Сталовічы
Стало́вічы[1] (трансліт.: Stalovičy, руск.: Столовичи) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 12 км на поўнач ад Баранавіч, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, на р. Смалянка. Праз аграгарадок праходзіць шаша Баранавічы—Навагрудак. Насельніцтва 639 жыхароў, 249 гаспадарак (2005); 758 жыхароў (2009).
Аграгарадок
Сталовічы
| ||||||||||||||||||||||||
У 1771 годзе каля мястэчка адбылася бітва між войскам Вялікага Княства Літоўскага (што падтрымала Барскую канфедэрацыю)[3] і войскам Расійскай імперыі.
ГісторыяПравіць
Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць
Упершыню Сталовічы (Стваловічы) згадваюцца ў XIV ст.[4] як дзяржаўнае ўладанне. У 1-й палове XV ст. вялікі князь Вітаўт перадаў вёску Няміру Разановічу, што сваім прывілеем ад 2 лістапада 1449 г. пацвердзіў вялікі князь Казімір. Дачка Разановіча Марыя Няміраўна пабралася шлюбам з намеснікам брацлаўскім князем Міхаілам Васільевічам Чартарыйскім[5].
У XVI ст. Сталовічы атрымалі статус мястэчка. Мясцовасць уваходзіла ў склад Новагародскага павета і належала Мікалаю Радзівілу «Сіротку», які збудаваў тут драўляную капліцу. Яго сын Жыгімонт Караль у 1609 г. заснаваў Сталовіцкую камандорыя Мальтыйскага ордэна, збудаваў драўляны касцёл. У 1639 г. на яго месцы ўзвялі мураваную капліцу. Мураваны касцёл пачалі будаваць у 1736 г.
У часы Барскай канфедэрацыі ў 1771 г. пад Сталовічамі адбылася буйная бітва, у якой рускія пад камандаю Суворава разбілі войскі Рэчы Паспалітай на чале з гетманам вялікім М. К. Агінскім. У памяць пра яе ў мястэчку паставілі валун з надпісамі па-беларуску і па-польску: «12 IX 1771 тут адбылася бітва канфедэратаў гетмана М. К. Агінскага з войскамі А. Суворава», «Pokoj ich duszom». У 1793 г. паселішча атрымала статус горада і зрабілася цэнтрам павета.
Пад уладай Расійскай імперыіПравіць
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сталовічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Навагрудскага павета Слонімскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. З 1797 г. ў Літоўскай, з 1801 г. ў Гродзенскай губерні. Тут працавалі пошта, карчма, знаходзіўся ваенны гарнізон. У 1814—1815 гг. у вайсковай часці служыў будучы дзекабрыст К. Ф. Рылееў.
З 1842 г. ў Мінскай губерні. Станам на 1867 г. у мястэчку працавалі народнае вучылішча, касцёл, царква, адбываліся 2 кірмашы на год. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1868 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. у 1879 годзе яе прыход налічваў каля 3 тыс. вернікаў (пісьменнымі былі толькі 10 %). Царква мела каля 130 дзесяцін зямлі, у тым ліку 75 дзесяцін ворыва.
Паводле перапісу 1897 г. дзейнічалі народнае вучылішча, 13 крам, царква, валасное праўленне, адбываліся 2 кірмашы на год.
Найноўшы часПравіць
У 1900 г. дзейнічалі валасное праўленне, народнае вучылішча, З млыны, 2 царквы, 2 малітоўныя дамы, карчма, некалькі крам. На пачатку XX ст. побач з мястэчкам знаходзіўся маёнтак Сталовічы.
Станам на 1900 г. у Сталовічах было 100 двароў, валасная ўправа, народнае вучылішча, 3 млыны, 2 праваслаўныя царквы, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, карчма, некалькі крамаў; рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. У пачатку XX ст. — 95 двароў; побач з мястэчкам знаходзіўся аднайменны маёнтак (1 двор).
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сталовічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з мястэчкам размяшчаўся аднайменны фальварак (3 дамы).
У 1939 г. Сталовічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. сталі цэнтрам сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 гг. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 12 вяскоўцаў.
З 8 студзеня 1954 г. ў Брэсцкай вобласці, з 8 красавіка 1957 г. ў Баранавіцкім раёне.
- Даўнія выявы мястэчка
Касцёл па мураўёўскай перабудове
Панарама, 1899
Панарама, 1916
НасельніцтваПравіць
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 639 жыхароў, 249 гаспадарак.
ІнфраструктураПравіць
У Сталовічах працуюцьвыканкам сельсавета, калгасная сядзіба, механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, млын, Дом быту, сталовая, клуб, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячыя яслі-сад, З магазіны. Да 1953 годзе існавала школа, пераведзеная пазней у пасёлак Акцябрскі, за 1,5 км ад Сталовічаў.
СлавутасціПравіць
- Касцёл Св. Яна Хрысціцеля (1740—1746; цяпер Свята-Аляксандра-Неўская царква, БЭМП) — адзіны ў Беларусі храм Мальтыйскага ордэна, помнік архітэктуры віленскага барока; архітэктары — Іосіф Фантана і Ян Глаўбіц — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000066
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1907—1911) — помнік архітэктуры неаготыкі
- Валун з надпісам «12 IX 1771 тут адбылася бiтва канфедэратаў гетмана М.К.Агiнскага з войскамi А.Суворава. Pokoj ich duszom» у гонар бітвы пад Сталовічамі
- Брацкая магіла партызан
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
У Сталовічах таксама знаходзіцца млын, збудаваны ў пачатку XX ст.
Славутыя землякіПравіць
- Карнель Пялікша (1823—1872) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
- ↑ Сталавіцкая бітва 1771 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2 : Кадэцкі корпус—Яцкевіч / Рэдкал. : Г.П Пашкоў, (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-ое выд. — Мінск : БелЭн, 2007. — 688с. : іл. ISBN 978-985-11-0393-1 — Старонкі 623—624.
- ↑ Анатоль Валахановіч. Сталавічы //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 396.
- ↑ Васіль Дубейка. Нашы вёскі // «Наш край», 4 жніўня 1993.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
- ↑ Stołowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 364.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна. — Мн., БЕЛТА, 2000.
ЛітаратураПравіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна. — Мн., БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. ISBN 985-6302-28-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Stołowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 364—365.
СпасылкіПравіць
Сталовічы на Вікісховішчы |
- Сталовічы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- г. п. Сталовічы на Radzima.org