Адкрыць галоўнае меню

Малінаўка (станцыя метро)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь
(Пасля перасылкі з Станцыя метро Малінаўка)

Малінаўка (трансліт.: Malinaŭka) — канцавая станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна, знаходзіцца на перакрыжаванні прасп. Дзяржынскага, вул. Ясеніна і вул. Яна Чачота, ля мікрараёнаў Малінаўка і Брылевічы. Адкрыццё адбылося 3 чэрвеня 2014 года.

«Малінаўка»
Maxim Piatrul Malinovka 2014.jpg
Дата адкрыцця: 3 чэрвеня 2014[1]
Код станцыі: 110
Суседнія станцыі: Пятроўшчына
Commons-logo.svg Малінаўка на Вікісховішчы
Маскоўская лінія
Смаленская
Уручча
Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Грушаўка
Міхалова
Пятроўшчына
Малінаўка
Шчомысліца

Будаўніцтва станцыі пачалося ў 2010 годзе. Архітэктар — Уладзімір Целяпнёў, скульптар — Максім Пятруль.

Будаўніцтва перагонных тунэляў ад станцыі «Пятроўшчына» да перасячэння з вуліцай Касманаўтаў вялося закрытым спосабам, ад скрыжавання з вуліцай Касманаўтаў да станцыі «Малінаўка» — адкрытым спосабам.

ДызайнПравіць

Беларускі скульптар Максім Пятруль з’яўляецца аўтарам твораў візуальнага мастацтва, інтэграваных у грамадскую прастору станцыі Малінаўка, спраектаванай архітэктарам Уладзімірам Целяпнёвым. На гэтай станцыі ажыццяўляецца ўкараненне твораў мастацтва М. Петруля, а сама станцыя набыла экспазіцыйную функцыю, становячыся выставачнай пляцоўкай, альтэрнатыўнай традыцыйным выставачным прасторам — музеям, галерэям і арт-цэнтрам. Асноўнай задачай твораў з’яўляецца не столькі дэкаратыўная функцыя, колькі рэпрэзентатыўная — прадстаўленне саміх сябе ў якасці завершаных мастацкіх твораў «візуальнага мастацтва для грамадскіх прастор» [2].

ГалерэяПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць