «За метад гідрагенізацыі арганічных злучэнняў у прысутнасці дробнадысперсных металаў, які рэзка стымуляваў развіццё арганічнай хіміі»[21]
1913   Альфрэд Вернер
(1866–1919)
  Швейцарыя (нарадзіўся ў Мюлузе,   Францыя) «За працу аб прыродзе сувязей атамаў у малекулах у галіне неарганічнай хіміі»[22]
1914   Тэадор Уільям Рычардс
(1868–1928)
  ЗША «За дакладнае вызначэнне атамных мас вялікай колькасці хімічных элементаў»[23]
1915   Рыхард Марцін Вільштэтэр
(1872–1942)
  Германія «За даследаванні фарбавальных рэчываў расліннага свету, асабліва хларафілу»[24]
1916 Прэмія не прысуджалася
1917 Прэмія не прысуджалася
1918   Фрыц Габер
(1868–1934)
  Германія «За сінтэз аміяку з элементаў-складнікаў»[25]
1919 Прэмія не прысуджалася
1920   Вальтэр Герман Нернст
(1864–1941)
  Германія «У знак прызнання яго прац па тэрмадынаміцы»[26]

1921–1930Правіць

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1921   Фрэдэрык Содзі
(1877–1956)
  Вялікабрытанія «За ўклад у хімію радыеактыўных рэчываў і за даследаванні паходжання і прыроды ізатопаў»[27]
1922   Фрэнсіс Уільям Астан
(1877–1945)
  Вялікабрытанія «За зробленае з дапамогай вынайдзенага ім мас-спектрографа адкрыццё ізатопаў вялікай колькасці нерадыеактыўных элементаў і за фармуляванне правіла цэлых лікаў»[28]
1923   Фрыц Прэгль
(1869–1930)
  Аўстрыя «За вынаходства метаду макрааналізу арганічных рэчываў»[29]
1924 Прэмія не прысуджалася
1925   Рыхард Адольф Зігмандзі
(1865–1929)
  Германія,
  Венгрыя (нарадзіўся ў Вене,   Аўстрыйская Імперыя (сучасная   Аўстрыя))
«За выяўленне гетэрагеннай прыроды калоідных раствораў і за распрацаваныя ў сувязі з гэтым метады, якія маюць фундаментальнае значэнне ў сучаснай калоіднай хіміі, паколькі ўсе праявы арганічнага жыцця ў рэшце рэшт звязаны з калоідным асяроддзем пратаплазмы»[30]
1926   Тэадор Сведберг
(1884–1941)
  Швецыя «За працы ў галіне дысперсных сістэм»[31]
1927   Генрых Ота Віланд
(1877–1957)
  Германія «За даследаванні жоўцевых кіслот і будовы многіх падобных рэчываў»[32]
1928   Адольф Ота Рэйнгольд Віндаус
(1876–1959)
  Германія «За працы па вывучэнні будовы стэрынаў і іх сувязі з вітаміннай групай»[33]
1929   Артур Гардэн
(1865–1940)
  Вялікабрытанія «За даследаванні ферментацыі цукру і ферментаў закісання»[34]
  Ханс Карл Аўгуст Сімон фон Эйлер-Хельпін
(1873–1964)
  Швецыя (нарадзіўся ў Аўгсбургу,   Германія)
1930   Ханс Фішэр
(1881–1945)
  Германія «За даследаванні будовы геміну і хларафілу, асабліва за сінтэз геміну»[35]

