Стальбоўшчынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Стальбо́ўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Стальбоўшчына.

Стальбоўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Уздзенскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Стальбоўшчына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Стальбоўшчынскі (Стальбоўскі) сельсавет у складзе Уздзенскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уздзенскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. 4 лютага 1939 года ў склад Негарэльскага сельсавета Дзяржынскага раёна перададзены вёска Прусінава, пасёлкі Ніва і Пухаўшчына[1]. 21 кастрычніка 1940 года ў склад сельсавета з Негарэльскага сельсавета Дзяржынскага раёна вернута вёска Прусінава[2]. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Магільненскага сельсавета[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 4 февраля 1939 г. Об образовании Дзержинского района в Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 21 октября 1940 г. О перечислении дер. Прусиново, Негорельского сельсовета, Дзержинского района, в Стальбовщинский сельсовет, Уздзенского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.