Браціслава
Бра́ціслава (славацк.: Bratislava) — горад, сталіца Славакіі. Буйнейшы горад краіны. Колькасць насельніцтва — 425 тыс. чал. (2005).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфічнае становішча
правіцьБраціслава размешчана на высокім левым беразе Дуная (невялікая частка раёнаў на правым беразе), у перадгор'ях Малых Карпат, у асяроддзі лесапаркавай зоны. Горад непасрэдна прылягае да межаў з Аўстрыяй (да 21 снежня 2007 года існавалі памежныя пераходы Петржалка-Берг і Яраўцы-Кітзэе) і Венгрыяй (да 21 снежня 2007 года існаваў памежны пераход Русаўцы-Райка).
Браціслава з'яўляецца адзінай сталіцай свету, якая непасрэдна мяжуе з дзвюма іншымі дзяржавамі. Браціслаўская вуліца Копчанская пераходзіць у вуліцу Альтэ-Нордзюд-Ландэсштрасэ суседняй аўстрыйскай вёскі Кітзэе, а Венская дарога пераходзіць у Прэсбург-штрасэ, якая праходзіць праз аўстрыйскую камуну Вольфсталь. Да 1936 года з Браціславы ў Вену можна было даехаць на гарадскім трамваі.
Назва
правіцьДа 1919 года горад называўся Прэ́шпарак (Prešporok, Prešporek). Нямецкая назва: Pressburg (Прэ́сбург), венг.: Pozsony (По́жань). У Сярэднявеччы горад называўся лац.: Posonium, лац.: Istropolis (Істрапо́ліс).
Гісторыя
правіцьУ II ст. да н.э. тут было старажытнае паселішча кельтаў. У I ст. — рымскі ваенны лагер. У V ст. на тэрыторыі сучаснай Браціславы з'явіліся славянскія плямёны. У X ст. Браціслава згадваецца як крэпасць Вялікамараўскай дзяржавы. У 907 годзе каля сцен горада венгры разграмілі чэшскае войска і Браціслава ўвайшла ў склад Венгерскага каралеўства пад назвай Пажонь. У XIII ст. атрымала статус свабоднага каралеўскага горада. Пачалася актыўная нямецкая каланізацыя, і ў горада з'явілася новая назва — Прэсбург. У 1541—1784 гадах горад — сталіца Венгерскага каралеўства, рэзідэнцыя караля і архібіскупа. У 1541—1848 гадах у Браціславе праводзіліся паседжанні венгерскага дзяржаўнага сходу і каранаванне каралёў. У 1805 годзе паблізу Прэсбурга адбылася Аўстэрліцкая бітва, у якой Напалеон I разбіў войскі Аўстрыі і Расіі. Тут быў заключаны Прэсбургскі мір паміж Францыяй і Аўстрыяй (1805). Са студзеня 1919 года Браціслава — сталіца Славакіі ў складзе Чэхаславацкай рэспублікі. У 1939—1945 гадах — сталіца Славацкай дзяржавы. З 1993 года Браціслава — сталіца незалежнай Славацкай Рэспублікі.
Клімат
правіцьКлімат — кантынентальны, сярэднегадавая тэмпература +10,5 °C, сярэднегадавая колькасць ападкаў — 565 мм. Сярэдняя тэмпература студзеня — прыблізна −0,4 °C, а сярэдняя тэмпература ліпеня — 21,3 °C. Зімовы перыяд халодны і вільготны са снежным покрывам. Лета цёплае, часта з моцнымі ветрамі.
Клімат Браціславы (норма 1981-2010) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 19,8 | 19,1 | 25,0 | 30,3 | 33,4 | 36,3 | 38,2 | 39,3 | 34,0 | 30,0 | 21,3 | 17,9 | 39,3 |
Сярэдні максімум, °C | 2,7 | 5,1 | 10,3 | 16,7 | 21,8 | 24,9 | 27,5 | 27,0 | 21,7 | 15,6 | 8,2 | 3,3 | 15,4 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −0,4 | 1,2 | 5,5 | 11,0 | 16,0 | 19,1 | 21,3 | 20,7 | 15,9 | 10,4 | 4,9 | 0,7 | 10,5 |
Сярэдні мінімум, °C | −3,4 | −2,3 | 1,3 | 5,4 | 10,2 | 13,4 | 15,4 | 15,0 | 11,0 | 6,1 | 1,8 | −1,9 | 6,0 |
Абсалютны мінімум, °C | −24,6 | −20 | −15,1 | −4,4 | −2 | 3,0 | 7,0 | 5,0 | −2 | −8 | −12 | −20 | −24,6 |
Норма ападкаў, мм | 39 | 37 | 38 | 34 | 55 | 57 | 53 | 59 | 55 | 38 | 54 | 46 | 565 |
Крыніца: Надвор'е і клімат |
Адукацыя і навука
правіць- Універсітэт Каменскага ў Браціславе
- Славацкі тэхналагічны ўніверсітэт у Браціславе
- Славацкі медыцынскі ўніверсітэт у Браціславе
- Эканамічны ўніверсітэт у Браціславе
- Браціслаўская міжнародная школа ліберальных студый
- Вышэйшая школа выканальніцкага мастацтва ў Браціславе
- Вышэйшая школа выяўленчых мастацтваў ў Браціславе
- Вышэйшая школа аховы здароўя і сацыяльнай працы Святой Лізаветы у Браціславе
- Вышэйшая школа эканомікі і менеджменту ў дзяржаўным кіраванні ў Браціславе
- Паліцэйская акадэмія ў Браціславе
Славутасці
правіць- Браціслаўскі замак
- Браціслаўскі заапарк
- Дзевінскі замак
- Істрапалітанская акадэмія
- Маўзалей Хатама Софера
- Міхальская брама
- Мост Апалон
- Нацыянальны тэатр Славакіі
- Новы мост
- Рыбацкая брама
- Сабор Святога Марціна
- Старая ратуша
- Францысканская царква
- Царква Святой Елізаветы, або «Блакітная царква» (1907—1913) у стылі мадэрн, адно з найбольш знакамітых збудаванняў венгерскага архітэктара Эдзёна Лехнера.
- Царква Святога Мікалая (1661) у стылі барока, раней — каталіцкая, цяпер належыць Чэхаславацкай аўтакефальнай праваслаўнай царкве
- Капліца святога Якава — асуарый і руіны самага старога сярэднявечнага рэлігійнага будынка Браціславы.
Гарады-пабрацімы
правіцьГл. таксама
правіцьВядомыя асобы
правіць- Ціт Земан (1915—1969) — святар і мучанік.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Браціслава