1931–1940Правіць

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1931   Карл Бош
(1874–1940)
  Германія «За заслугі па ўкараненні і развіцці метадаў высокага ціску ў хіміі, што з'яўляецца эпахальнай падзеяй у галіне хімічнай тэхналогіі»[36]
  Фрыдрых Бергіус
(1884–1949)
  Германія
1932   Ірвінг Ленгмюр
(1881–1957)
  ЗША «За адкрыццё і даследаванні ў галіне хіміі паверхневых з'яў»[37]
1933 Прэмія не прысуджалася
1934   Гаральд Клейтан Юры
(1893–1981)
  ЗША «За адкрыццё цяжкага вадароду — дэйтэрыю, які выкарыстоўваецца для атрымання цяжкай вады (запавольніка ў ядзерных рэактарах), а таксама як індыкатар біяхімічных рэакцый у жывой тканцы»[38]
1935   Фрэдэрык Жаліё-Кюры
(1900–1958)
  Францыя «За выкананы сінтэз новых радыеактыўных элементаў»[39]
  Ірэн Жаліё-Кюры
(1897–1956)
  Францыя
1936   Петэр Іозеф Вільгельм Дэбай
(1884–1966)
  Нідэрланды «За ўклад у разуменне малекулярнай структуры ў ходзе даследаванняў дыпольных з'яў і дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў і электронаў у газах»[40]
1937   Уолтэр Норман Хоўарс
(1883–1950)
  Вялікабрытанія «За даследаванні вугляводаў і вітаміну C»[41]
  Паўль Карэр
(1889–1971)
  Швейцарыя «За даследаванне караціноідаў і флавінаў, а таксама за вывучэнне вітамінаў А і B2 »[41]
1938   Рыхард Кун
(1900–1967)
  Германія (нарадзіўся ў Вене (сучасная   Аўстрыя), якая тады ўваходзіла ў склад   Аўстра-Венгрыі) «За яго працу па вывучэнні караціноідаў і вітамінаў»[42]
1939   Адольф Фрыдрых Іаган Бутэнант
(1903–1995)
  Германія «За працы па палавых гармонах»[43]
  Леапольд Ружычка
(1887–1976)
  Швейцарыя (нарадзіўся ў Вукавары (сучасная   Харватыя ), які тады ўваходзіў у склад   Аўстра-Венгрыі) «За працы па поліэтылене і вышэйшых тэрпенах»[43]
1940 Прэмія не прысуджалася

1941–1950Правіць

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1941 Прэмія не прысуджалася
1942 Прэмія не прысуджалася
1943   Дзьёрдзь дэ Хевешы
(1885–1966)
  Германія (нарадзіўся ў Будапешце (сучасная   Венгрыя), які тады ўваходзіў у склад   Аўстра-Венгрыі) «За працу па выкарыстанні ізатопаў як мечаных атамаў пры вывучэнні хімічных працэсаў»[44]
1944   Ота Ган
(1879–1968)
  Германія «За адкрыццё расшчаплення цяжкіх ядраў»[45]
1945   Артуры Ілмары Віртанен
(1895–1973)
  Фінляндыя «За даследаванні і дасягненні ў галіне сельскай гаспадаркі і хіміі пажыўных рэчываў, асабліва за метад кансервацыі кармоў»[46]
1946   Джэймс Бэтчэлер Самнер
(1887–1955)
  ЗША «За адкрыццё з'явы крышталізацыі ферментаў»[47]
  Джон Хоўард Нортрап
(1891–1987)
  ЗША «За атрыманне ў чыстым выглядзе вірусных бялкоў»[47]
  Уэндэл Мерэдыт Стэнлі
(1904–1971)
  ЗША
1947   Роберт Робінсан
(1886–1975)
  Вялікабрытанія «За даследаванні раслінных прадуктаў вялікай біялагічнай важнасці, асабліва алкалоідаў»[48]
1948   Арнэ Вільгельм Каўрын Тыселіус
(1902–1971)
  Швецыя «За даследаванне электрафарэзу і адсарбцыйнага аналізу, асабліва за адкрыццё, звязанае з комплекснай прыродай бялкоў сыроваткі»[49]
1949   Уільям Фрэнсіс Джыёк
(1895–1982)
  ЗША «За ўклад у хімічную тэрмадынаміку, асабліва ў тую яе вобласць, якая вывучае паводзіны рэчываў пры экстрэмальна нізкіх тэмпературах»[50]
1950   Ота Паўль Герман Дзільс
(1876–1954)
  Федэратыўная Рэспубліка Германіі «За адкрыццё і развіццё дыенавага сінтэзу»[51]
  Курт Альдэр
(1902–1958)
  Федэратыўная Рэспубліка Германіі

1951–1960Правіць

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1951   Эдвін Матысан Мак-Мілан
(1907–1991)
  ЗША «За адкрыцці ў галіне хіміі трансуранавых элементаў»[52]
  Глен Тэадор Сібарг
(1912–1999)
  ЗША
1952   Арчэр Джон Портэр Марцін
(1910–2002)
  Вялікабрытанія «За адкрыццё метаду размеркавальнай храматаграфіі»[53]
  Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг
(1914–1994)
  Вялікабрытанія
1953   Герман Штаўдынгер
(1881–1965)
  Федэратыўная Рэспубліка Германіі «За даследаванні ў галіне хіміі высокамалекулярных рэчываў»[54]
1954   Лайнус Карл Полінг
(1901–1994)
  ЗША «За даследаванні прыроды хімічнай сувязі і яе прымяненне для вызначэння структуры злучэнняў»[55]
1955   Вінсент дзю Віньё
(1901–1978)
  ЗША «За працу з біялагічна актыўнымі злучэннямі, і, перш за ўсё, за ўпершыню ажыццёўлены сінтэз поліпептыднага гармону»[56]
1956   Сірыл Норман Хіншэлвуд
(1897–1967)
  Вялікабрытанія «За даследаванні ў галіне механізмаў хімічных рэакцый»[57]
  Мікалай Мікалаевіч Сямёнаў
(1896–1986)
  СССР
1957   Александэр Рабертус Тод
(1907–1997)
  Вялікабрытанія «За працы па нуклеатыдах і нуклеатыдных каэнзімах»[58]
1958   Фрэдэрык Сенгер
(1918–2013)
  Вялікабрытанія «За ўстанаўленне структур бялкоў, асабліва інсуліну»[59]
1959   Яраслаў Гейраўскі
(1890–1967)
  Чэхаславакія «За адкрыццё і развіццё паляраграфічных метадаў аналізу»[60]
1960 Уілард Фрэнк Лібі
(1908–1980)
  ЗША «За ўвядзенне метаду выкарыстання вугляроду-14 для вызначэння ўзросту ў археалогіі, геалогіі, геафізіцы і іншых галінах навукі»[61]

1961–1970Правіць

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1961   Мелвін Калвін
(1911–1997)
  ЗША «За даследаванні засваення дыяксіду вугляроду раслінамі»[62]
1962   Макс Фердынанд Перуц
(1914–2002)
  Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Вене (сучасная   Аўстрыя), якая тады ўваходзіла ў склад   Аўстра-Венгрыі) «За даследаванні структуры глабулярных бялкоў»[63]
  Джон Коўдэры Кендру
(1917–1997)
  Вялікабрытанія
1963   Карл Цыглер
(1898–1973)
  Федэратыўная Рэспубліка Германіі «За адкрыцці ў галіне хіміі і тэхналогіі высокамалекулярных палімераў»[64]
  Джуліа Ната
(1903–1979)
  Італія
1964   Дораці Кроўфут-Ходжкін
(1910–1994)
  Вялікабрытанія «За вызначэнне з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў структур біялагічна актыўных рэчываў»[65]
1965   Роберт Бёрнс Вудвард
(1917–1979)
  ЗША «За ўклад у даследаванне арганічнага сінтэзу»[66]
1966   Роберт С. Малікен
(1896–1986)
  ЗША «За фундаментальную працу па хімічных сувязях і электроннай структуры малекул, ажыццёўленую з дапамогай метаду малекулярных арбіталей»[67]
1967   Манфрэд Эйген
(1927–...)
  Федэратыўная Рэспубліка Германіі «За даследаванні экстрэмальна хуткіх хімічных рэакцый, якія стымулююцца парушэннем раўнавагі з дапамогай вельмі кароткіх імпульсаў энергіі»[68]
  Рональд Джордж Рэйфард Норыш
(1897–1978)
  Вялікабрытанія «За праведзенае імі даследаванне звышхуткіх хімічных рэакцый з дапамогай зрушэння малекулярнай раўнавагі вельмі кароткім імпульсам»[68]
  Джордж Портэр
(1920–2002)
  Вялікабрытанія
1968   Ларс Онсагер
(1903–1976)
  ЗША (нарадзіўся ў Осла (сучасная   Нарвегія), які тады ўваходзіў у склад   Шведска-нарвежскай уніі) «За адкрыццё суадносін узаемнасці ў незваротных працэсах, названых яго імем, якія маюць прынцыпова важнае значэнне для тэрмадынамікі незваротных працэсаў»[69]
1969 Дэрэк Х. Р. Бартан
(1918–1998)
  Вялікабрытанія «За ўклад у развіццё канфармацыйнай канцэпцыі і яе прымяненне ў хіміі»[70]
  Од Хасель
(1897–1981)
  Нарвегія
1970   Луіс Ф. Лелуар
(1906–1987)
  Аргенціна «За адкрыццё першага цукровага нуклеатыду і даследаванне яго функцый у ператварэнні цукру і ў біясінтэзе складаных вугляводаў»[71]

1971–1980Правіць

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1971   Герхард Герцберг
(1904–1999)
  Канада (нарадзіўся ў Гамбургу,   Германія) «За яго ўклад у разуменне электроннай структуры і будовы малекул, асабліва свабодных радыкалаў»[72]
1972   Крысціян Б. Анфінсен
(1916–1995)
  ЗША «За працу па даследаванні рыбануклеазы, асабліва ўзаемасувязі паміж амінакіслотнай паслядоўнасцю і яе біялагічна актыўнымі каферментамі»[73]
Станфард Мур
(1913–1982)
  ЗША «За ўклад у тлумачэнне сувязі паміж хімічнай структурай і каталітычным дзеяннем актыўнага цэнтра малекулы рыбануклеазы»[73]
Уільям Х. Стайн
(1911–1980)
  ЗША
1973 Эрнст Ота Фішэр
(1918–2007)
  Федэратыўная Рэспубліка Германіі «За наватарскую, праведзеную незалежна адзін ад аднаго, працу ў галіне хіміі металаарганічных, так званых сандвічавых, злучэнняў»[74]
  Джэфры Уілкінсан
(1921–1996)
  Вялікабрытанія
1974 Пол Джэй Флоры
(1910–1985)
  ЗША «За фундаментальныя дасягненні ў галіне тэорыі і практыкі фізічнай хіміі макрамалекул»[75]
1975 Джон Уоркап Корнфарт
(1917–2011)
  Аўстралія ,
  Вялікабрытанія
«За даследаванні стэрэахіміі рэакцый ферментатыўнага каталізу»[76]
  Уладзімір Прэлаг
(1906–1998)
  Швейцарыя (нарадзіўся ў Сараева (сучасная   Боснія і Герцагавіна), які тады ўваходзіў у склад   Аўстра-Венгрыі) «За даследаванні ў галіне стэрэахіміі арганічных малекул і рэакцый»[76]
1976   Уільям Н. Ліпскамб
(1919–2011)
  ЗША «За даследаванні структуры боравадародаў (боргідрытаў), якія тлумачаць праблемы хімічных сувязей»[77]
1977 Ілья Прыгожын
(1917–2003)
  Бельгія (нарадзіўся ў Маскве,   Расійская Імперыя) «За працы па тэрмадынаміцы незваротных працэсаў, асабліва за тэорыю дысіпатыўных структур»[78]
1978 Пітэр Д. Мічэл
(1920–1992)
  Вялікабрытанія «За ўклад у разуменне працэсу пераносу біялагічнай энергіі, зроблены дзякуючы стварэнню хеміасматычнай тэорыі»[79]
1979 Герберт Ч. Браўн
(1912–2004)
  ЗША (нарадзіўся ў Лондане,   Вялікабрытанія) «За распрацоўку новых метадаў арганічнага сінтэзу складаных бор- і фосфарзмяшчальных злучэнняў»[80]
Георг Вітыг
(1897–1987)
  Федэратыўная Рэспубліка Германіі
1980   Пол Берг
(1926–...)
  ЗША «За фундаментальныя даследаванні біяхімічных уласцівасцей нуклеінавых кіслот, асабліва рэкамбінантных ДНК»[81]
  Уолтэр Гілберт
(1932–...)
  ЗША «За іх уклад у вызначэнне паслядоўнасці асноў у нуклеінавых кіслотах»[81]
  Фрэдэрык Сенгер
(1918–2013)
  Вялікабрытанія

