Маскоўская (станцыя метро, Мінск)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь

Маскоўская (трансліт.: Maskoŭskaja) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Знаходзіцца паміж станцыямі «Усход» і «Парк Чалюскінцаў». Пабудавана па праекце архітэктараў Л. Пагарэлава, Л. Кустовай, Ю. Івахнішыным, мастакоў У. Стальмашонка і В. Даўгалы[2]. Адкрыта 30 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро.

«Маскоўская»
руск.: Московская
Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Maskousk 19.jpg
Цэнтральная зала
Дата адкрыцця 30 чэрвеня 1984
Праектная назва Валгаградская
Раён Першамайскі
Тып калонная трохпралётная дробнага залажэння
Глыбіня залажэння, м 7,9
Колькасць платформаў 1
Тып платформы астраўная
Форма платформы прамая
Даўжыня платформы, м 102
Шырыня платформы, м 10
Архітэктары Леў Мікалаевіч Пагарэлаў, Ларыса Аляксандраўна Кустова і Юрый Мікалаевіч Івахнішын[1]
Мастакі Юрый Мікалаевіч Івахнішын, Уладзімір Іванавіч Стальмашонак і Валерый Цімафеевіч Даўгала
Выхад да вуліц праспект Незалежнасці, вуліца Макаёнка, Валгаградская вуліца
Наземны транспарт А: 13, 25, 34, 35, 37, 64, 80, 91, 95, 100, 113с, 115э, 145с, 165
Час адкрыцця 5:43
Час закрыцця 2:08
Код станцыі 121
Суседнія станцыі Усход і Парк Чалюскінцаў
Commons-logo.svg Маскоўская на Вікісховішчы
Станцыя метро «Маскоўская» на паштовай марцы Беларусі.
Маскоўская лінія
Смаленская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Уручча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Грушаўка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Міхалова
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Пятроўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Малінаўка
Шчомысліца

Гісторыя назвыПравіць

Станцыя знаходзіцца побач з Валгаградскай вуліцай. Першапачаткова яе таксама меркавалася назваць «Валгаградская»[3]. Але ў пачатку 1980-х гадоў ва ўлад Мінска з’явіўся праект пераназвання часткі Ленінскага праспекта, якая пачынаецца ад Валгаградскай вуліцы, у Маскоўскі праспект, і новая станцыя метро атрымала назву «Маскоўская». Парадокс складаецца ў тым, што праспект у выніку пераназываць так і не сталі, і, такім чынам, станцыя носіць назву неіснуючай магістралі[крыніца?].

АрхітэктураПравіць

Станцыя калоннага тыпу, выканана са зборных жалезабетонных канструкцый. Тэма афармлення станцыі «Масква — сталіца Саюза СССР» раскрываецца архітэктурнымі сродкамі ў сінтэзе з манументальна-дэкаратыўным мастацтвам. Колеравая гама заснавана на кантрасце чырвонага, белага і залацістага. Тарцовая сцяна над уваходам у перонную залу ўпрыгожана пано з выявай крамлёўскіх курантаў. Пано на 2 пуцявых сценах з выявай гістарычна-архітэктурных помнікаў Масквы выканана ў тэхніцы фларэнційскай мазаікі. Сцены і калоны вестыбюля і пероннай залы абліцаваны белым мармурам. Калоны, цягі, элементы падвеснай столі аформлены паліраванай латунню[2]. Падлога станцыі абліцавана цёмна-чырвоным паліраваным гранітам са светла-шэрым геаметрычным малюнкам.

ФотагалерэяПравіць

Зноскі

  1. http://metropoliten.by/sxema-linii/53/216/ Праверана 13 кастрычніка 2020.
  2. 2,0 2,1 Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. Блищ, Д. Интересные факты // 7 дней : газета. — 2003. — № 35. — С. 23.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць