Станіслаў Алендскі
Станіслаў Алендскі (? — пасля 1529) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Станіслаў Алендскі | |
---|---|
Род | Алендскія |
Дзеці | Януш Алендскі і Крыштаф Алендскі |
Біяграфія
правіцьПачынальнік галіны роду Алендскіх на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Староста жамойцкі, намеснік высоцкі і гарадзішчанскі, войскі мельніцкі (1530).
Згодна з прывіліем Жыгімонта I Старога атрымаў у 1527 годзе ленны маёнтак Хрустаў з фальваркам Сцыбакоўскі і в. Ятулты ў Ваўкавыскім павеце.
Фундаваў у 1529 годзе алтарыю пры Мсцібаўскім касцёле.
Сям’я
правіцьПакінуў двух сыноў — Крыштафа (? — 1565), старосту браньскага і суражскага, і Януша (? — 1580), цівуна платэльскі і старосту браньскага.
Літаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 22. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.