1981–1990Правіць

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1981 Кэн'іці Фукуі
(1918–1998)
  Японія «За распрацоўку тэорыі праходжання хімічных рэакцый»[82]
  Роалд Хофман
(1937–...)
  ЗША (нарадзіўся ў Золачыве (сучасная   Украіна), які тады ўваходзіў у склад   Міжваеннай Польшчы)
1982   Аарон Клуг
(1926–...)
  Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Зельве,   Літва) «За распрацоўку метаду крышталеграфічнай электроннай мікраскапіі і тлумачэнне структуры біялагічна важных комплексаў нуклеінавая кіслата – бялок»[83]
1983 Генры Таўбэ
(1915–2005)
  ЗША (нарадзіўся ў Саскатуне,   Канада) «За вывучэнне механізмаў рэакцый з пераносам электрону, асабліва комплексаў металаў»[84]
1984 Роберт Брус Мэрыфілд
(1921–2006)
  ЗША «За прапанаваную метадалогію хімічнага сінтэзу на цвёрдых матрыцах»[85]
1985   Херберт А. Хаўптман
(1917–2011)
  ЗША «За выдатныя дасягненні ў распрацоўцы прамога метаду расшыфроўкі структур»[86]
  Джэром Карле
(1918–2013)
  ЗША
1986   Дадлі Р. Хершбах
(1932–...)
  ЗША «За ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў»[87]
  Юань Ц. Лі
(1936–...)
  ЗША (нарадзіўся ў Сіньчжу,   Тайвань)
Джон Ч. Полані
(1929–...)
  Канада
1987 Дональд Джэй Крэм
(1919–2001)
  ЗША «За распрацоўку і прымяненне малекул са структурна-спецыфічнымі ўзаемадзеяннямі высокай выбіральнасці»[88]
  Жан-Мары Лен
(1939–...)
  Францыя
Чарлз Джэй Педэрсен
(1904–1989)
  ЗША (нарадзіўся ў Пусане (сучасная   Паўднёвая Карэя), які тады ўваходзіў у склад   Карэйскай Імперыі)
1988 Іаган Дайзенхофер
(1904–1989)
  Федэратыўная Рэспубліка Германіі «За ўстанаўленне трохмернай структуры фотасінтэтычнага рэакцыйнага цэнтра»[89]
  Роберт Хубер
(1937–...)
  Федэратыўная Рэспубліка Германіі
  Хартмут Міхель
(1948–...)
  Федэратыўная Рэспубліка Германіі
1989   Сідней Олтмэн
(1939–...)
  Канада,
  ЗША
«За адкрыццё каталітычных уласцівасцей рыбануклеінавых кіслот»[90]
  Томас Чэк
(1947–...)
  ЗША
1990   Эліяс Джэймс Коры
(1928–...)
  ЗША «За развіццё тэорыі і метадалогіі арганічнага сінтэзу»[91]

1991–2000Правіць

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1991   Рыхард Р. Эрнст
(1933–...)
  Швейцарыя «За ўклад у развіццё метадалогіі ядзернай магнітнай рэзананснай спектраскапіі высокага разрознення»[92]
1992   Рудольф А. Маркус
(1923–...)
  ЗША (нарадзіўся ў Манрэале,   Канада) «За ўклад у тэорыю рэакцый пераносу электрону ў хімічных сістэмах»[93]
1993   Кэры Б. Муліс
(1944–...)
  ЗША «За вынаходства метаду палімеразнай ланцуговай рэакцыі»[94]
Майкл Сміт
(1932–2000)
  Канада (нарадзіўся ў Блэкпуле,   Вялікабрытанія) «За фундаментальны ўклад ва ўстанаўленні алігануклеатыдна-базавага, лакальна-арыентаванага мутагенезу і яго развіццё для вывучэння бялкоў»[94]
1994   Джордж А. Ола
(1927–...)
  ЗША (нарадзіўся ў Будапешце,   Венгрыя) «За ўклад у хімію карбакатыёнаў»[95]
1995   Паўль Джэй Крутцэн
(1933–...)
  Нідэрланды «За працы па атмасфернай хіміі, асабліва ў частцы працэсаў утварэння і раскладання азону»[96]
  Марыа Х. Маліна
(1943–...)
  ЗША (нарадзіўся ў Мехіка,   Мексіка)
  Ф. Шэрвуд Роўланд
(1927–2002)
  ЗША
1996   Роберт Ф. Кёрл мал.
(1933–...)
  ЗША «За адкрыццё Фулерэнаў»[97]
  Харальд У. Крота
(1939–2016)
  Вялікабрытанія
  Рычард Э. Смелі
(1943–2005)
  ЗША
1997 Пол Д. Боер
(1918–...)
  ЗША «За высвятленне ферментатыўнага механізму, які ляжыць у аснове сінтэзу адэназін-фасфату»[98]
Джон Э. Уокер
(1941–...)
  Вялікабрытанія
  Енс К. Скоу
(1918–...)
  Данія «За адкрыццё першага іон-транспартнага энзіму Na+,K+-АТФазы»[98]
1998   Вальтэр Кон
(1923–2016)
  ЗША (нарадзіўся ў Вене,   Аўстрыя) «За развіццё тэорыі функцыяналу шчыльнасці»[99]
Джон Попл
(1925–2004)
  Вялікабрытанія «За распрацоўку вылічальных метадаў квантавай хіміі»[99]
1999   Ахмед Зевейл
(1946–2016)
  Егіпет,
  ЗША
«За даследаванні пераходных станаў, якія ўзнікаюць у час хімічных рэакцый, з выкарыстаннем фемтасекунднай тэхнікі»[100]
2000   Алан Джэй Хігер
(1936–...)
  ЗША «За адкрыццё праводнасці ў палімерах»[101]
  Алан Г. Мак-Дыярмід
(1927–2007)
  ЗША,
  Новая Зеландыя (нарадзіўся ў Мастэртане, Новая Зеландыя)
Хідэкі Сіракава
(1936–...)
  Японія

