Станіслаў Алендскі (сын Багуслава)
сын Багуслава
Станіслаў Алендскі (? — ?) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Станіслаў Алендскі | |
---|---|
Род | Алендскія |
Бацька | Багуслаў Алендскі |
Маці | Соф’я з Незабытоўскіх[d] |
Жонка | Соф’я з Бярновічаў[d] |
Дзеці | Стэфан-Казімір Алендскі |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Багуслава і Соф’і з Незабытоўскіх.
Староста дзякаўскі і жыліцкі па прывілеі караля Аўгуста II (1726), гэтае староства за кансэнсам караля Аўгуста III у 1740 годзе перадаў свайму стрыечнаму брату Тэафілу, сыну Юрыя. Судзіўся ў 1741 годзе з рэгентам рэчыцкім Стэфанам Скарынам.
Сям’яПравіць
Жонка Соф’я з Бярновічаў герба «Казічкоўскі», ад яе дзеці:
- Багуслаў, староста дзякаўскі і жыліцкі па прывілеі караля Аўгуста III (1750), пасол да элекцыі караля Станіслава Аўгуста. Памёр беспатомным.
- Стэфан Казімір (нар. 1740), староста жыліцкі. У шлюбе з Феліцыянай з Кнабнафаў.
- Людвіка, каля 1770 года ўзяла шлюб з Янам Трокеанам, капітанам яго каралеўскай мосці.
- Юстына;
- Тэафіля;
- Соф’я.
СпасылкіПравіць
- Генеалогія роду Алендскіх мачулінскай лініі. «Гербоўнік беларускай шляхты». Т.1. Мінск. 2002. С. 146—151.