Лакаматыў (стадыён, Баранавічы)

«Лакаматыў» — шматфункцыянальны стадыён, размешчаны ў Баранавічах, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай футбольнага клуба «Баранавічы». Умяшчальнасць стадыёна складае 3850 чалавек.

Стадыён «Лакаматыў»
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь,
Герб Баранавічаў Баранавічы, вул. Леніна, 22
Пабудаваны 1944
Рэканструяваны 2007
Уладальнік Дзяржаўная ўстанова «Стадыён "Лакаматыў"»
Хатняя каманда «Баранавічы»
Умяшчальнасць 3 850 месца
Пакрыццё натуральнае
Map

Размешчаны ў квартале паміж вуліц Леніна, Войкава, Баранава, па адрасе вул. Леніна, 22[1]. З’яўляецца юрыдычнай асобай, мае асобны банкаўскі рахунак, пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і сваёй назвай, штампы, бланкі і г.д.

Кірункі дзейнасці правіць

Асноўнай дзейнасцю ўстановы з’яўляюцца:

  • прадстаўленне пляцовак для спартыўна-масавых мерапрыемстваў;
  • прадстаўленне пляцовак для культурна-забаўляльных мерапрыемстваў;
  • іншая дзейнасць адпачынку і забаў.

Структура правіць

 
Галоўная трыбуна стадыёна

На тэрыторыі стадыёна есць:

  1. Футбольнае міні поле са штучным травяным пакрыццём;
  2. Запасное ігравое поле для трэніровак па футболу, таксама для правядзення аматарскіх матчаў па футболе;
  3. Асноўнае футбольнае поле для правядзення таварыскіх матчаў, а таксама канцэртаў і спаборніцтваў[2].

Гісторыя правіць

Стадыён адкрыты ў 1944 годзе, у 2007 годзе быў рэканструяваны[3].

У ліпені 2020 года пачаты работы па рэканструкцыі стадыёна[4]. Па стане на жнівень 2021 года рэканструкцыя не завершаная.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Звесткі на сайце dream-land.by Архівавана 17 жніўня 2016.
  2. Звесткі на сайце infocom.by Архівавана 14 кастрычніка 2016.
  3. Профіль стадыёна на сайце АБФФ Архівавана 7 ліпеня 2017.
  4. Фотофакт. Началась реконструкция стадиона «Локомотив» в Барановичах (руск.)(недаступная спасылка). Наш край (14 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2021. Праверана 14 жніўня 2021.