2001–2010Правіць

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
2001 Уільям С. Ноўлс
(1917–2012)
  ЗША «За даследаванні, якія выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамысловасці — стварэнне хіральных каталізатараў акісляльна-аднаўленчых рэакцый»[102]
  Рыёдзі Наёры
(1938–...)
  Японія
К. Бары Шарплес
(1941–...)
  ЗША
2002   Джон Б. Фен
(1917–2010)
  ЗША «За распрацоўку метадаў ідэнтыфікацыі і аналізу структур біялагічных макрамалекул, і, у прыватнасці, за распрацоўку метадаў мас-спектраметрычнага аналізу біялагічных макрамалекул»[103]
Каіці Танака
(1959–...)
  Японія
  Курт Вютрых
(1938–...)
  Швейцарыя «За распрацоўку прымянення ЯМР-спектраскапіі для вызначэння трохмернай структуры біялагічных макрамалекул у растворы»[103]
2003   Пітэр Эгр
(1949–...)
  ЗША «За адкрыццё іоннага канала»[104]
  Родэрык Мак-Кінан
(1956–...)
  ЗША «За вывучэнне структуры і механізму іонных каналаў»[104]
2004   Аарон Чэхановер
(1947–...)
  Ізраіль «За адкрыццё убіквіцін-апасродаванага раскладання бялку»[105]
  Аўрам Гершко
(1937–...)
  Ізраіль (нарадзіўся ў Карцагу,   Венгрыя)
  Ірвін Роўз
(1926–2015)
  ЗША
2005   Роберт Х. Грабс
(1942–...)
  ЗША «За ўклад у развіццё метаду метатэзы ў арганічным сінтэзе»[106]
  Рычард Р. Шрок
(1945–...)
  ЗША
Іў Шавэн
(1930–2015)
  Францыя
2006   Роджэр Д. Корнберг
(1947–...)
  ЗША «За даследаванні механізму капіравання клеткамі генетычнай інфармацыі»[107]
2007   Герхард Эртль
(1936–...)
  Германія «За даследаванні хімічных працэсаў на паверхнях цвёрдых цел»[108]
2008   Марцін Чалфі
(1947–...)
  ЗША «За адкрыццё і распрацоўку зялёнага флуарэсцэнтнага бялку (GFP)»[109]
  Асаму Сімамура
(1928–...)
  ЗША (нарадзіўся ў Кіёта,   Японія)
  Роджэр Ю. Цьсен
(1952–2016)
  ЗША
2009   Венкатраман Рамакрышнан
(1952–...)
  Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Чыдамбараме,   Індыя) «За даследаванні структуры і функцыі рыбасомы»[110]
  Томас А. Стэйц
(1940–...)
  ЗША
  Ада Е. Ёнат
(1939–...)
  Ізраіль
2010   Рычард Ф. Хек
(1931–2015)
  ЗША «За рэакцыі перакрыжаванага ўзаемадзеяння, якія каталізуюцца паладыем, у арганічным сінтэзе»[111]
  Эйіці Нэгісі
(1935–...)
  Японія
  Акіра Судзукі
(1930–...)
  Японія

2011–...Правіць

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
2011   Дан Шэхтман
(1941–...)
  Ізраіль «За адкрыццё квазікрышталёў»[112]
2012   Роберт Лефкавіц
(1943–...)
  ЗША «За даследаванні рэцэптараў G-бялкоў»[113]
  Браян Кабылка
(1955–...)
  ЗША
2013   Марцін Карплюс
(1930–...)
  ЗША
  Аўстрыя (нарадзіўся ў Вене,   Аўстрыя)
«За развіццё многамасштабных мадэлей комплексных хімічных сістэм»[114]
  Майкл Левіт
(1947–...)
  Ізраіль
  ЗША
  Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Прэторыі,   ПАР)
  Ары Варшэль
(1940–...)
  Ізраіль
  ЗША
2014   Эрык Бецыг
(1960–...)
  ЗША «За развіццё флуарэсцэнтнай мікраскапіі высокага разрознення»[115]
  Уільям Э. Мернер
(1953–...)
  ЗША
  Штэфан У. Гель
(1962–...)
  Германія (нарадзіўся ў Сінтане,   Румынія)
2015   Томас Ліндаль
(1938–...)
  Швецыя,
  Вялікабрытанія
«За механістычныя даследаванні па рэпарацыі ДНК»[116]
  Пол Л. Модрыч
(1946–...)
  ЗША
  Азіз Санджар
(1946–...)
  Турцыя,
  ЗША
2016 Жан-П'ер Саваж
(1944–...)
  Францыя «За распрацоўку і сінтэз малекулярных машын»[117]
Фрэйзер Стодарт
(1942–...)
  Вялікабрытанія,
  ЗША
  Бернард Ферынга
(1951–...)
  Нідэрланды

