Стадыён ФК «Мінск»
футбольны стадыён у Мінску
Стадыён ФК «Мінск» — шматфункцыянальны стадыён у Мінску, Беларусь. З'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Мінск».
Стадыён ФК «Мінск» | |
---|---|
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск |
Пабудаваны | 2015 |
Адкрыты | 7 мая 2015 |
Кошт узвядзення | 8 млн. $[1] |
Хатняя каманда | «Мінск» |
Умяшчальнасць | 3 000 месцаў |
Памеры поля | 105 x 68 м |
Пакрыццё | Штучны газон |
Пабудаваны на месцы былога стадыёна «Камвольшчык». Стадыён быў адкрыты 7 мая 2015 года. Арэна мае 2 трыбуны, якія абсталяваны казырком і ўмяшчаюць 3000 гледачоў[2]. Футбольнае поле са штучным пакрыццём і падагрэвам. Маецца штучнае асвятленне.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Інфармацыя пра стадыён на сайце ФК «Мінск» Архівавана 6 мая 2017.