Альшэўская (станцыя метро)

запланаваная станцыя Мінскага метрапалітэна
(Пасля перасылкі з Станцыя метро Альшэўская)

«Альшэўская» (трансліт: Aĺšeŭskaja, руск.: Ольшевская) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліцы Альшэўскага і праспекта Пушкіна, паміж станцыямі «Цівалі» і «Вяснянка».

«Альшэўская»
Ольшевская
Мінскі метрапалітэн
Раён Фрунзенскі
Чацвёртая лінія
Цівалі
Альшэўская
Вяснянка
Старавіленскі шлях
Кіеўскі сквер
Максіма Багдановіча
Політэхнічная
Друкарская
Батанічны сад
Сляпянка
Даўгабродская
Серабранка
Козырава
Праспект Міру
Лакаматыўная
Берасцейская
Тучынка

На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Альшэўскага» (руск.: Ольшевского)[1]. У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Альшэўская»[2], па назве знесенай у 1960-я гады вёскі Альшэва.

18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Альшэўская»[3].

Зноскі