Станок
Станок (тэхніка) — машына для апрацоўкі матэрыялаў у розных вытворчасцях. Для апрацоўкі металаў выкарыстоўваюць металарэзныя станкі, у тэкстыльнай вытворчасці — ткацкія станкі, механічную апрацоўку драўніны выконваюць на дрэварэзальных станках.
Ёсць станкі для апрацоўкі каменю (дыскавыя, рамныя, канатныя станкі ў каменаапрацоўцы), платмас і інш.
Часам станком называюць таксама падтрымнае прыстасаванне (напрыклад, для замацавання гарматы, кулямёта, калясачнага кузава), прыстасаванне для чарцёжных і фатаграфавальных работ.
Станок (мастацтва) — 1) у скульптуры — прыстасаванне для работы скульптара; стол на 3-4 ножках (вышыню можна мяняць) з круглым або квадратным шчытом, які верціцца на вертыкальнай восі або роліках. 2) у жывапісе — сінонім мальберта.
Спіс значэнняў слова або словазлучэння са спасылкамі на адпаведныя артыкулы. Калі вы трапілі сюды з іншага артыкула Вікіпедыі, можаце вярнуцца і ўдакладніць спасылку, каб яна вяла да пэўнага артыкула. |