Політэхнічны інстытут (станцыя метро)

станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі

Політэхнічны інстытут (укр.: Політехні́чний інститу́т, вымаўленне ) — 6-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Шуляўская» і «Вакзальная».

«Політэхнічны інстытут»
укр.: Політехнічний інститут
Святошынска-Броварская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 5 лістапада 1963 года
Раён Саламянскі
Тып платформаў астраўная
Форма платформаў простая
Даўжыня платформаў, м 101,0 м
Шырыня платформаў, м 15,5 м
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Ванды Васілеўскай, Політэхнічнага завулка, праспекта Перамогі
Час адкрыцця 05:40
Код станцыі 116
Суседнія станцыі Вакзальная і Шуляўская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Святошынска-Броварская лінія
ЦЧ «Навабелычы»
Навабілычы 
Акадэмістэчка
Жытомырска
Святошын 
Ныўкы
Гаванскі шляхаправод
Берасцейская 
Шуляўска
Політэхнічны інстытут
Вакзальна      
Унівэрсытэт
Тэатральна 
Хрэшчатык 
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Службовая галінка да Клоўскай
Арсенальна
Дніпро
Мост Метро праз р. Дняпро
Гідрапарк
Русанаўскі мост
Лівабэрэжна   
Шляхаправод над чыгункай
ЦЧ-1 «Дарныця»
Дарныця
Чэрнігіўска
Лісова

Гісторыя правіць

Адкрыта 5 лістапада 1963 года ў складзе другой пускавой чаргі. Назва станцыі выбрана па яе размяшчэнню побач з Кіеўскім політэхнічным інстытутам.

Апісанне правіць

Інтэр’ер станцыі адпавядае патрабаванням таго часу па барацьбе з «архітэктурнымі празмернасцямі», даволі стрыманы, мінімум мармуру, нават карнізы на пілонах адсутнічаюць. Але форма пілонаў пераклікаецца з тагачаснымі агульнымі тэндэнцыямі — навука, космас. Гэтую тэму падтрымлівае барэльеф пад назвай «У космас» на кантавой сцяне цэнтральнай залы.

Побач са станцыяй знаходзяцца Кіеўскі заапарк і медыцынскі інстытут. У пешаходнай даступнасці — станцыя хуткаснага трамвая «Політэхнічная».

Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Падземны вестыбюль злучаны з наземным трохстужачным аднамаршавым эскалатарам.

Станцыя мае выхад на скрыжаванне праспекта Перамогі, Політэхнічнага завулка і вуліцы Ванды Васілеўскай. Наземны вестыбюль размешчаны ў чатырохпавярховіку па праспекце Перамогі, 35, у якім размяшчаецца адміністрацыя метрапалітэна.

Абсталяванне правіць

Пілоны абліцаваныя жоўтым мармурам, звужаюцца да нізу і маюць вертыкальныя вентыляцыйныя рашоткі. Асвятленне цэнтральнай залы — закарнізнае; бакавыя залы асвятляюць светлавыя лініі, аформленыя папярочнымі шклянымі пласцінамі. У тарцы цэнтральнай залы — алегарычная барэльефная кампазіцыя, прысвечаная асваенню космасу — дзяўчына на фоне сярпа і молата. Лязо сярпа пераходзіць у трасу руху Спадарожніка-1, які ляціць да сонца.

Восенню 2015 года з барэльефа, у рамках працэсу дэкамунізацыі, быў дэмантаваны малюнак молата.

Рэжым працы правіць

Адкрыццё — 5:45, закрыццё — 00:14.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 5:49
  • ст. «Акадэмгарадок» — 6:00

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 0:18
  • ст. «Акадэмгарадок» — 0:29

Фотаздымкі правіць

Зноскі правіць

Спасылкі правіць