Вясёлка звычайная

(Пасля перасылкі з Сраматнік звычайны)

Вясёлка звычайная[1], сраматнік звычайны[2], вясёлка смярдзючая[3] (Phallus impudicus) — грыб з класа базідыяміцэтаў (Basidiomycota), распаўсюджаны пераважна ў лясных масівах Еўропы. Мае моцны непрыемны пах. Гэтая асаблівасць, а таксама форма грыба адлюстроўваюцца ў таксанамічнай лацінскай назве віда Phallus impudicus (бел.: распутны пеніс). Своеасаблівы пах грыба — біялагічнае прыстасаванне ў мэтах распаўсюджвання віда. Сваім моцным пахам вясёлка звычайная прываблівае мух і гнаявікоў, якія разносяць споры і такім чынам спрыяюць яе размнажэнню.

Вясёлка звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phallus impudicus L. 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  146781
EOL  960816
MB  245934

Грыб таксама расце на могілках, паводле чаго склалася шмат народных павер'яў, звязаных з вясёлкай. Калі грыб прарастаў на магілах, лічылася што мярцвяк здзейсніў злачынства і праз грыб засцерагае ад падобных нядобрасумленных учынкаў. Адсюль паходзіць назва палец мярцвяка у некаторых народаў.

Апісанне правіць

Пладовае цела грыба спачатку замкнёнае белаватае або жаўтаватае, паўпадземнае яйкападобнае (т.зв. «чортава яйка»), 3—4 см у дыяметры, пакрытае шчыльнай белай абалонкай, пад якой размяшчаецца другая — зялёная, вельмі слізістая, так званае «земляное масла». З ростам грыба абалонкі разрываюцца, пладовае цела выцягваецца ў доўгую белую губчатую ножку з ячэістай верхняй часткай, пакрытай бураватай сліззю, якае выдае рэзкі пах падалі, у якой плаваюць споры, — гладкія, эліпсападобныя, светла-жаўтлява-бураватыя, 3,5—5×1,5—2 мкм[2].

Пладовыя целы з'яўляюцца паасобку ці групамі. Сезон з мая па кастрычнік.

Экалогія і распаўсюджванне правіць

Можа быць сапрафітам або ўтвараць мікарызу з дубам, букам, некаторымі хмызнякамі.

Споры распаўсюджваюцца мухамі і іншымі казуркамі, якія прыцягваюцца пахам грыба.

Сустракаецца паўсюдна, асабліва часта ў шыракалістых лясах, аддае перавагу багатым перагноем глебам. Распаўсюджаны ў Еўропе, на Каўказе, у Сібіры, на Далёкім Усходзе і Сярэдняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца зрэдку[2].

Выкарыстанне правіць

Грыб неядомы.

У народнай медыцыне выкарыстоўваліся водныя і спіртавыя настойкі са свежых або высушаных пладовых цел. Настойку на гарэлцы ўжывалі пры «болях у жываце», прамывалі ёю раны з дапамогай сраматніка лячылі падагру і нырачныя захворванні[4].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997
  2. а б в Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  3. Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 190. — 192 с. — 60 000 экз. (руск.)
  4. Николаева В. Г. Материалы к исследованию лекарственных растений народной медицины Белоруссии. Автореф. канд. дисс. Минск, 1964

Літаратура правіць

  • Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 180. — 192 с. — 60 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць