Станіслаў Ігнацы Віткевіч

Станіслаў Ігнацій Віткевіч (польск.: Stanisław Ignacy Witkiewicz, псеўданім — Вітка́цый, польск.: Witkacy; 24 лютага 1885, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя — 18 верасня 1939, Вялікія Азёры, Пінскі павет, Палескае ваяводства, Польшча) — польскі пісьменнік, мастак і філосаф.

Станіслаў Ігнацы Віткевіч
Stanislaw Ignacy Witkiewicz
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Witkacy і Stanisław Ignacy Witkacy[1]
Дата нараджэння 24 лютага 1885(1885-02-24)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 верасня 1939(1939-09-18)[6][7][…] (54 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Станіслаў Віткевіч[5]
Маці Maria Witkiewiczowa[d]
Жонка Jadwiga Witkiewiczowa[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, філосаф, пісьменнік, фатограф, мастак, паэт, тэарэтык мастацтва, мастацтвазнавец
Гады творчасці 1905[9]1939[9]
Кірунак экспрэсіянізм
Мова твораў польская
Узнагароды
залатыя Акадэмічныя лаўры
Подпіс Выява аўтографа
witkacy.eu (польск.)
witkacologia.eu (польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын мастака, пісьменніка, мастацкага крытыка Станіслава Віткевіча (1851—1915). Атрымаў хатнюю адукацыю ў бацькоўскім маёнтку ў Закапанэ, рос у коле артыстаў, мастакоў, пісьменнікаў. З дзяцінства сябраваў з Каралем Шыманоўскім і Браніславам Маліноўскім, суправаджаў апошняга ў яго этнаграфічнай экспедыцыі ў Акіянію (1914). Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне як расійскі падданы, быў у Петраградзе ў час Кастрычніцкай рэвалюцыі. Убачанае ў гэтыя катастрафічныя гады ў вырашальнай ступені вызначыла матэрыял, сюжэтыку, аўтарскую пазіцыю ў творах Віткевіча.

У 1925 годзе ўзяў псеўданім Witkacy (Віткацый), жорстка пераглядзеў зробленае ім раней як у славеснасці, так і ў жывапісе. У 1930-я гады творча эксперыментаваў з наркотыкамі, у прыватнасці ўжываў мексіканскі пеётль. Паўтара дзясяткі гадоў, якія апынуліся апошнімі, былі для Віткевіча часам надзвычайнага творчага ўздыму, нават свайго роду выбуху. Разам з Бруна Шульцам і Вітальдам Гамбровічам Віткацый вызначыў пярэдні край мастацка-літаратурных пошукаў у Польшчы міжваеннага дваццацігоддзя.

Пасля ўварвання ў Польшчу войскаў Германіі Віткевіч скончыў жыццём самагубствам 18 верасня 1939 года.

Творчасць правіць

Мастацкую творчасць Віткацыя цяжка класіфікаваць, але найбольш блізка ён падыходзіць да экспрэсіянізму, нярэдка яго збліжаюць з сюррэалізмам. Шмат у чым яго творчасць блізкая па духу Кафку, хоць без відавочнага песімізму[крыніца?]. Можна лічыць Віткевіча папярэднікам тэатра абсурду. Яго творы адрознівала не толькі дзіўнасць і дасканаласць, але і імкненне адлюстраваць новыя рэаліі, новыя падыходы навукі і тэхнікі, іх уздзеянне на вобраз чалавека.

Музай Віткацыя лічылася вядомая пісьменніца і грамадская дзяячка Ізабела Стаховіч[10].

Спадчына і ўздзеянне правіць

 
Аўтапартрэт, 1938 г.

Творы Віткацыя перакладзены на многія еўрапейскія мовы, кнігі пра яго выходзяць у Еўропе і ЗША, яго раманы экранізаваліся. Ён аказаў глыбокі ўплыў на эстэтыку і творчую практыку Тадэвуша Кантара, які не раз ставіў яго драмы. З 1985 года ў Закапанэ існуе Тэатр імя С. І. Віткевіча, які рэалізуе яго канцэпцыю «чыстай формы» (рэжысёр — Анджэй Дзюк). Эсэ пра этыка-эстэтычныя пошукі Віткевіча належыць Феліксу Гватары, яно ўвайшло ў яго кнігу Картаграфіі шызааналізу (1989).

Масавая культура правіць

Сюжэт крымінальнага фільма «Містыфікацыя» 2010 года пабудаваны на тым, быццам бы Віткевіч мог сімуляваць сваю смерць і застацца жывым яшчэ ў 1968 годзе.

Беларускія пераклады правіць

У 2023 годзе раман Віткевіча «Ненасытнасць» пераклала Алена Пятровіч[11].

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. Stanislaw Ignacy Witkiewicz
  3. Stanislaw Ignacy Witkiewicz // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Artists + Artworks Праверана 31 жніўня 2021.
  5. а б Catalog of the German National Library Праверана 26 сакавіка 2023.
  6. Stanislaw Ignacy Witkiewicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Witkacy // Luminous-Lint — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  9. а б RKDartists Праверана 8 верасня 2022.
  10. Izabela Czajka-Stachowicz, muza Witkacego, pisarka i skandalistka, kapitan UB. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2021. Праверана 11 лістапада 2021.
  11. Янушкевіч выпускае культавы польскі раман

Літаратура правіць

  • Милош Ч. Станислав Игнаций Виткевич: современный писатель?// Милош Ч. Личные обязательства: Избранные эссе о литературе, религии и морали. М.: Дом интеллектуальной книги, 1999, с.277-291
  • Базилевский А. Виткевич: повесть о вечном безвременье. М., 2000
  • Хорев В. Станислав Игнацы Виткевич на русском языке// Иностранная литература, 2007, № 10 ([1]Архівавана 31 студзеня 2012.)

Спасылкі правіць