Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017)
У гэтым артыкуле ўтрымліваецца спіс узброеных груповак, якія ўдзельнічалі ў грамадзянскай вайне ў Іраку ў 2011—2017 гадах.
Канфлікт пачаўся з моманту вываду амерыканскіх войск, пасля чаго ўзброеная апазіцыя разгарнула барацьбу супраць цэнтральнага іракскага ўрада і прыватных ваенных кампаній[1]. У 2014 годзе самай магутнай групоўкай стала суніцка-салафіцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта» (ІДІЛ). ІДІЛ фактычна стала ваяваць супраць усіх, захапіўшы 1/3 тэрыторыі краіны, і рыхтавалася да наступлення на сталічны Багдад. У гэты час адбылася кансалідацыя шыіцкіх груповак і афіцыйных уладаў, якія разам з Іранам і міжнароднай кааліцыяй на чале з ЗША паступова разграмілі баевікоў. Пасля шэрагу буйных паражэнняў ІДІЛ сышла ў падполле, займаючыся асобнымі рэйдамі і тэрактамі[2].
Групоўкі кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі. Альянс падтрымаў урад у барацьбе з ІДІЛ.
Узброеныя фарміраванні курдскага насельніцтва. Займаліся абаронай сваёй нацыянальнай аўтаноміі Іракскі Курдыстан, падтрымліваўшы афіцыйныя ўлады.
Суніцкія паўстанцы салафіцкага толку.
Суніцкія паўстанцы суфіцкага і баасісцкага толку.
Іншыя суніцкія паўстанцы.
Праўрадавыя суніцкія групоўкі, створаныя не з палітычнай мэтай, а для абароны мясцовага насельніцтва ад тэрору радыкалаў.
Іншыя (у тым ліку замежныя) фарміраванні або арганізацыі.
Шыіцкія сілы
правіцьНазва | Лідар(ы) | Актыўнасць | Колькасць |
---|---|---|---|
Сілы народнай мабілізацыі | Хайдэр аль-Абадзі | з 15 чэрвеня 2014 | 80 000—100 000 |
Арганізацыя Бадра (у складзе СНБ) | Хадзі аль-Амеры | увесь час | 10 000—15 000 |
Сарая Ашура (у складзе СНБ) | Амар аль-Хакім | з чэрвеня 2014 | 1000—5000 |
Ліва Алі Аль-Акбар (у складзе СНБ) | Абдул Махдзі аль-Кербалаі | з 2014 | няма звестак |
Харакат Ан-Нуджаба (у складзе СНБ) | Акрам аль-Каабі | з 2013 | няма звестак |
Катаіб Саід аш-Шухада (у складзе СНБ) | Абу Ала аль-Валаі, Абу Мустафа аль-Шэйбані |
з 2013 | 200 |
Куват аш-Шахід ас-Садр (у складзе СНБ) | Абу Садык Аль-Маяхі, Хадж Абу Ахмед Латaф аль-Там |
увесь час | 2000—6500 |
Сарая аль-Джыхад (у складзе СНБ) | Хасан аль-Сары | з 2015 | няма звестак |
Сарая Аль-Харасані (у складзе СНБ) | Хамід Такві †, Алі аль-Ясір |
з верасня 2013 | 1500—3000 |
Сарая Ансар аль-Акіда (у складзе СНБ) | Джалал ад-Дын ас-Сагір | з чэрвеня 2014 | 1500—3000 |
Катаіб ат-Таяр ар-Рысалі (у складзе СНБ) | Аднан аль-Шахрані | з 2014 | 2000 |
Харакат аль-Абдал (у складзе СНБ) | няма звестак | з 2014 | няма звестак |
Брыгада Імама Алі (у складзе СНБ) | Шыбл аль-Зайдзі, Абу Махдзі Аль-Мухандзіс |
з чэрвеня 2014 | няма звестак |
Джэйш аль-Муамаль (у складзе СНБ) | Саад Савар | з 2016 | няма звестак |
Армія Махдзі (у складзе СНБ) | Муктада ас-Садр | увесь час | 10 000—15 000 |
Асаіб Ахль аль-Хак (у складзе СНБ) | Каіс аль-Хазалі | увесь час | 10 000 |
