Стальны пакт
Германа-італьянскі дагавор аб саюзе і дружбе (дата падпісання — 22 мая 1939 г., месца падпісання — Берлін; іншае найменне «Стальны пакт»; назва была прызвана паказаць непарушнасць саюза Германіі Гітлера і Італіі Мусаліні) — міжнародны дагавор (пакт), падпісаны Германіяй і Італіяй з мэтай яшчэ раз пацвердзіць дзеянне палажэнняў Антыкамінтэрнаўскага Пакта і двухбакова агаварыць узаемныя саюзніцкія абавязацельствы. Ён утрымліваў абавязацельствы бакоў аб узаемадапамозе і саюзе ў выпадку ваенных дзеянняў з любой трэцяй краінай, дамоўленасці аб шырокім супрацоўніцтве ў ваеннай і эканамічнай сферах. «Стальны пакт» стаў адпраўным пунктам утварэння ваенна-палітычнага блока Германіі і Італіі напярэдадні пачала Другой сусветнай вайны.
Дагавор быў падпісаны міністрамі замежных спраў: Іаахімам фон Рыбентропам і Галеаца Чыяна.
Спасылкі
правіць- Тэкст пакта Архівавана 20 ліпеня 2011. (англ.)
- Тэкст пакта (руск.)
- Уводзіны (руск.)