Палітычныя партыі Беларусі
У дадзеным спісе прадстаўлены палітычныя партыі/арганізацыі, якія дзейнічалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі за ўвесь перыяд яе гісторыі.
Палітыка |
Беларусь |
![]() Гэты артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары |
Развіццё партыйнай сістэмыПравіць
З сярэдзіны 1990-х гадоў арыентацыя на актыўны палітычны ўдзел, дэмакратычныя рэформы і апазіцыйнасць прэзідэнту пачала выклікаць актыўнае супрацьдзеянне ўлад. Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1999 года № 2 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў» рабіў больш жорсткімі патрабаванні для рэгістрацыі палітычных партый і аб’яднанняў, абавязаў прайсці перарэгістрацыю.
У снежні 2005 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь быў дадазены артыкул 193.1, які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафа або пазбаўлення волі на тэрмін да 2 гадоў за ўдзел у дзейнасці незарэгістраваных палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, рэлігійных арганізацый і фондаў.
Партыі, зарэгістраваныя Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі БеларусьПравіць
Паводле інфармацыі з вэб-сайта Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1994 г. № 3266-XII аб палітычных партыях са зменамі і дадаткамі (29 лістапада 1999 г., 13 снежня 1999 г., 22 чэрвеня 2001 г., 26 чэрвеня 2003 г., 19 ліпеня 2005 г., 8 мая 2007 г., 21 ліпеня 2008 г., 20 лютага 2014 г.) зарэгістравана 15 палітычных партый. Апошняя ўдалая спроба рэгістрацыі новай партыі датуецца 2000 годам, калі была зарэгістраваная КХП-БНФ.
- Ліберальна-дэмакратычная партыя
- Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя
- Беларуская партыя «Зялёныя»
- Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды
- Беларуская аграрная партыя
- Рэспубліканская партыя
- Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя - БНФ
- Партыя БНФ
- Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці
- Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет»
- Аб’яднаная грамадзянская партыя
- Беларуская патрыятычная партыя
- Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»
- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
- Камуністычная партыя Беларусі
Партыі і аргкамітэты, якім адмоўлена ў рэгістрацыі ў якасці палітычнай партыіПравіць
- Беларуская камуністычная партыя
- Беларускае аддзяленне НБП
- Беларуская партыя жанчын «Надзея»
- Беларуская партыя працоўных
- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)
- Беларуская хрысціянская дэмакратыя
- Беларускі народны рух
- Малады фронт
- Маладая Беларусь
- Моладзевы блок
- Манархічная ліга Вялікага Княства Літоўскага
- Моладзевы хрысціянска-сацыяльны саюз «Маладыя дэмакраты»
- Партыя «Краіна»
- Рух салідарнасці «Разам»
- Партыя свабоды і прагрэсу
Партыі, якія спынілі сваё існаваннеПравіць
Час Расійскай імперыі, Польшчы і СССРПравіць
- Беларуская рэвалюцыйная Грамада (канец 1902—1903)
- Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (1922—1923)
- Беларуская сацыялістычная грамада (1904—1918)
- Сацыялістычная партыя Белай Русі (1904—1905)
- Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі (восень 1905 — лета 1907)
- Польскі дэмакратычны саюз Беларусі (1907)
- Краёвая партыя Літвы і Беларусі (1907—1908)
- Беларуская хрысціянская дэмакратыя (1917—1940)
- Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (1917—1918)
- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918 - 1924) (1918—1924)
- Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група (1915—1918)
- Беларуская народная партыя сацыялістаў (1917)
- Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя
- Беларуская незалежніцкая партыя (1942 — ?)
- Беларуская партыя незалежных сацыялістаў (1922—1925)
- Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (красавік 1918 — верасень 1924)
- Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў
- Камуністычная партыя Літвы і Заходняй Беларусі (1918—1919)
- Беларуская сялянская партыя Зялёнага Дуба (1919—1924)
- Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (1923—1938)
Суверэнная БеларусьПравіць
- Аб'яднаная аграрна-дэмакратычная партыя (13 чэрвеня 1992 — 1 кастрычніка 1995)
- Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі (3 лістапада 1990 — 1 кастрычніка 1995)
- Беларуская аб'яднаная спартыўная партыя (17 снежня 1994 — 25 сакавіка 1998)
- Беларуская гуманітарная партыя (26 лютага 1994—1999)
- Беларуская народная партыя (5 лістапада 1994—1999)
- Беларуская нацыянальная партыя (1 верасня 1994—1999)
- Беларуская партыя «За сацыяльную справядлівасць» (19 верасня 1996 — 17 чэрвеня 1998)
- Беларуская партыя «Зялёны мір» (14 красавіка 1994—1999)
- Беларуская партыя зялёных (30 снежня 1992 — 20 чэрвеня 1998)
- Беларуская партыя працы (1993—2009)
- Беларуская рэспубліканская партыя (28 сакавіка 1994—1999)
- Беларуская сацыялістычная партыя (28 ліпеня 1994—1999)
- Беларуская сялянская партыя (23 лютага 1991—1999)
- Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (2 сакавіка 1991 — 29 чэрвеня 1996)
- Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (15 лютага 1998 — красавік 1999)
- Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць (1 чэрвеня 1991—1999)
- Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя (4 снежня 1994 — 1999)
- Беларуская экалагічная партыя (16 снежня 1993 — 13 лістапада 1998)
- Беларуская экалагічная партыя зялёных «БЭЗ» (20 чэрвеня 1998 — 29 жніўня 2007)
- Беларускі патрыятычны рух (8 кастрычніка 1994 — 12 кастрычніка 1996)
- Грамадзянская партыя (17 снежня 1994 — 1 кастрычніка 1995)
- Народная партыя «Адраджэнне» (5 сакавіка 1995 — 31 сакавіка 1998)
- Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (23 чэрвеня 1990—1999)
- Партыя аматараў піва (14 жніўня 1993 — 26 сакавіка 1998)
- Партыя «Ачышчэнне» (6 мая 1995 — 30 сакавіка 1998)
- Партыя Беларускі навукова-вытворчы кангрэс (2 кастрычніка 1992 — 25 сакавіка 1998)
- Партыя камуністаў Беларуская (7 снежня 1991—2009)
- Партыя народнай згоды (11 красавіка 1992 — 29 чэрвеня 1996)
- Партыя разумнага сэнсу (3 снежня 1994—1999)
- Партыя Усебеларускага адзінства і згоды (26 чэрвеня 1994 — 27 сакавіка 1998)
- Польскае дэмакратычнае аб’яднанне (1993—1995)
- Хрысціянскі-дэмакратычны выбар (21 красавіка 1995—1999)
- Славянскі Сабор «Белая Русь» (6 чэрвеня 1992—1999)
Сацыялагічныя апытанніПравіць
Сацыялагічнае апытанне | Камуністычная партыя Беларусі |
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці | Партыя «Зялёныя» | Аб’яднаная грамадзянская партыя | Ліберальна-дэмакратычная партыя | Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя | Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада» | Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Грамада» | Партыя левых «Справядлівы свет» | Беларуская патрыятычная партыя | Беларуская аграрная партыя | Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ | Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды | Партыя БНФ | Рэспубліканская партыя | Рух «Гавары праўду»+Беларускі нацыянальны кангрэс(неаф.) | Беларуская хрысціянская дэмакратыя(неаф.) | Грамадскае аб’яднанне «Партыя Радыкальных Дэмакратаў»(неаф.)+іншыя |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук[1][2] Ліпень-жнівень 2017 года | 2,6 % | 2,6 % | 2,3 % | 2,2 % | 1,9 % | 1,7 % | 1,6 % | 1,6 % | 1,5 % | 1,5 % | 1,1 % | 1,1 % | 0,9 % | 0,7 % | 0,7 % | - | - | - |
Фактар безпартыйныхПравіць
Зыходзячы з сацыялагічнага апытання Інстытуту сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук, палітычныя партыі разам маюць толькі 24 % падтрымкі. Згодна з вынікамі парламенцкіх выбараў 2016 года, яшчэ 9,57 % падтрымлівае варыянт «Супраць усіх».Такім чынам, на думку некаторых, каля 66,43 % на выбарах 2020 года маюць магчымасць атрымаць безпартыйныя, каля 24 % партыі і яшчэ каля 9,57 % стане пратэстным электаратам. Гэта можа стаць чарговым зніжэннем выбарных вынікаў беспартыйных(з 67,01 % у 2016 да тэарэтычна 66,43 % у 2020), якія традыцыйна складаюць большасць у беларускім парламенце. Аднак і аб’яднаны рэйтынг партый паказаў невялікае ўзбуйненне ў параўнанні з 2016 годам(23,42 % у 2016 супраць тэарэтычна 24 % у 2020).
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Политические партии Республики Беларусь. Материалы для самостоятельной работы студентов / [Авторы-составители: В. К. Коршук, А. Г. Кохановский, И. Ф. Романовский]. Мн.: Белгосуниверситет, 2004. — 267 с.