Спіс узнагарод і намінацый фільма «Звычайныя падазроныя»

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

«Звычайныя падазроныя» (англ.: The Usual Suspects) — амерыканскі крымінальны трылер 1995 года, зняты рэжысёрам Браянам Сінгерам па сцэнарыі Крыстафера Мак-Куоры[en]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Кевін Спейсі, Чэз Палмінцеры[en], Гэбрыэл Бірн, Стывен Болдуін[en], Кевін Полак[en], Бенісіа дэль Тора[1].

Спіс узнагарод і намінацый фільма
«Звычайныя падазроныя»
Кевін Спейсі, 1996 год.

Кевін Спейсі — выканаўца ролі другога плана, які ўдастоіўся найбольшай колькасці ўзнагарод.

Кінапрэмія / Кінафестываль Вынік
BAFTA 2 3
Сатурн 2 3
Оскар 2 2
Залаты глобус 0 1
Сезар 0 1
Поўная статыстыка Перайсці да раздзела «Статыстыка»
Усяго 37 54

Пасля таго, як карабель, які стаяў ля прычала, быў падарваны, паліцыя выявіла дваіх, каму ўдалося выжыць. Адным з выжылых апынуўся дробны бандыт Балбатун, іншым — венгерскі нелегал, які моцна абгарэў. Падчас допыту дэтэктыў угаворвае Балбатуна падрабязна расказаць пра ўсе дэталі таго, што адбылося. Той згаджаецца і пачынае свой аповед. Аднойчы ён быў запрошаны ў паліцэйскі ўчастак для апазнання. Яго і чатырох статыстаў, якія няраз парушалі закон, зачынілі на ноч у адной камеры. Раніцай, апынуўшыся на волі, каманда ўжо мела план далейшых дзеянняў. Спачатку саўдзельнікі вырашылі здзейсніць напад на паліцэйскую машыну. Аднак пасля паспяховага нападу яны вырашылі не спыняцца.

Прэм’ера фільма адбылася 25 студзеня 1995 года на кінафестывалі «Сандэнс», карціна таксама дэманстравалася ў па-законкурснай праграме 48-га Канскага кінафестывалю. У ліпені таго ж года кінастужка выйшла ў шырокі пракат[2]. Фільм атрымаў пераважна станоўчыя ацэнкі крытыкаў, і быў высока ацэнены публікай. Пры бюджэце ў 6 мільёнаў долараў фільм сабраў у пракаце 34,4 мільёна. Прэміяльны сезон прынёс карціне некалькі дзясяткаў узнагарод, сярод якіх 2 прэміі «Оскар» і 2 прэміі «BAFTA».

Паводле сайта «Internet Movie Database» агульная колькасць узнагарод фільма дасягнула 37, акрамя таго карціна была адзначана яшчэ 17 намінацыямі[3]. Найбольшай колькасцю ўзнагарод і намінацый адзначыліся:

Узнагароды і намінацыі правіць

У змешчанай ніжэй табліцы кінафестывалі і кінапрэміі прыведзены ў храналагічным парадку.

Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Сп.
Кінафестываль у Сіетле[en] 18 мая — 11 чэрвеня 1995 «Залатая касмічная іголка» найлепшаму рэжысёру Браян Сінгер Перамога [4]
«Залатая касмічная іголка» найлепшаму акцёру Кевін Спейсі Перамога
Кінафестываль у Токіа 22 верасня — 1 кастрычніка 1995[ja] «Сярэбраная ўзнагарода» Браян Сінгер Перамога [5]
Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША 13 снежня 1995[en] Топ 10 фільмаў[en] «Звычайныя падазроныя» Перамога [6]
Найлепшы акцёрскі ансамбль[en] Кевін Спейсі, Гэбрыэл Бірн, Стывен Болдуін[en], Бенісіа дэль Тора, Кевін Полак[en], Чэз Палмінцеры[en], Піт Постлетуэйт[en] Перамога
Найлепшы акцёр другога плана[en] Кевін Спейсі Перамога
Кола кінакрытыкаў Нью-Ёрка 14 снежня 1995 Найлепшы акцёр другога плана[en] Кевін Спейсі Перамога [7][8]
Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса 16 снежня 1995 Найлепшы акцёр другога плана[en] Кевін Спейсі 2-е месца [9][10]
Таварыства кінакрытыкаў Бостана[en] 17 снежня 1995[en] Найлепшы акцёр другога плана[en] Кевін Спейсі Перамога [11]
Таварыства кінакрытыкаў Тэхаса[en] 28 снежня 1995[en] Найлепшы фільм «Звычайныя падазроныя» Перамога [12]
Найлепшы рэжысёр Браян Сінгер Перамога
Найлепшы акцёр другога плана Кевін Спейсі Перамога
Найлепшы арыгінальны сцэнарый Крыстафер Мак-Куоры[en] Перамога
Супольнасць ланцуга прэмій 1995 Найлепшы кінафільм «Звычайныя падазроныя» Намінацыя [13]
Найлепшы акцёр другога плана Кевін Спейсі Перамога
Найлепшы арыгінальны сцэнарый Крыстафер Мак-Куоры 2-е месца
Найлепшы кінамантаж Джон Отман Намінацыя
Найлепшы акцёрскі ансамбль Гэбрыэл Бірн, Кевін Спейсі, Стывен Болдуін, Кевін Полак, Бенісіа дэль Тора, Чэз Палмінцеры, Піт Постлетуэйт, Сьюзі Эміс[en], Джанкарла Эспазіта[en], Дэн Хедая[en] Перамога
Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША 3 студзеня 1996[en] Найлепшы акцёр другога плана[en] Кевін Спейсі 2-е месца [14][15]
Залаты глобус 21 студзеня 1996[en] Найлепшы акцёр другога плана — Кінафільм[en] Кевін Спейсі Намінацыя [16]
Выбар крытыкаў 22 студзеня 1996[en] Найлепшы акцёр другога плана[en] Кевін Спейсі Перамога [17]
Асацыяцыя кінакрытыкаў Далас—Форт-Уэрта[en] Студзень 1996[en] Топ-10 фільмаў[en] «Звычайныя падазроныя» 7-е месца
Найлепшы акцёр другога плана[en] Кевін Спейсі Перамога
Найлепшы сцэнарый[en] Крыстафер Мак-Куоры Перамога
Гільдыя кінаакцёраў ЗША 24 лютага 1996[en] Выдатная ігра акцёра другога плана[en] Кевін Спейсі Намінацыя [18][19]
Сезар 2 сакавіка 1996 Найлепшы замежны фільм «Звычайныя падазроныя» Намінацыя [20]
Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага[en] 11 сакавіка 1996[en] Найлепшы акцёр другога плана[en] Кевін Спейсі Перамога [21][22]
Найлепшы сцэнарый[en] Крыстафер Мак-Куоры Перамога
Самы шматабяцальны акцёр[de] Бенісіа дэль Тора Намінацыя
Мантажоры амерыканскага кіно[en] 16 сакавіка 1996 Найлепш зманціраваны мастацкі фільм[en] Джон Отман Намінацыя
Незалежны дух[en] 23 сакавіка 1996[en] Найлепшы акцёр другога плана[en] Бенісіа дэль Тора Перамога [23][24]
Найлепшы сцэнарый[en] Крыстафер Мак-Куоры Перамога
Найлепшая аператарская праца[en] Ньютан Томас Сігел[en] Намінацыя
Оскар 25 сакавіка 1996[en] Найлепшы акцёр другога плана[en] Кевін Спейсі Перамога [25]
Найлепшы арыгінальны сцэнарый[en] Крыстафер Мак-Куоры Перамога
Хлатрудзіс[fr] Сакавік 1996[fr] Найлепшы акцёр другога плана[fr] Кевін Спейсі Перамога [26]
Сан Жордзі 22 красавіка 1996[ca] Найлепшы замежны акцёр Чэз Палмінцеры Перамога [27]
BAFTA 23 красавіка 1996[en] Найлепшы фільм[en] «Звычайныя падазроныя» Намінацыя [28]
Найлепшы арыгінальны сцэнарый[en] Крыстафер Мак-Куоры Перамога
Найлепшы мантаж[en] Джон Отман Перамога
Імперыя[en] Красавік 1996[en] Найлепшы дэбют[en] Браян Сінгер Перамога [29]
Сатурн 25 чэрвеня 1996[en] Найлепшы баявік/прыгодніцкі фільм/трылер[en] «Звычайныя падазроныя» Перамога [30]
Найлепшы рэжысёр[en] Браян Сінгер Намінацыя
Найлепшая музыка[en] Джон Отман Перамога
Амерыканскае таварыства спецыялістаў па кастынгу[en] 15 кастрычніка 1996 Выдатны ўклад у кастынг мастацкага фільма — Драма[en] Франсін Мейслер Перамога [31]
Асацыяцыя кінакрытыкаў Паўднёвага ўсходу ЗША[fr] 1996 Найлепшы фільм[it] «Звычайныя падазроныя» 8-е месца [32]
Асацыяцыя кінакрытыкаў Турцыі[en] 1996 Найлепшы замежны фільм «Звычайныя падазроныя» 2-е месца
Прэмія Эдгара Алана По 1996 Найлепшы кінафільм[en] «Звычайныя падазроныя» (сцэнарый Крыстафера Мак-Куоры) Перамога [33]
Кінэма Дзюмпо[en] 1997 Найлепшы фільм на замежнай мове «Звычайныя падазроныя» Перамога
Кінафестываль у Сараева[en] 2008[d] Прыз глядацкіх сімпатый — Найлепшы мастацкі фільм «Звычайныя падазроныя» Перамога [34]
Анлайн-асацыяцыя кіно і тэлебачання[pt] 2014 Зала славы — Мастацкі фільм «Звычайныя падазроныя» Перамога [35]
20/20 2016 Найлепшы акцёр другога плана Кевін Спейсі Перамога [36][37]
Найлепшы арыгінальны сцэнарый Крыстафер Мак-Куоры Перамога
Найлепшы мантаж Джон Отман Намінацыя

Статыстыка правіць

Кінафестываль / Кінапрэмія Узнагарод Намінацый
Таварыства кінакрытыкаў Тэхаса 4 4
Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША 3 3
Супольнасць ланцуга прэмій 2 5
20/20 2 3
BAFTA 2 3
Асацыяцыя кінакрытыкаў Далас—Форт-Уэрта 2 3
Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага 2 3
Незалежны дух 2 3
Сатурн 2 3
Кінафестываль у Сіетле 2 2
Оскар 2 2
Амерыканскае таварыства спецыялістаў па кастынгу 1 1
Анлайн-асацыяцыя кіно і тэлебачання 1 1
Выбар крытыкаў 1 1
Імперыя 1 1
Кінафестываль у Сараева 1 1
Кінафестываль у Токіа 1 1
Кінэма Дзюмпо 1 1
Кола кінакрытыкаў Нью-Ёрка 1 1
Прэмія Эдгара Алана По 1 1
Сан Жордзі 1 1
Таварыства кінакрытыкаў Бостана 1 1
Хлатрудзіс 1 1
Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса 0 1
Асацыяцыя кінакрытыкаў Паўднёвага ўсходу ЗША 0 1
Асацыяцыя кінакрытыкаў Турцыі 0 1
Гільдыя кінаакцёраў ЗША 0 1
Залаты глобус 0 1
Мантажоры амерыканскага кіно 0 1
Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША 0 1
Сезар 0 1

