Станіславова (Шаркаўшчынскі раён)
вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
Станіславова[1] (трансліт.: Stanislavova, руск.: Станиславово) — вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. Цэнтр Станіславоўскага сельсавета.
Вёска
Станіславова
|
Знаходзіцца на левым беразе ракі Дзісна, на аўтадарозе Шаркаўшчына-Відзы. За 12 кіламетраў на захад ад гарадскога пасёлка і чыгуначнай станцыі Шаркаўшчына, 230 кіламетраў ад Віцебска.
ГісторыяПравіць
У 1921—1945 гадах ваеннае паселішча ў складзе гміны Шаркаўшчына Дзісенскaга паветa Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2][3][4][5].
НасельніцтваПравіць
- 1931 год — 52 жыхары, 10 двароў[6]
- 2001 год — 171 жыхар, 80 двароў
ІнфраструктураПравіць
- Базавая школа
- Бібліятэка
Памятныя мясціныПравіць
- Помнік землякам, якія загінулі ў часы Вялікай Айчыннай вайны
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf
- ↑ https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665
- ↑ Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 25
ЛітаратураПравіць
- {Крыніцы/БелЭн|15}}
- Stanisławowo, wieś, powiat dzisieński, gmina Ihumenowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XI (Sochaczew — Szlubowska Wola), 1890. — S. 207 (польск.)