ЗаўвагіПравіць

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 Форма і напісанне імёнаў паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайта Фонду Нобеля. Альтэрнатыўныя формы і напісанні імёнаў, калі яны існуюць, прыведзены ў артыкулах пра асоб.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 Прыналежнасць да краіны паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайта Фонду Нобеля. Нацыянальнасць лаўрэата можа быць іншай.
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 Цытаты абгрунтавання кожнай прэміі прыведзены (не заўсёды ў поўным аб'ёме) паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайта Фонду Нобеля. Больш поўная інфармацыя аб працы, праведзенай кожным з лаўрэатаў, прыведзена ў артыкулах пра асоб.

КрыніцыПравіць

  1. Alfred Nobel – The Man Behind the Nobel Prize. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  2. The Nobel Prize Awarders. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  3. The Nobel Prize. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  4. The Nobel Prize Award Ceremonies. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2008. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  5. Malmström, Bo G.; Bertil Andersson The Nobel Prize in Chemistry: The Development of Modern Chemistry. Nobelprize.org (3 снежня 2001). Праверана 8 кастрычніка 2008.
  6. Nobel Laureates Facts. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  7. Women Nobel Laureates. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  8. Facts on the Nobel Prize in Chemistry. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012. Праверана 29 жніўня 2012.
  9. Нобелеўская прэмія па хіміі 1901 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  10. Нобелеўская прэмія па хіміі 1902 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  11. Нобелеўская прэмія па хіміі 1903 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  12. Нобелеўская прэмія па хіміі 1904 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  13. Нобелеўская прэмія па хіміі 1905 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  14. Нобелеўская прэмія па хіміі 1906 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  15. Нобелеўская прэмія па хіміі 1907 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  16. Нобелеўская прэмія па хіміі 1908 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  17. Нобелеўская прэмія па хіміі 1909 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  18. Нобелеўская прэмія па хіміі 1910 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  19. Нобелеўская прэмія па хіміі 1911 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  20. Нобелеўская прэмія па хіміі 1912 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2012.(англ.) 
  21. Нобелеўская прэмія па хіміі 1911 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  22. Нобелеўская прэмія па хіміі 1913 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2013.(англ.) 
  23. Нобелеўская прэмія па хіміі 1915 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  24. Нобелеўская прэмія па хіміі 1915 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  25. Нобелеўская прэмія па хіміі 1918 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  26. Нобелеўская прэмія па хіміі 1920 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  27. Нобелеўская прэмія па хіміі 1921 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  28. Нобелеўская прэмія па хіміі 1922 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  29. Нобелеўская прэмія па хіміі 1923 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  30. Нобелеўская прэмія па хіміі 1925 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  31. Нобелеўская прэмія па хіміі 1926 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  32. Нобелеўская прэмія па хіміі 1927 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  33. Нобелеўская прэмія па хіміі 1928 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  34. Нобелеўская прэмія па хіміі 1929 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  35. Нобелеўская прэмія па хіміі 1930 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  36. Нобелеўская прэмія па хіміі 1931 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  37. Нобелеўская прэмія па хіміі 1932 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  38. Нобелеўская прэмія па хіміі 1934 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  39. Нобелеўская прэмія па хіміі 1935 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  40. Нобелеўская прэмія па хіміі 1936 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  41. 41,0 41,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1937 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  42. Нобелеўская прэмія па хіміі 1938 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  43. 43,0 43,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1939 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  44. Нобелеўская прэмія па хіміі 1943 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  45. Нобелеўская прэмія па хіміі 1944 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  46. Нобелеўская прэмія па хіміі 1945 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  47. 47,0 47,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1946 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  48. Нобелеўская прэмія па хіміі 1947 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  49. Нобелеўская прэмія па хіміі 1948 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  50. Нобелеўская прэмія па хіміі 1949 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  51. Нобелеўская прэмія па хіміі 1946 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  52. Нобелеўская прэмія па хіміі 1951 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  53. Нобелеўская прэмія па хіміі 1952 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  54. Нобелеўская прэмія па хіміі 1953 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  55. Нобелеўская прэмія па хіміі 1954 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  56. Нобелеўская прэмія па хіміі 1955 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  57. Нобелеўская прэмія па хіміі 1956 