Фрунзенская (станцыя метро, Мінск)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь

Фрунзенская (трансліт.: Frunzienskaja) — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна. Адкрыта 31 снежня 1990 года ў складзе першага ўчастка Аўтазаводскай лініі. Размяшчаецца паміж станцыямі «Маладзёжная» і «Няміга». Да адкрыцця ў 1995 годзе другога участка Аўтазаводскай лініі «Фрунзенская» была канцавой.

«Фрунзенская»
руск.: Фрунзенская
Аўтазаводская лінія (Мінск)
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 31 снежня 1990
Праектная назва «Юбілейная»
Раён Фрунзенскі
Тып аднаскляпеністая дробнага залажэння
Колькасць платформаў 1
Тып платформы Астраўная
Форма платформы Прамая
Архітэктары М. Ц. Лапато[d], У. І. Шкарупін[d] і Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў
Мастакі Л. Зільбер[d]
Выхад да вуліц Юбілейная пл., вул. Раманаўская Слабада, вул. Мельнікайтэ, вул. Кальварыйская, вул. Ракаўская, вул. Сухая
Пераходы на станцыі Юбілейная плошча
Наземны транспарт А: 40, 50с; Тб: 9, 13, 14, 57
Код станцыі 218
Суседнія станцыі Маладзёжная і Няміга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аўтазаводская лінія
Красны Бор
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Каменная горка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кунцаўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Спартыўная
Пушкінская
Маладзёжная
Фрунзенская
Няміга
Купалаўская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Першамайская
Пралетарская
Трактарны завод
Партызанская
Аўтазаводская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Магілёўская
ЦЧ-2 «Магілёўскае»
Шабаны

Да 1990 года станцыю планавалася назваць «Юбілейнай», бо яна размяшчаецца побач з Юбілейнай плошчай (Фрунзенскі раён Мінска). Аднак у выніку станцыя была названа ў гонар М. Фрунзэ.

Станцыя «Фрунзенская» пабудавана па праекце архітэктараў М. Лапато, У. Шкарупіна, пры ўдзеле У. Целяпнёва і мастака Л. Зільбера[1].

Канструкцыя правіць

Станцыя аформлена ў савецкім стылі. Тарцы станцыі ўпрыгожаны латуннымі мастацкімі кампазіцыямі. Уваходы на станцыю размешчаны ў падземных пераходах, на ўсходзе — пад перакрыжаваннем вуліц Раманаўская Слабада, Мельнікайтэ, Кальварыйская, Сухая, на захадзе пад вуліцай Кальварыйскай.


Фотагалерэя правіць

Зноскі

  1. Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць