Праспект Міру (станцыя метро, Мінск)

(Пасля перасылкі з Станцыя метро Мінск-Мір)

«Праспект Міру» (трансліт.: Praspiekt Miru, руск.: Проспект Мира) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліц Праектуемай № 3 і Жукоўскага, паміж станцыямі «Козырава» і «Лакаматыўная». Стане перасадачнай станцыяй на «Аэрадромную» лініі Зялёны Луг.

«Праспект Міру»
Мінскі метрапалітэн
Меркаваная
дата адкрыцця:
2030
Праектная назва Мінск-Мір
Праекты пераназвання Мiжнародная
Пераходы на станцыі «Аэрадромная» (будуецца)
Чацвёртая лінія
Цівалі
Альшэўская
Вяснянка
Старавіленскі шлях
Кіеўскі сквер
Максіма Багдановіча
Політэхнічная
Друкарская
Батанічны сад
Сляпянка
Даўгабродская
Серабранка
Козырава
Праспект Міру
Лакаматыўная
Берасцейская
Тучынка

На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна была пазначана як «Мінск-Мір»[1]. У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана гэтую ж назву[2], па назве раёна Мінск-Мір, які плануецца ўзвесці на тэрыторыі былога аэрапорта Мінск-1. У час галасавання была адзначана накрутка галасоў за гэтую назву[3].

18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Праспект Міру»[4], па назва праектуемай вуліцы ў раёне Мінск-Мір[5].

Зноскі