Сядзіба Станіславова

(Пасля перасылкі з Станіславова, сядзіба)

Сядзіба «Станіславова» — знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы горада Гродна. Сфарміравана ў 1760—70-я гады паводле праекта італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака, у стылі позняга барока. Была загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Цяпер тут кафедра раслінаводства Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта.

Сядзіба
Станіславова
Сядзіба Станіславова на малюнку Н. Орды, XIX ст.
Сядзіба Станіславова на малюнку Н. Орды, XIX ст.
53°41′37,52″ пн. ш. 23°50′48,2″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Джузэпэ Сака
Будаўніцтва 17601770-я
Вядомыя жыхары Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000033шыфр 412Г000033

АнсамбльПравіць

У планіроўцы ансамбля захаваліся элементы рэгулярнасці. Цэнтральнае месца займае палац, які знаходзіцца на вяршыні пакатага схілу. Сіметрычна размешчаныя бакавыя флігелі ствараюць парадны курданёр, абнесены з боку ўезда невысокай цаглянай агароджай. За домам — парк радыяльна-прамянёвай планіроўкі. Гаспадарчыя пабудовы размешчаны за заходнім флігелем.

ПалацПравіць

Мураваны палац — прамавугольны двухпавярховы будынак (першапачаткова аднапавярховы), цэнтральная частка якога аб'ядноўвае парадную групу памяшканняў (вестыбюль, верхнюю і ніжнюю залы). Сярэдзіна галоўнага фасада вылучана рызалітам з філёнгавым фігурным атыкам і тэрасай, цэнтр дваровага фасада — паўкруглым эркерам з манаграмай караля на атыку. Аконныя праёмы дэкарыраваны лучковымі і трохвугольнымі франтонамі, гірляндамі, плоскімі ліштвамі. У дэкоры будынка шырока выкарыстаны раскрапаваныя карнізы, пілястры і паясы. Планіроўка будынка калідорнага тыпу значна зменена. У вестыбюлі захаваліся 2 печы, выкананыя ў стылі неаготыкі, абліцаваныя паліванымі керамічнымі пліткамі цёмна-карычневага колеру (сярэдзіна 19 ст.).

ФлігеліПравіць

Флігелі — прамавугольныя ў плане аднапавярховыя будынкі пад высокімі чарапічнымі дахамі — меншыя па маштабу, размешчаны на рэльефе ніжэй за палац, маюць падпарадкаванае значэнне.

ЛітаратураПравіць

  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. – Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1993. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 3. Województwo trockie, Księstwo Żmudzkie, Inflanty Polskie, Księstwo Kurlandzkie. — 413 s.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. - Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 1986.
  • Гродно. Энциклопедический справочник / «Белоруская Совецкая Энциклопедия» имени Петруся Бровки; Мн., 1989 ISBN 5-85700-015-7.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць