Пятроўшчына (станцыя метро)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь
(Пасля перасылкі з Станцыя метро Пятроўшчына)

Пятроўшчына (трансліт.: Piatroŭščyna) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Міхалова» і «Малінаўка», на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага з вуліцамі Голубева і Сямашкі. З боку вуліцы Голубева знаходзіцца жылы мікрараён Паўднёвы Захад, з боку вуліцы Сямашкі — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, 9-я гарадская клінічная бальніца і Студэнцкая вёска. Лічыцца адной з самых прыгожых у Мінскім метрапалітэне.

«Пятроўшчына»
трансліт.: Piatroŭščyna
Маскоўская лінія
Minsk metro logo.svg Мінскі метрапалітэн
Piatroǔščyna 001.Jpeg
Дата адкрыцця 7 лістапада 2012
Праектная назва Паўднёвы Захад
Раён Маскоўскі
Тып Мелкага закладання
Выхад да вуліц праспект Дзяржынскага, вуліца Голубева, Сямашкі
Наземны транспарт А: 28, 30с, 30а, 57, 74с, 75, 84, 103, 122э, 170э
Т: 10, 25, 32, 40, 40а, 45, 64, 90
Час адкрыцця 5:34—1:10
Код станцыі 111
Суседнія станцыі Міхалова і Малінаўка
Commons-logo.svg Пятроўшчына на Вікісховішчы
Маскоўская лінія
Смаленская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Уручча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Грушаўка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Міхалова
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Пятроўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Малінаўка
Шчомысліца

Адкрылася 7 лістапада 2012 года ў складзе 4-й пускавой чаргі разам са станцыямі «Грушаўка» і «Міхалова». Да 3 чэрвеня 2014 года з’яўлялася канцавой станцыяй Маскоўскай лініі, пасля чаго была адкрыта станцыя метро «Малінаўка»[1].

Названа ад колішняй вёскі і прадмесця Мінска Пятроўшчыны, якая ўвайшла ў склад горада.

БудаўніцтваПравіць

Будаўніцтва пачалося ў 2007 годзе[2]. Адкрыццё станцый «Грушаўка», «Міхалова», «Пятроўшчына» было запланавана на 1 верасня 2012 года[3], аднак адкрыццё перанеслі[4]. У выніку станцыі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» былі адкрыты 7 лістапада 2012 года[5].

Станам на ліпень 2011 года былі цалкам узведзены канструкцыі станцыі, канструкцыі разваротных тупікоў за станцыяй, канструкцыі вестыбюляў. Вялося будаўніцтва уваходаў і падземных пераходаў, з якіх цяпер ажыццяўляецца ўваход на станцыю. Былі пачаты аздобныя працы.

Станам на ліпень 2012 года было цалкам завершана ўзвядзенне канструкцый станцыі, а таксама абодвух пераходаў.

ПасажырапатокПравіць

 
Штодзённая загружанасць станцый метрапалітэна на ўваход і выхад па даследаванні 2013 года. Пераход пасажыраў паміж лініямі не ўлічваўся

У 2013 годзе пасажырапаток складаў каля 50 тысяч чалавек штодзень. Аднак пасля адкрыцця новай канцавой станцыі «Малінаўка» пасажырапаток зменшыўся да 32 тысяч[6].

Дызайн і канструкцыяПравіць

 
Зорнае неба

«Пятроўшчына» прадстаўляе сабой зімовае поле, над якім знаходзіцца зорнае неба. Паводле скульптара Максіма Пятруля, у аснове мастацкай канцэпцыі ляжыць ідэя мемарыялізацыі вёскі, якая ўвайшла ў склад горада[7].

Станцыя аднасклепяністая, два вестыбюля. Вядучы мастацкі матыў — прырода. У столь умантавана прыкладна 400 святлодыёдных лямпаў. Мармур, нержавеючая сталь, металакераміка з’яўляюцца асноўнымі матэрыяламі аздаблення.

Асаблівасцю станцыі з’яўляецца столь, упрыгожаная дыёдамі, якія выконваюць функцыю зорак на небе. Размешчаны ўсе зоркі ў хаатычным парадку, таму шукаць на імправізаваным начным небе сузор’я не варта[8].

Цікавыя фактыПравіць

 
Станцыя метро «Пятроўшчына» на паштовай марцы Беларусі

На станцыі «Пятроўшчына» праходзяць начныя музычныя мерапрыемствы ў метро. Першае ў гісторыі «Пятроўшчыны» і Беларусі падобнае мерапрыемства адбылося 14 кастрычніка 2018 года[9].

Зноскі

СпасылкіПравіць