Плошча Украінскіх Герояў (станцыя метро)

станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі

«Плошча Украінскіх Герояў» (укр.: Площа Українських Героїв) — 22-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі між станцыямі Плошча Незалежнасці і Алімпійская. Адкрыта 19 снежня 1981 года. Станцыя мае адзін выхад, злучаны з падземным пераходам на Плошчы Украінскіх Герояў. Наземны вестыбюль адсутнічае.

«Плошча Украінскіх Герояў»
укр.: Площа Українських Героїв
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 19 снежня 1981 года
Раён Шаўчэнкаўскі
Тып пілонная, глыбокага залажэння
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 100
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Вялікай Васількоўскай, Льва Талстога, Пушкінскай
Пераходы на станцыі Станцыя метро Палац Спорту, Кіеў
Час адкрыцця 05:40
Код станцыі 218
Суседнія станцыі Станцыя метро Плошча Незалежнасці, Кіеў і Станцыя метро Алімпійская, Кіеў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Герояў Дняпра
Мінская
Абалонь
Пачайна 
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактова Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Украінскіх Герояў 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»

З’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Абалонска-Тэрэмкоўскай і Сырэцка-Пячэрскай лініямі.

Канструкцыя правіць

Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэдні і два залы з пасадкавымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой радамі праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Сярэдні зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужкавым аднамаршавым эскалатарам злучаны з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход пад плошчай Льва Талстога.

Абсталяванне правіць

Раней вобраз станцыі быў прысвечаны творчасці рускага пісьменніка Льва Талстога, зроблены стрымана, але выразна, з максімальным выкарыстаннем падземнай прасторы. Замест падкрэслення асобных элементаў, акцэнт зроблены на пластычнасці ўсёй канструкцыі і на эмацыйным уражанні ад аздобных матэрыялаў.

Абліцоўка белым мармурам пілонаў паўтарае лінію канструкцыі, якую падкрэслівае і замкнёная стужка з анадаванага пад бронзу алюмінію. Падлога выкладзена з чырвонага граніту. Бра і свяцільні, стылізаваныя пад падсвечнікі, ствараюць атмасферу першага балю Наташы Растовай. Кантавая частка, закрытая кратамі, падсвятлялася чырвоным святлом.

Перасадкі правіць

Станцыя з’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Сырэцка-Пячэрскай і Абалонска-Тэрэмкоўскай лініямі. Сярэднія залы станцый «Палац спорту» і «Плошча Украінскіх Герояў» звязаныя эскалатарным тунэлем, у якім устаноўлены аднамаршавы чатырохстужкавы эскалатар.

Фотаздымкі правіць

Расклад адпраўлення цягнікоў правіць

Адпраўка першага цягніка ў напрамку:

  • ст. «Церамкі» — 05:53
  • ст. «Герояў Дняпра» — 05:45

Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:

  • ст. «Церамкі» — 00:22
  • ст. «Герояў Дняпра» — 00:22

Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў накірунку:

  • ст. «Церамкі» — 22:30, 22:41, 22:53, 23:05, 23:17, 23:29, 23:41, 23:52, 0:2, 0:12, 0:22
  • ст. «Герояў Дняпра» — 22:35, 22:47, 22:59, 23:11, 23:23, 23:35, 23:47, 25:58, 0:10

Пераход на станцыю «Палац спорту» працуе з 05:45 да 0:25.

Спасылкі правіць