Гарадзея (стадыён)

Гарадзея — футбольны стадыён з натуральным пакрыццём у гарадскім пасёлку Гарадзея, Беларусь. Максімальная ўмяшчальнасць — 1625 гледачоў. З’яўляўся хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Гарадзея».

Стадыён «Гарадзея»
Былыя назвы «Цукравік»
Месцазнаходжанне  Беларусь,
Герб Гарадзеі Гарадзея, вул. Акцябрская, 15
Рэканструяваны 2016
Уладальнік Гарадзейскі цукровы камбінат
Хатняя каманда «Гарадзея»
Умяшчальнасць 1 625 месцаў
Памеры поля 105×68
Пакрыццё натуральнае
Map

Гісторыя правіць

Стадыён належыць спартыўна-аздараўленчаму комплексу ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» і першапачаткова называўся «Цукравік».

У 2011 годзе была праведзена рэканструкцыя адзінай трыбуны, якая змяшчала 1020 гледачоў.

Пасля выхаду «Гарадзеі» ў Вышэйшую лігу ў 2016 годзе кіраўніцтва камбіната прыняла рашэнне аб новай рэканструкцыі. Поле было пашырана, устаноўлены мачты асвятлення, пабудавана новая трыбуна. Умяшчальнасць стадыёна павялічылася да 1625 месцаў.

Цяпер стадыён мае дзве трыбуны, заходнюю і ўсходнюю, абсталяваны электронным табло, асвятленнем, прэс-ложай. Ёсць аўтамабільная паркоўка. Пакрыццё поля — натуральная трава.[1]

Зноскі

Спасылкі правіць