Стайскі сельсавет (Лепельскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Ста́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Стаі.

Стайскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лепельскі раён
Уключае 44 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Стаі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 385
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Зацякляскага сельсавета (2 населеныя пункты: вёскі Вокана і Прудок)[1]. 9 ліпеня 1965 года ў склад сельсавета з Пышнянскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Зацякляссе, Мядзвёдаўка і Селішча)[2]. У 1972 годзе ў склад Заазерскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Стары Лепель і імя Чапаева)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Стайскага сельсавета 17 населеных пунктаў[4]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Домжарыцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бяседы, Верабкі, Вокана)[5]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заазерскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Будзяўцы, Ворань, Дзяньгубы, Заазер’е, Падлобныя, Стары Лепель і Юркоўшчына)[6], 10 кастрычніка 2013 года — тэрыторыя скасаванага Пышнянскага сельсавета (23 населеныя пункты: Антонаўка, Ассё, Вялікія Пышнагоры, Забалацце, Забор’е, Закаліўе, Заполле, Зароўе, Звязда, Клеўзы, Крыўкі, Крыўцы, Малыя Пышнагоры, Навасёлкі, Навіны, Поплаўкі, Пунішча, Пышна, Савін Дуб, Саламахі, Слабодка, Студзёнка і Убярцы)[7]. 31 кастрычніка 2016 года скасавана вёска Клеўзы[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 2273 чалавекі[9], з іх 94,4 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (44 населеныя пункты) — 2385 чалавек[11].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 49. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  8. Решение Лепельского районного Совета депутатов от 31 октября 2016 г. № 108 Об упразднении сельского населенного пункта Лепельского района Архівавана 8 жніўня 2021.
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.