Станіслава Вацлаваўна Звалінская

Станіслава Вацлаваўна Звалінская (нар. 8 ліпеня 1935, в. Ласосна Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці) — ветэран працы ў галіне культуры. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1990).

Станіслава Вацлаваўна Звалінская
Дата нараджэння 8 ліпеня 1935(1935-07-08) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Пасля заканчэння школы з 1951 года па 1954 год вучылася ў Гродзенскім культурна-асветніцкім вучылішчы.

Сваю працоўную дзейнасць пачала ў жніўні 1954 года мастацкім кіраўніком Сапоцкінскага раённага Дома культуры, затым 22 гады працавала метадыстам па харавому жанру Гродзенскага раённага Дома культуры. З 1986 года па 1997 год — хормайстар народнага хору Квасоўскага цэнтральнага Дома культуры. За творчыя дасягненні і высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства хору пад яе кіраўніцтвам у 1978 годзе было прысвоена ганаровае званне «народны».

З 1997 года працуе кіраўніком вакальна-харавога гуртка Путрышкаўскага Цэнтра культуры Гродзенскага раёна. Стварыла хор «Вішанька».

Узнагароды

правіць

Адзначана ўзнагародамі: Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза (1957), Граматай прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1978), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1980), Граматай Міністэрства культуры СССР (1957, 1970), узнагароджана значкамі «За выдатную працу» Міністэрства культуры СССР (1967, 1978), узнагароджана знакам «Выдатнік культурнага шэфства над вёскай» Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры (1978), Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2005), Граматай Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (2007), Ганаровай граматай Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (2010).

Інфармацыя аб яе жыцці і творчых дасягненнях занесена ў Беларускую энцыклапедыю, у кнігі «Памяць. Гродзенскі раён», «Лепшыя ідэалагічныя работнікі Гродзенскай вобласці», «Культура Гродзеншчыны», «Заслужаныя дзеячы і работнікі культуры Рэспублікі Беларусь Гродзеншчыны».

За ўклад у развіццё культуры у лютым 1990 года было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР». У 1990 годзе яна стала персанальным пенсіянерам рэспубліканскага значэння.

На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 чэрвеня 2014 года Станіславе Вацлавовне Звалінскай прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна»[1].

Зноскі