Берасцейская (станцыя метро, Кіеў)

станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі

Берасцейская (укр.: Бересте́йська, вымаўленне ) — 12-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Ніўкі» і «Шуляўская».

«Берасцейская»
укр.: Берестейська
Святошынска-Броварская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 5 лістапада 1971 года
Ранейшыя назвы Кастрычніцкая
Раён Шаўчэнкаўскі
Акруга Грушкі
Тып калона, дробнага залажэння
Тып платформаў астраўная
Форма платформаў простая
Даўжыня платформаў, м 100,0 м
Шырыня платформаў, м 10 м
Архітэктары Boris Iwanowitsch Prijmak[d], Ihor Maslenkov[d], Voldemar Bogdanovskiy[d] і Tamara Tselikovska[d]
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Лагернай, Дзегтяроўскай, Міколы Васіленка, праспекта Перамогі
Час адкрыцця 05:39
Код станцыі 114
Суседнія станцыі Шуляўская і Ніўкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Святошынска-Броварская лінія
ЦЧ «Навабелычы»
Навабілычы 
Акадэмістэчка
Жытомырска
Святошын 
Ныўкы
Гаванскі шляхаправод
Берасцейская 
Шуляўска
Політэхнічны інстытут
Вакзальна      
Унівэрсытэт
Тэатральна 
Хрэшчатык 
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Службовая галінка да Клоўскай
Арсенальна
Дніпро
Мост Метро праз р. Дняпро
Гідрапарк
Русанаўскі мост
Лівабэрэжна   
Шляхаправод над чыгункай
ЦЧ-1 «Дарныця»
Дарныця
Чэрнігіўска
Лісова

Была адкрыта 5 лістапада 1971.

Гісторыя правіць

Адкрыта 5 лістапада 1971 года пад назвай «Кастрычніцкая». Пазней выкарыстоўвалася ўкраінізаваная назва «Жовтневая». Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года, паходзіць ад украінскамоўнай назвы Брэста (укр.: Берестя), а таксама ад Брэст-Літоўскага праспекта (зараз — праспект Перамогі), дзе знаходзіцца станцыя.

У пачатку 1970-х гадоў у савецкай архітэктуры яшчэ дамінавала ідэя аб пазбаўленні збудаванняў «архітэктурных празмернасцяў», таму станцыя была пабудавана па тыпавым праекце са зборных жалезабетонных элементаў. Аднак шэраг архітэктурных прыёмаў дазволіў зрабіць вобраз больш выразным, чаму, у тым ліку, дапамог перапад аб’ёмаў цэнтральнай залы і касавага вестыбюля.

Апісанне правіць

Станцыя дробнага залажэння. Мае падземную залу з пасадачнай платформай астраўнога тыпу. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Зала станцыі злучана з падземным вестыбюлем лесвіцай на спуск і двухстужачным эскалатарам, які працуе на ўздым.

Калоны пакрытыя профілямі і панэлямі з нержавеючай сталі. Пластыка шляхавых сцен з дэкаратыўнымі рашоткамі і падшыўная столь па цэнтры платформы сведчаць пра тое, што часы аскетызму ў архітэктуры праходзяць. Тарэц цэнтральнай залы станцыі абліцаваны чырвона-карычневым мармурам. Да пачатку 1990-х гадоў там размяшчаліся каваны барэльеф і фраза У. І. Леніна «Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эру сусветнай гісторыі…»[1].

Наземны вестыбюль адсутнічае, уваход у падземны вестыбюль сумешчаны з пешаходнымі пераходамі, якія выходзяць на абодвух баках праспекта Перамогі. Сцены і калоны падземнага пераходу і вестыбюля абліцаваныя плітамі з белага паліраванага мармуру.

Улетку 2015 года ў афармленні станцыі была дэмантаваная камуністычная сімволіка[2].

Рэжым працы правіць

Адкрыццё — 5:39, закрыццё — 00:11.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 5:44
  • ст. «Акадэмгарадок» — 6:05

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 0:13
  • ст. «Акадэмгарадок» — 0:34

Фотаздымкі правіць

Зноскі

  1. Моцар Т. Переконлива сила простоти // Київськая правда. — 1973. — № 37. (укр.)
  2. Метрапалітэн выконвае рашэнне пра замену камуністычнай сімволікі Архівавана 21 чэрвеня 2016. // Афіцыйны сайт Кіеўскага метрапалітэна. — 2015. — 16 ліпеня. (укр.)

Спасылкі правіць