Стайкі (Баранавіцкі раён)
Ста́йкі[1][2] (трансліт.: Stajki, руск.: Стайки) — вёска ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Насельніцтва 551 жыхар, 219 гаспадарак (2005).
Вёска
Стайкі
| ||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьРазмешчана за 23 км на паўночны ўсход ад горада Баранавічы, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск, за 225 км ад Брэста[3].
Гісторыя
правіцьНа пачатку XX стагоддзя маёнтак у Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, фальварак Чэрніхаўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Стайкаўскага сельсавета[4].
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 35 вяскоўцаў.
Да Стаек далучаны суседнія вёскі Ламаты, Зараўе, Некрашы.
З 16 ліпеня 1954 года да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Вольнаўскага сельсавета[5], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Мядзеневіцкага сельсавета[6].
Інфраструктура
правіцьПрацуюць калгасная сядзіба, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, ветэрынарны ўчастак, сярэдняя школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.
Насельніцтва
правіцьПомнікі гісторыі і культуры
правіць- Палацава-паркавы комплекс Лашкевічаў.
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну[3].
Ураджэнцы
правіць- Дзмітрый Арцыменя (1932—1993) — савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзеяч
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Госкартгеоцентр Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ РЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
- Стайкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 129. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіцьСтайкі (Баранавіцкі раён) на Вікісховішчы |
- Стайкі на Радзіме.орг
- Стайкі, Intex-press Архівавана 23 мая 2012.