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  58. Нобелеўская прэмія па хіміі 1957 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  59. Нобелеўская прэмія па хіміі 1958 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  60. Нобелеўская прэмія па хіміі 1959 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  61. Нобелеўская прэмія па хіміі 1960 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  62. Нобелеўская прэмія па хіміі 1961 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  63. Нобелеўская прэмія па хіміі 1962 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  64. Нобелеўская прэмія па хіміі 1963 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  65. Нобелеўская прэмія па хіміі 1964 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  66. Нобелеўская прэмія па хіміі 1965 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  67. Нобелеўская прэмія па хіміі 1966 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  68. 68,0 68,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1967 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  69. Нобелеўская прэмія па хіміі 1968 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  70. Нобелеўская прэмія па хіміі 1969 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  71. Нобелеўская прэмія па хіміі 1970 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  72. Нобелеўская прэмія па хіміі 1971 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  73. 73,0 73,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1972 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  74. Нобелеўская прэмія па хіміі 1973 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  75. Нобелеўская прэмія па хіміі 1974 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  76. 76,0 76,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1975 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  77. Нобелеўская прэмія па хіміі 1976 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  78. Нобелеўская прэмія па хіміі 1977 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  79. Нобелеўская прэмія па хіміі 1978 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  80. Нобелеўская прэмія па хіміі 1979 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  81. 81,0 81,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1980 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  82. Нобелеўская прэмія па хіміі 1981 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  83. Нобелеўская прэмія па хіміі 1982 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  84. Нобелеўская прэмія па хіміі 1983 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  85. Нобелеўская прэмія па хіміі 1984 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  86. Нобелеўская прэмія па хіміі 1985 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  87. Нобелеўская прэмія па хіміі 1986 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  88. Нобелеўская прэмія па хіміі 1987 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  89. Нобелеўская прэмія па хіміі 1988 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  90. Нобелеўская прэмія па хіміі 1989 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  91. Нобелеўская прэмія па хіміі 1990 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  92. Нобелеўская прэмія па хіміі 1991 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  93. Нобелеўская прэмія па хіміі 1992 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  94. 94,0 94,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1993 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  95. Нобелеўская прэмія па хіміі 1994 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  96. Нобелеўская прэмія па хіміі 1995 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  97. Нобелеўская прэмія па хіміі 1996 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  98. 98,0 98,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1997 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  99. 99,0 99,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1998 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  100. Нобелеўская прэмія па хіміі 1999 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  101. Нобелеўская прэмія па хіміі 2000 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  102. Нобелеўская прэмія па хіміі 2001 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  103. 103,0 103,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 2002 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 22 чэрвеня 2011.(англ.) 
  104. 104,0 104,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 2003 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  105. Нобелеўская прэмія па хіміі 2004 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  106. Нобелеўская прэмія па хіміі 2005 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  107. Нобелеўская прэмія па хіміі 2006 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  108. Нобелеўская прэмія па хіміі 2007 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  109. Нобелеўская прэмія па хіміі 2008 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  110. Нобелеўская прэмія па хіміі 2009 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.) 
  111. Нобелеўская прэмія па хіміі 2010 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 6 кастрычніка 2010.(англ.) 
  112. Нобелеўская прэмія па хіміі 2011 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 5 кастрычніка 2011.(англ.) 
  113. Нобелеўская прэмія па хіміі 2012 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 11 кастрычніка 2012.(англ.) 
  114. Нобелеўская прэмія па хіміі 2013 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2014. Праверана 9 кастрычніка 2013. (англ.) 
  115. Нобелеўская прэмія па хіміі 2014 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2015. Праверана 5 снежня 2014. (англ.) 
  116. Нобелеўская прэмія па хіміі 2015 года. The Official Web Site of the Nobel Prize (7 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2015. Праверана 7 кастрычніка 2015.
  117. Нобелеўская прэмія па хіміі 2016 года. The Official Web Site of the Nobel Prize. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2016.

СпасылкіПравіць