Адкрыць галоўнае меню

Юнацтва (стадыён, Слонім)

(Пасля перасылкі з Стадыён «Юнацтва», Слонім)

«Юнацтва» — стадыён у горадзе Слоніме (Беларусь). У наш час з'яўляецца хатняй арэнай ФК «Слонім». Стадыён мае дзве трыбуны, агульнай умяшчальнасцю 2220 месцаў. Цэнтральная частка галоўнай трыбуны абсталявана падстрэшкам, маюцца віп-зона і дзве каментатарскія кабінкі. Футбольнае поле з травяным пакрыццём ахопліваюць бегавыя дарожкі. На стадыёне маецца электроннае табло, а таксама стэнд для вядзення трансляцый. На стадыёне штогод праводзяцца масавыя святы.

Юнацтва
Стадион Юность (Слоним).jpg
Месцазнаходжанне Слонім, Беларусь
Хатняя каманда ФК «Слонім»
Умяшчальнасць 2220 месцаў