Крыніцы правіць

  1. The Usual Suspects (1995) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 13 снежня 2021.
  2. The Usual Suspects — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 13 снежня 2021.
  3. The Usual Suspects — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 13 снежня 2021.
  4. Dan Webster. Seattle Film Festival At A Glance (англ.). Сайт газеты «The Spokesman-Review[en]» (14 мая 1995). Праверана 16 снежня 2021.
  5. 第8回東京国際映画祭 (яп.). Сайт Кінафестываль у Токіа. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2012. Праверана 18 чэрвеня 2012.
  6. 1995 Award Winners (англ.). Сайт Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША. Праверана 13 снежня 2021.
  7. Jami Bernard. 'Vegas' hits the N.Y. jackpot; Nicolas Cage, Jennifer Jason Leigh and even 'Babe' the pig are the best of '95, say film critics (англ.). Сайт газеты «New York Daily News[en]» (15 снежня 1995). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2022. Праверана 13 снежня 2021.
  8. Janet Maslin. Leaving Las Vegas' Is Voted Best Film by Critics Circle (англ.). Сайт газеты «The New York Times» (15 снежня 1995). Праверана 13 снежня 2021.
  9. 21st Annual Los Angeles Film Critics Association Awards (англ.). Сайт Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса. Праверана 13 снежня 2021.
  10. Susan King. ‘Las Vegas’ Glitters for L.A. Film Critics : Movies: Group gives downbeat drama four awards, including best picture and best actor and actress. (англ.). Сайт газеты «Los Angeles Times» (17 снежня 1995). Праверана 13 снежня 2021.
  11. BSFC Winners 1990s (англ.). Сайт Таварыства кінакрытыкаў Бостана[en]. Праверана 13 снежня 2021.
  12. The Society of Texas Film Critics 1995 Awards (англ.). Сайт газеты «The Austin Chronicle[en]» (5 студзеня 1996). Праверана 16 снежня 2021.
  13. ACCA 1995 (англ.). Сайт Супольнасці ланцуга прэмій. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2017.
  14. Past Awards — National Society of Film Critics (англ.). Сайт Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША. Праверана 13 снежня 2021.
  15. Stephen Holden. Babe' Is Chosen as Best Film By National Society of Critics (англ.). Сайт газеты «The New York Times» (4 студзеня 1996). Праверана 13 снежня 2021.
  16. Winners & Nominees 1996 (англ.)(недаступная спасылка). Сайт прэміі «Залаты глобус». Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2017. Праверана 13 снежня 2021.
  17. The 1st Critics' Choice Movie Awards Winners and Nominees. Сайт Асацыяцыі кінакрытыкаў вяшчання[en]. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2012. Праверана 3 верасня 2012.
  18. The 2nd Annual Screen Actors Guild Awards (англ.). Сайт Прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША. Праверана 14 снежня 2021.
  19. Scott Collins. Cage, Sarandon Capture Top Screen Actor Awards (англ.). Сайт газеты «Los Angeles Times» (26 лютага 1996). Праверана 14 снежня 2021.
  20. La Cérémonie des César 1996 (фр.). Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Праверана 14 снежня 2021.
  21. Chicago Film Critics Awards - 1988-97 (англ.). Сайт Асацыяцыі кінакрытыкаў Чыкага[en]. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2016.
  22. Mark Caro. Chicago Film Critics Don't Run With Pack (англ.). Сайт газеты «Chicago Tribune» (12 сакавіка 1996). Праверана 13 снежня 2021.
  23. Gary Dretzka. Independent Spirits Give Awards All Own (англ.). Сайт газеты «Chicago Tribune» (25 сакавіка 1996). Праверана 13 снежня 2021.
  24. Elaine Dutka. ‘Leaving Las Vegas’ Arrives in Big Way at Spirit Awards (англ.). Сайт газеты «Los Angeles Times» (25 сакавіка 1996). Праверана 13 снежня 2021.
  25. The 68th Academy Awards — 1996 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 13 снежня 2021.
  26. 1996, 2nd Annual Awards (англ.). Сайт прэміі «Хлатрудзіс[fr]». Праверана 14 снежня 2021.
  27. Los Sant Jordi de cine premiana Ken Loach y Michael Radfor // La Vanguardia[en]. — 30 enero 1996. — P. 39.
  28. Film in 1996 (англ.). Сайт прэміі «BAFTA». Праверана 13 снежня 2021.
  29. Past Winners — 1996. Сайт часопіса «Empire». Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2015. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  30. Past Saturn Awards (англ.). Сайт прэміі «Сатурн». Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2014. Праверана 19 ліпеня 2014.
  31. 1996 Artios Awards (англ.). Сайт Амерыканскага таварыства спецыялістаў па кастынгу[en]. Праверана 4 студзеня 2022.
  32. Winners — 1995 (англ.). Сайт Асацыяцыі кінакрытыкаў Паўднёвага ўсходу ЗША[en]. Праверана 4 студзеня 2022.
  33. Category List – Best Motion Picture (англ.). Сайт Асацыяцыі дэтэктыўных пісьменнікаў ЗША[en]. Праверана 24 сакавіка 2022.
  34. NAGRADE 14. SARAJEVO FILM FESTIVALA (англ.). Сайт Кінафестывалю ў Сараева[en]. Праверана 4 студзеня 2022.
  35. Film Hall of Fame: Productions (англ.). Сайт Анлайн-асацыяцыі кіно і тэлебачання[pt]. Праверана 13 снежня 2021.
  36. The 7th Annual 20/20 Nominees Honoring the Films of 1995 (англ.). Сайт прэміі «20/20» (9 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 16 лістапада 2020.
  37. 7th Annual 20/20 Award Winners (англ.). Сайт прэміі «20/20» (25 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2020. Праверана 5 снежня 2020.

Спасылкі правіць