Стадыён
Стадыё́н (па-грэчаску: στάδιον, «рысталішча») — будынак для спартыўных мэт. Звычайна ўключае вялікае поле і месцы для гледачоў, размешчаныя прыступава вакол поля. Таксама часта ўтрымоўвае дадатковыя пляцоўкі і дапаможныя памяшканні для трэніроўкі і перапранання каманд. Стадыёны выкарыстоўваюцца не толькі для розных відаў спорту на адкрытым паветры (напрыклад, лёгкай атлетыкі і футбола), але таксама для канцэртаў і іншых мерапрыемстваў.
Першымі стадыёнамі былі будынкі ў Старажытнай Грэцыі для правядзення Алімпійскіх гульняў і іншых спартыўных спаборніцтваў. Самы стары вядомы стадыён знаходзіўся ў Алімпіі (Грэцыя). Спачатку стадыён выкарыстоўваўся толькі для змаганняў у бегу; адгэтуль пайшла практыка стандартызацыі памеру поля — 180—200 метраў (адзін стадый, што дало назву самому будынку).
Стадыёны сусветуПравіць
Стадыёны БеларусіПравіць
ФотагалерэяПравіць
Вонкавыя спасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стадыён
- World Stadiums
- Stadium Archive
- Супольнасць аб футбольных стадыёнах // Супольнасць в vk.com (руск.)