Катаіб Хезбала (у складзе СНБ) | Абу Махдзі Аль-Мухандзіс | увесь час | 30 000 |
Сілы Абу аль-Фадля аль-Абаса (у складзе СНБ) | Аус аль-Хафаджы, Абу Каміль аль-Ламі |
з чэвреня 2014 | няма звестак |
Абдала аш-Шайбані, Саід Абу Гейт аль-Хасані |
2013—2017 | няма звестак | |
Хезбала | Хасан Насрала | увесь час | 4 000—30 000 |
Суніцкія сілы
правіцьНазва | Лідар(ы) | Актыўнасць | Колькасць | |
---|---|---|---|---|
Ісламская дзяржава Ірака і Леванта | Абу Бакр аль-Багдадзі | увесь час | 30 000 | |
Ансар аль-Іслам | Фараж Ахмад Нажмудзін | увесь час | звыш 350 | |
Белыя сцягі | Асі аль-Кавалі | з 2017 | 500—1000 | |
Фронт аль-Нусра | Абу Махамад аль-Галані | увесь час | 5 000—15 000 | |
Палітычны савет іракскага супраціву | невядома | увесь час | невядома | |
Ісламская армія ў Іраку (у складзе ПСІС) | Ісмаіл Джубуры, Мухамад Абід Лухайбі |
увесь час | 10 000 | |
Джамаат Ансар аль-Суна (у складзе ПСІС) | Абу Абдула аш-Шафі, Абу Вайль |
з 2014 | звыш 1000 | |
Ісламскі фронт іракскага супраціву (у складзе ПСІС) | невядома | 2014—2017 | няма звестак | |
Іракскі ХАМАС (у складзе ПСІС) | невядома | 2014—2017 | няма звестак | |
Армія маджахедаў | невядома | 2014—2017 | няма звестак | |
Фронт джыхаду і рэформаў | невядома | з 2014 | няма звестак | |
Джэйш аль-Рашыдын | невядома | 2013—2017 | няма звестак | |
Свабодная армія Ірака | невядома | 2012—2014 | звыш 2500 | |
Баас (у складзе НКДВ і АЛНО) | Ібрагім Ізат ад-Дуры | увесь час | 1000—5000 | |
Найвышэйшае камандаванне джыхаду і вызвалення | супадае з Баас | увесь час | 80 000 | |
Армія людзей накшбандзійскага ордэна (у складзе НКДВ) | супадае з Баас | увесь час | 90% НКДВ | |
Рэвалюцыйная брыгада 1920 | невядома | увесь час | няма звестак | |
Аль-Аўда (у складзе Баас) | Махамед Юніс аль-Ахмед | увесь час | невядома | |
Джэйш Мухамад | невядома | увесь час | няма звестак | |
Сыны Ірака | Ахмед Абу Рыша | да 2014 | 51 900 | |
Савет выратавання Анбара | супадае с СІ | да 2014 | няма звестак | |
Хашд аль-Ашаіры | Тамер аль-Тамімі | з 2015 або раней | 25 000 |
Этнічныя меншасці
правіцьНазва | Лідар(ы) | Актыўнасць | Колькасць |
---|---|---|---|
Туркменскія брыгады (у складзе СНБ) | Сеід Ылмаз Некароглу, Шахбаз Йылмаз Некароглу, Фаціх Ылдын |
з 2014 | 30 000 |
Шабакская міліцыя (у складзе СНБ) | Саад аль-Када | з 2014 | 1500 |
Пешмерга | Масуд Барзані | увесь час | 150 000—200 000 |
Курдскі нацыянальны савет | Ібрагім Біра | увесь час | няма звестак |
Альянс Сінджара | невядома | з 2015 | няма звестак |
Рабочая партыя Курдыстана | Абдула Аджалан, Мурат Карайылан |
увесь час | няма звестак |
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ As bombs hit Baghdad, Iraq says about 69, 263 killed between 2004 and 2011 . Al Arabiya News. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013.
- ↑ Почему Ирак отторг демократию по-американски (руск.). vz.ru. Праверана 18 студзеня 2019.