Шчомысліца (станцыя метро, Мінск)

планаваная станцыя метро ў Мінску, Беларусь
(Пасля перасылкі з Станцыя метро Шчомысліца)

«Шчомысліца» (трансліт.: Ščomyslica) — планаваная станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Пачаць будаўніцтва планавалі спачатку ў 2013, потым у 2014 і 2015 гадах. Станам на верасень 2022 года будаўніцтва станцыі не плануецца, бо забудова мікрараёна ў Шчомысліцы была адменена і станцыя не будзе мець дастатковай пасажырскай плыні[1]. Названа ад вёскі Шчомысліца і аднайменнага планаванага мікрараёна.

«Шчомысліца»
Ščomyslica
Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Раён Мінскі раён
Код станцыі 109
Суседнія станцыі Малінаўка
Маскоўская лінія
Смаленская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Уручча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Грушаўка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Міхалова
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Пятроўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Малінаўка
Шчомысліца

Гісторыя правіць

У 2009 годзе планавалася, што вёска і вакольная тэрыторыя стане новым жылым мікрараёнам Мінска, да ўзвядзення якога прыступяць у 2011 годзе. Раён-новабудоўля быў разлічаны на 50 тыс. чалавек. У канцы 2013 года планавалася ўвесці ў эксплуатацыю новую станцыю Мінскага метрапалітэна — «Шчомысліца», якая будзе ісці за станцыяй «Малінаўка». Таксама меркавалася будаўніцтва новага нацыянальнага футбольнага стадыёна на 30 тыс. месцаў з магчымасцю трансфармацыі да 40 тыс. месцаў. Побач са стадыёнам прадугледжвалася пабудаваць Нацыянальны выставачны цэнтр. Пасля змен у генеральным плане Мінска ў 2015 годзе гэты праект быў адменены[1].

Зноскі