Князі пінскія

(Пасля перасылкі з Спіс пінскіх князёў)

Спіс пінскіх князёў — уладароў Пінскага княства, паводле дынастый і перыяду княжання.

У 2-й палове XII ст. Пінск належаў тураўскаму князю Юрыю Яраславічу, які памёр паміж 1167—1170 гадамі і падзяліў свае ўладанні паміж сынамі. Пэўныя ўдзелы асобных сыноў невядомы, імаверна, Тураў атрымаў старэйшы сын Святаполк. Як князь дубровіцкі згадваецца Глеб, як пінскі — Яраслаў. Сын Іван згадваецца толькі як «з Турава» у 1170 годзе, а Яраполк як «у Пінску» у 1190 годзе.

Князі пінскія правіць

Ізяславічы Тураўскія
  1. Яраслаў Юр’евіч (зг. 1184)
  2. Уладзімір (зг. 1204, 1229)
  3. Расціслаў (зг. 1228) 
  4. Міхаіл (зг. 1247)
  5. Фёдар (зг. 1262)
  6. Юрый Уладзіміравіч (1262—1290)
  7. Дзямід Уладзіміравіч (1290—1292)
    Гедзімінавічы
  8. Нарымонт-Глеб Гедзімінавіч (1320—1348) 
  9. Васіль Нарымонтавіч (1348—1390) 
  10. Фёдар Васілевіч Нарымонтавіч (1390—1398)
  11. Юрый Нарымонтавіч (да 1398 — да 1410) 
  12. Аляксандр Нос (да 1410 — пасля 1435/да кастрычніка 1436), завяшчаў сярод іншага Пінск вялікаму князю Жыгімонту Кейстутавічу
  13. Жыгімонт Кейстутавіч (пасля 1435 — 1440), як вялікі князь літоўскі 
  14. Казімір Ягелончык (1440—1452), як вялікі князь літоўскі 
  15. Юрый Сямёнавіч Нарымонтавіч (1452—1470)
    наданнем караля Казіміра
  16. Марыя Янаўна Гаштольд (1471—1501)
  17. Фёдар Іванавіч Яраславіч (1501—1522), як зяць і прывілеем караля отчыч
1522 год — скасаванне ўдзела

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

  • Грушевский А. С. Пинское полесье : Ист. очерки. Ч. 1-[2]. — Киев : тип. Ун-та св. Владимира Н. Т. Корчак-Новицкого, 1901—1903. — 2 т.; 25. [Туров, Городок и Пинск в составе В. К. Литовского. Пинское староство к. Боны]. XIV—XVI вв.; [Пинские акты XV—XVI вв.]. — 1903. — 398 с. разд. паг., 2 л. карт. — Ч. 2.
  • Лысенко П. Ф. Древний Пинск, XI—XIII вв. — Пинск : Пинская региональная типография, 2007. — 171 с., [2] л. цв. ил. : ил.
  • Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1